/ Разборкі. Працяг – 2

/ Разборкі. Працяг – 2

На носе ў Беларусі парламенцкія выбары. Відавочна, яны могуць прайсці з тым жа “гламурам”, як і мінулыя прэзідэнцкія. З адноснай вольніцай у агітацыі, у рэгістрацыі прэтэндэнтаў на пасаду дэпутата Палаты прадстаўнікоў, з выкарыстаннем хай і абмежаванага, але права на радыё і тэлеэфір. Але беларуская апазіцыя, замест таго, каб прааналізаваць вынікі прэзідэнцкай кампаніі, пазначыць свае слабыя і моцныя бакі, працягвае займацца самаедствам. Нават не самаедствам — пажыраннем адзін аднаго.

На гэтым тыдні палена ў вогнішча падкінуў былы кандыдат на пасаду прэзідэнта ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

6 сакавіка на з’ездзе Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусёў заявіў, што ў перыяд выбараў яго спрабавалі зняславіць, публікавалі на яго “пасквілі”, прычым не ўладныя структуры. “У “Народнай волі” ў адным толькі нумары былі два такія артыкулы на мой адрас. Мы з Аляксеем Янукевічам былі ў Сярэ­дзіча, размаўлялі з ім, але Сярэдзіч сказаў у адкрытую, што давайце грошы — і мы апублікуем артыкул, які вы замовіце. Гэта што — нармальна?” — сказаў Кастусёў.

Апроч таго, Кастусёў заявіў, што ад аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты яму паступіла прапанова зняць кандыдатуру за пэўную плату — 100 тысяч долараў. “Гэта прапанова мне паступіла, калі з тым кандыдатам мы былі сам-насам у лесе. Але цікава, што супрацоўнікі КДБ пасля майго затрымання ў гутарцы са мной гаварылі менавіта пра такую лічбу, і сказалі, што, маўляў, мы цябе паважаем, што ты не ўзяў гэтыя грошы. Гэту “павагу” я не стаўлю сабе ў заслугу ад такой структуры. Я вам даю факты, а ацэнку гэтаму дадзім разам”, — падкрэсліў Кастусёў.

Кастусёў наўпрост заявіў, што ў перыяд збору подпісаў і агітацыі ў яго адрас ад лідараў апазіцыі прыходзілі звароты з угаворамі аб зняцці, з подкупам і шантажам. “Апошняя прапанова была такая, што, маўляў, ты здымай сваю кандыдатуру, а на наступным з’ездзе БНФ мы цябе вылучым на пасаду старшыні і падтрымаем сваёй групай, каб цябе абралі. Размова была якраз напярэдадні рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты”, — сказаў Кастусёў.

Гэтыя заявы выклікалі шмат абурэнняў у тых, каго Кастусёў звінаваціў. “Мы ніколі не прапаноўвалі Кастусёву зняць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у абмен на падтрымку пры выбарах старшыні Партыі БНФ”, — заявіў былы старшыня партыі Вінцук Вячорка. А галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч заявіў: “Да апошняга часу гісторыя Шклова (Кастусёў жыве ў гэтым райцэнтры) ведала Ілжэдзмітрыя. Цяпер вось з’явіўся яшчэ лжэц Кастусёў. Ні пра якія грошы я з ім наогул не размаўляў, як ніколі не размаўляў на гэтую тэму і з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты. За паклёп, за хлусню абавязкова пацягну Кастусёва ў суд. І ён ніколі больш не з’явіцца на парозе рэдакцыі”.

Пры ўсёй павазе да спадара Кастусёва, ягоныя звесткі выклікаюць сумнеў. Па-першае, інфармацыя пра зняцце за 100 тысяч долараў. Гэта альбо правакацыя, альбо фэнтэзі. Калі сапраўды супрацоўнікі КДБ пасля яго затрымання казалі пра такую лічбу, то гэта правакацыя. І таму не варта Кастусёву хаваць імя неназванага “кандыдата ў прэзідэнты”. Краіна павінна ведаць сваіх герояў.

Па-другое, падкупляюць альбо больш моцных, альбо з большымі рэсурсамі. Прынамсі, тых, хто можа ўмацаваць кампанію “іншага неназванага кандыдата”. Кампанія ж Кастусёва была не больш моцнай, чым кампаніі таго ж Саннікава, Някляева ці Раманчука. Гэта было бачна проста па пікетах і сцягах…

Па-трэцяе, пра з’езд БНФ. Каму, як не Кастусёву ведаць, што пасля выбараў у партыі намячалася “вялікая чыстка” ад тых, хто не падтрымаў Кастусёва, а працаваў на іншых кандыдатаў. Альбо ўвогуле не працаваў. Пра якую “сваю групу” ў гэткім выпадку можа ісці гаворка?

Пакуль беларуская апазіцыя сварыцца міжсобку, найбольш прынцыповыя заходнія арганізацыі спрабуюць націснуць на кіраўніцтва Беларусі з мэтай вызвалення палітвязняў. Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” зноў заклікала накіроўваць лісты Аляксандру Лукашэнку і генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу з патрабаваннем вызваліць усіх затрыманых па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Адпаведны зварот 7 сакавіка быў размешчаны на сайце арганізацыі.

“Міжнародная амністыя” заклікае запатрабаваць вызвалення ўжо асуджанага Аляксандра Атрошчанкава і яшчэ 11 чалавек, якіх праваабарончая арганізацыя прызнала вязнямі сумлення; правядзення незалежнага расследавання заяў аб катаванні зняволеных у ізалятары КДБ і доступу медыцынскіх экспертаў да ўсіх затрыманых.

Арганізацыя заклікае нагадаць беларускім чыноўнікам, што краіна падпісала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і павінна не дапускаць катаванняў і нечалавечага абыходжання, праводзіць аператыўнае і незалежнае расследаванне заяў па адпаведных фактах.

“Міжнародная амністыя” нагадвае, што прызнала вязнямі сумлення Аляксандра Атрошчанкава, Андрэя Саннікава, Дзмітрыя Бандарэнку, Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча, Ірыну Халіп, Наталлю Радзіну, Анастасію Палажанку, Аляксандра Фядуту, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзьку, Алеся Міхалевіча, Уладзіміра Кобеца, Аляксандра Арастовіча і Сяргея Марцалева.

І гэтыя спробы даюць плён. Першыя чатыры назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ прыбылі ў Беларусь 9 сакавіка, каб назіраць за ходам судовых пасяджэнняў па справе аб масавых беспарадках. Назіральнікі змогуць прысутнічаць на працэсах Дзмітрыя Мядзведзя, а таксама расійскіх грамадзян Івана Гапонава і Арцёма Брэуса, судовы разбор у дачыненні да якіх быў адноўлены 10 сакавіка.

Эксперты БДІПЧ будуць назіраць за асноўнымі судовымі разборамі па справе аб масавых беспарадках, па выніках маніторынгу бюро апублікуе справаздачу.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/