/ Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі

/ Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі

10 сакавіка Еўрапарламент большасцю галасоў ухваліў рэзалюцыю, якая асуджае стан грамадзянскай супольнасці і нацыянальных меншасцяў ў Беларусі.

У рэзалюцыі ўтрымліваецца патрабаванне вызваліць з турмаў палітычных актывістаў Андрэя Бандарэнку, Івана Міхайлава і Арцёма Дубскага, зарэгістраваць праваабарончы цэнтр “Вясна” і партыю БХД, якім шмат разоў было адмоўлена ў легалізацыі. Еўрапарламентарыі патрабуюць зарэгістраваць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс і перадаць арганізацыі яе ўласнасць. Рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады гарантаваць свабоду слова ў Беларусі, забяспечыць магчымасці для работы СМІ, а таксама адмовіцца ад намераў кантраляваць інтэрнэт.

Разам з тым рэзалюцыя акцэнтуе ўвагу на падтрымцы палітыкі адкрытасці і дыялога Еўрасаюза з Беларуссю, але пад умовай, што такі дыялог будзе весці да паляпшэння сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў краіне.

Рэзалюцыя таксама нагадвае афіцыйнаму Мінску, якія магчымасці мае Беларусь у выпадку выканання дэмакратычных нормаў: падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве і партнёрстве з Еўрасаюзам, фінансавая дапамога ЕБРР, Еўрапейскага інвестыцыйнага банку, атрыманне чарговых крэдытаў МВФ.

Аднак пры гэтым у дакуменце недвухсэнсоўна падкрэсліваецца, «што далейшае парушэнне правоў чалавека і асноў законнасці ў Беларусі можа прывесці да перагляду стаўлення Еўрасаюза да Беларусі, уключна з вяртаннем санкцый”.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com