№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Роднай мове – падтрымку Закона
Напярэдадні новага навучальнага года Сакратарыят ТБМ прыняў заяву пад назвай “Родная мова не павінна стаць для беларусаў замежнай”
Адначасова з уступленнем 1 верасня ў сілу Закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, адзначаецца ў заяве, павялічваецца колькасць гадзін на навучанне замежнай мовы. Лагічным было б, па меркаванні ТБМ, тое ж самае зрабіць і з беларускай мовай, а менавіта: дадаць колькасць гадзін, вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі ва ўсіх школах на родную мову, а таксама экзамен па беларускай літаратуры. “Але, -- гаворыцца ў заяве, -- міністэрства адукацыі пра беларускую мову дбаць не збіраецца і таму колькасць вучняў, якія навучаюцца па-беларуску скарацілася да 18%. Зараз у першы клас ідуць дзеці, якія ніколі не чулі дома беларускай мовы, бо іхнія бацькі і дзяды, што жывуць у вялікіх і малых гарадах, згубілі повязь з родным беларускамоўным асяродкам, гавораць дома ў асноўным на “трасянцы”.
Зыходзячы з гэтай сітуацыі, Сакратарыят ТБМ, сфармуляваў сваё патрабаванне да ўладаў: “Распрацаваць і ў бліжэйшы час прыняць закон аб абароне і дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы, як гэта зроблена ў многіх краінах, што дбаюць пра захаванне і развіццё культуры свайго народу”







.jpg)













Пакінуць новы каментар