xxx

/ Свіння для Мартынава

/ Свіння для Мартынава

Як зазвычай у Беларусі, левая рука ўлады не ведае, што робіць правая. Правая рука — Сяргей Мартынаў — выправіўся ў Брусель на сустрэчу міністраў замежных спраў ЕС і краін-удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства». А правая тым часам падклала яму такую свінню, што «свіны грып» перад гэтым — нішто.

Вялікі розгалас на мінулым тыдні атрымалі два выпадкі выкрадання беларускіх апазіцыянераў. 5 снежня Дашкевіч павінен быў удзельнічаць у падпісанні пагаднення пра стварэнне моладзевай кааліцыі «Новае пакаленне». Аднак у 11.00, калі палітык выйшаў са сваёй кватэры на Партызанскім праспекце, на яго напалі пяцёра невядомых. Дашкевіча, які нават не паспеў зачыніць дзверы ў кватэру, вывелі з пад’езда, надзелі яму на галаву дзве шапкі, якія закрылі вочы, пасадзілі ў мікрааўтобус. Пяць з паловай гадзін яго вазілі, пасля чаго выкінулі ў лесе недалёка ад вёскі Антонаўка Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

А ўвечары 6 снежня невядомыя скралі каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. Па тым жа сцэнары — запіхнулі ў белую легкавушку, галаву нахілілі, каб не глядзеў у вакно, і выкінулі каля вёскі Жукаў Луг.

Гэта інфармацыя не засталася без увагі Еўропы. Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк папярэдзіў улады Беларусі, што такія выпадкі не павінны мець месца: «Еўрапейскі парламент лічыць, што трэба працягваць дыялог з Беларуссю пры пэўных умовах: гэта павінна спалучацца з прагрэсам у сферы дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона. Падобныя выпадкі, такія, як выкраданні і запалохванні, ставяць пад пытанне цяперашні падыход краінаў — сябраў Еўрасаюза да Беларусі».

Яшчэ большую свінню падклала Мартынаву кіраўніцтва юрыдычнага факультэта БДУ, якое адлічыла прэс-сакратара міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Таццяну Шапуцьку за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства» ў Бруселі 16–17 лістапада без дазволу дэканата юрыдычнага факультэта. Пра магчымасць яе адлічэння стала вядома яшчэ 16 лістапада, калі яна знаходзілася ў Бруселі. Пра гэта былі праінфармаваныя еўрапейскія чыноўнікі. І ўсё ж Шапуцьку адлічылі. Што не магло не адбіцца на стаўленні да Мартынава ў тым жа Бруселі.

Не дзіва, што Мартынаў пачуваў сябе няёмка і вымушаны быў апраўдвацца. Маўляў, «выключае не ўрад, а ВНУ». Ён падкрэсліў, што прычынай адлічэння стала «колькасць пропускаў». У адказ міністр замежных спраў Швецыі Карл Більдт адзначыў, што «з кіраўніцтвам ВНУ звязаліся прадстаўнікі праваахоўных органаў». «Яны, вядома, маглі цікавіцца яе пропускамі, але звычайна гэта не ўваходзіць у іх абавязкі», — заявіў шведскі міністр.

Карацей, Мартынаву засталося толькі прамовіць загадзя падрыхтаваны спіч пра тое, што «рэалізацыя праектаў у межах «Усходняга партнёрства» патрабуе сур’ёзнага паскарэння», і што «Беларусь, Літва і Украіна прэзентавалі прыблізна 20 сумесных рэгіянальных праектаў, у прыватнасці ў галіне энергетыкі, энергетычнай бяспекі, транспарту, транзіту, кіравання межамі, агульнай культурнай і гістарычнай спадчыны».

А яшчэ маленькую свінку Мартынаву падклала сваё ж ведамства. Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў не дазволіла польскаму тэлеканалу «Белсат» адкрыць у краіне карпункт.

8 снежня прадстаўнік канала Міхаіл Янчук наведаў МЗС, дзе яму быў дадзены адказ на заяўку «Белсата» аб адкрыцці карпункта. У дакуменце за подпісам намесніка міністра Валерыя Варанецкага адзначаецца, што, паводле наяўнай у МЗС інфармацыі, на працягу 2009 года беларускія органы пракуратуры вынеслі папярэджанні шэрагу грамадзян краіны за працу ад імя тэлеканала «Белсат» без акрэдытацыі пры МЗС.

Тым самым, гаворыцца ў адказе, былі парушаны патрабаванні закона аб СМІ і палажэнні аб акрэдытацыі карэспандэнтаў замежных СМІ ў Беларусі. З гэтай прычыны «Белсату» адмоўлена ў адкрыцці карпункта.

Дзіўная сітуацыя: спачатку папярэджваць журналістаў за «нелегальную» працу на замежны тэлеканал, а калі журналісты спрабуюць легалізавацца — адмаўляюць ім у гэтым на той падставе, што яны працуюць нелегальна! Дарэчы, і чаму толькі Янчуку, які падаваў дакументы на адкрыццё карпункта ў Беларусі, адразу ж у МЗС не ўручылі папярэджанне за тое, што ён працуе на замежны тэлеканал і ад яго імя падае дакументы на адкрыццё карпункта? А што? Падаў дакументы — значыць, працуеш на замежнае СМІ, адразу ж атрымліваеш і папярэджанне, і адмову ў легалізацыі працы. І ніякай бюракратыі!

Толькі бланкі трэба загадзя падрыхтаваць і ўпісваць туды імя і прозвішча таго, хто падае дакументы.

Шчыра кажучы, я б не змог патлумачыць замежнікам такую практыку. Яны ж гэтага папросту не разумеюць. У іх мазгі не так працуюць, як у нашых чыноўнікаў.

А Мартынаў пры гэтым яшчэ спадзяецца, што «праблема дыскрымінацыі беларусаў з боку Еўрасаюза ў візавых пытаннях будзе вырашана найбліжэйшым часам», як перадае прэс-служба МЗС! Вы спачатку спыніце практыку дыскрэдытацыі замежных СМІ ў Беларусі, а потым ужо дбайце пра тое, каб замежнікі спынілі дыскрымінацыю беларусаў!

І яшчэ адзін сімптом. На тыдні не атрымалася свята. 8 снежня 1999 года ў Маскве прэзідэнтамі Беларусі і Расіі Аляксандрам Лукашэнкам і Барысам Ельцыным была падпісана Дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. З таго часу мінула 10 гадоў. І гэты юбілей застаўся незаўважаным. Не было ніякіх святкаванняў на дзяржаўным узроўні. Толькі прэзідэнты абмяняліся пратакольнымі вітальнымі словамі. І ўсё.

І не дзіва, бо ўжо на трэці год Пуцін заявіў беларускаму кіраўніцтву: «Мухі асобна, катлеты — асобна». Лукашэнка паказаў дулю Пуціну ў адказ на прапанову ўвесці адзіную валюту — расійскі рубель. Пуцін прапанаваў Беларусі ўвайсці ў Расію шасцю абласцямі — у адказ яшчэ большая дуля. Потым былі дзве «газавыя вайны», «малочная вайна», «камбайнавая вайна», «цукровая вайна» ды шмат іншых войнаў.

Адзінае, за што мы павінны быць удзячнымі гэтай Саюзнай дзяржаве, што Аляксандр Рыгоравіч нарэшце зразумеў кошт незалежнасці Беларусі: не толькі матэрыяльны, але і маральны. І зараз, пэўна, ён стаў адданым «незалежнікам», для якога суверэнітэт краіны, прыкметы яе дзяржаўнасці — герб, гімн, сцяг (якія б яны ні былі), нацыянальныя грошы — не пусты гук, які можна абмяняць на нейкія выгоды. Гэта ўжо каштоўнасці. І дзякаваць за гэта трэба Саюзнай дзяржаве, якая паўнавартасна так і не адбылася.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).