№ 199 (291) 18 траўня 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Пушкін у Бабры
25 сакавіка ў Бабры з 10 да 17 гадзін на цэнтральнай плошчы старажытнага мястэчка прайшла маніфестацыя, якую наладзіў самы славуты мясцовы жыхар мастак Алесь Пушкін.
Ён свядома не паехаў на святкаванне ў сталіцу, заявіўшы, што зараз нашмат важней кожнаму свядомаму грамадзяніну персанальна наводзіць парадак ва ўласных ваколіцах. І такія мястэчкі, як Бобр, зусім не менш значныя для краіны, чым сталіца. Пушкін зноў выйшаў у цэнтр мястэчка пад бел-чырвона-белым сцягам, але гэтым разам меў з сабой не проста карціну. Ён прадэманстраваў землякам эскізны план рэканструкцыі цэнтральнай часткі Бабра да 2016 года — 500-годдзя мястэчка.
Дзейнічае Пушкін абсалютна практычна. Афіцыйна звярнуўшыся да кіраўніцтва Беларускай чыгункі лістом 20 лютага, ён дамогся аднаўлення на чыгуначнай станцыі Бобр прыпынку двух пасажырскіх цягнікоў, што звязваюць камунікацыяй Бобр з Віцебскам, Мінскам і Гародняй. Цягнікі пачнуць спыняцца ў Бабры з 29 сакавіка.
Многія ведаюць, што з месяц таму ў Бабры згарэла размаляваная Пушкіным царква. Мясцовы крымінальнік, які справакаваў арышт Пушкіна перад 19 снежня 2010 года, а 12 снежня атрымаў ад Пушкіна ў падарунак абраз Божай маці, падазраваўся жыхарамі Бабра ў гэтым падпале. Містычным чынам ён самотна памёр ва ўласнай хаце 12 сакавіка, праз некалькі дзён пасля пажару.
Алесь Пушкін сустрэў у Бабры кіраўніка Мінскай вобласці Барыса Батуру, які прыехаў, каб ахвяраваць 700 мільёнаў рублёў на адбудову храма. І, здаецца, пераканаў высокае начальства ў тым, што царкву трэба аднаўляць па старых беларускіх архітэктурных узорах (як яна і была пабудавана першапачаткова), а не па маскоўскіх шаблонах. Вось такое атрымліваецца ў Пушкіна дбанне пра парадак на сваёй малой радзіме.




















Дата: нядз, 05/06/2011 - 23:43 #
Дата: сер, 15/06/2011 - 04:53 #
Дата: сер, 15/06/2011 - 06:51 #
Дата: чцв, 16/06/2011 - 03:50 #
Дата: пят, 17/06/2011 - 01:17 #
Дата: пят, 17/06/2011 - 21:11 #
Дата: суб, 18/06/2011 - 01:09 #
Дата: аўт, 21/06/2011 - 08:49 #
Дата: чцв, 23/06/2011 - 10:07 #
Дата: нядз, 03/07/2011 - 20:25 #
Дата: нядз, 03/07/2011 - 22:41 #
Дата: пан, 04/07/2011 - 00:57 #
Дата: пан, 04/07/2011 - 03:15 #
Дата: пан, 04/07/2011 - 05:36 #
Дата: пан, 04/07/2011 - 07:55 #
Дата: пан, 04/07/2011 - 10:19 #
Дата: пан, 04/07/2011 - 13:36 #
Дата: аўт, 05/07/2011 - 06:08 #
Дата: аўт, 05/07/2011 - 15:46 #
Дата: аўт, 05/07/2011 - 17:36 #
Дата: аўт, 05/07/2011 - 19:25 #
Дата: аўт, 05/07/2011 - 21:12 #
Дата: аўт, 05/07/2011 - 23:00 #
Дата: сер, 06/07/2011 - 18:42 #
Дата: сер, 06/07/2011 - 20:24 #
Дата: сер, 06/07/2011 - 22:08 #
Дата: чцв, 07/07/2011 - 16:27 #
Дата: чцв, 07/07/2011 - 18:18 #
Дата: чцв, 07/07/2011 - 20:07 #
Дата: чцв, 07/07/2011 - 21:57 #
Дата: чцв, 07/07/2011 - 23:49 #
Дата: суб, 09/07/2011 - 11:04 #
Дата: суб, 09/07/2011 - 15:59 #
Дата: нядз, 10/07/2011 - 06:52 #
Дата: нядз, 10/07/2011 - 09:22 #
Дата: нядз, 10/07/2011 - 11:47 #
Дата: нядз, 10/07/2011 - 14:14 #
Дата: нядз, 10/07/2011 - 16:42 #
Дата: нядз, 10/07/2011 - 19:17 #
Дата: нядз, 10/07/2011 - 21:12 #
Дата: сер, 13/07/2011 - 02:29 #
Дата: нядз, 17/07/2011 - 08:51 #
Дата: нядз, 17/07/2011 - 17:14 #
Дата: пан, 18/07/2011 - 16:20 #
Дата: пан, 18/07/2011 - 20:37 #
Дата: пан, 18/07/2011 - 22:45 #
Дата: аўт, 19/07/2011 - 00:55 #
Дата: аўт, 19/07/2011 - 13:25 #
Дата: аўт, 19/07/2011 - 15:36 #
Дата: аўт, 19/07/2011 - 17:56 #
Пакінуць новы каментар