/ Развітанне з Ірынай Бугровай

/ Развітанне з Ірынай Бугровай

У пятніцу, 9 снежня, у Мінску адбылося развітанне з вядомым беларускім палітологам Ірынай Бугровай. Яна памерла на 57-м годзе жыцця ў выніку цяжкога захворвання.
 
Развітацца з Ірынай Бугровай пажадалі шмат людзей, якія неслі да труны шматлікія вянкі і кветкі. Аддаць даніну павагі так зарана сыйшоўшай прыгожай і таленавітай жанчыне прыйшлі яе калегі, прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці, журналісты.
 
Ірыну Бугрову, падаецца, любілі ўсе. Нам, журналістам, да яе можна было вельмі проста звярнуцца па каментар ці ацэнку нейкай падзеі, проста па параду. І заўсёды ў яе знаходзіўся час, каб пагутарыць з чалавекам. Толькі аднойчы яна не змагла пракаментаваць нейкую падзею – гэта адбылося недзе тыдзень таму. Калі я патэлефанаваў на мабільнік Ірыне Іванаўне, яна папрасіла прабачэння і паведаміла, што зараз не можа адказваць, бо знаходзіцца ў шпіталі. Сказала: “Наступным разам”. Наступнага разу не атрымалася…
 
Кандыдат філасофскіх навук, Ірына Бугрова была вядомая як аўтар цудоўнай кнігі, выдадзенай у Германіі, - “Палітычная культура Беларусі ад Вялікага Княства Літоўскага да рэжыму Лукашэнкі”. Гэтая кніга з’явілася яшчэ ў 1998 годзе. Праз два гады, у 2000-м, таксама ў Германіі свет убачыла яшчэ адна кніга Бугровай – “Дзяржава і грамадзянская супольнасць”. Гэта невыпадкова, бо пытанням і праблемам існавання і развіцця ў Беларусі менавіта грамадзянскай супольнасці Ірына Іванаўна надавала вельмі шмат часу і ўвагі. Таму яе можна было бачыць ледзь не на ўсіх мерапрыемствах, дзе закраналася гэтая праблематыка. Ірыну слухалі, да яе прыслухоўваліся, яе цанілі як спецыяліста. Нажаль, пісаць пра гэта даводзіцца ў мінулым часе.
 
Пахавалі Ірыну Бугрову на могілках у Калодзішчах, што непадалёк ад беларускае сталіцы. Перад гэтым у рытуальнай залі № 1 спецкамбінату на вуліцы Альшэўскага ў Мінску прайшло адпяванне нябожчыцы праваслаўнымі святарамі.     
 
Валадарства вам нябеснае, Ірына, і няхай будзе Вам пухам любімая Вамі беларуская зямля.

----------------------------------

фота аўтара

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/