/ Прысуд Паўлу Севярынцу пакінуты ў сіле

/ Прысуд Паўлу Севярынцу пакінуты ў сіле

Старшыня  Мінскага гарадскога суда Уладзімір Пуціла пакінуў у сіле вырак, вынесены сустаршыні аргкамітэта па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўлу Севярынцу, асуджанаму за ўдзел у “Плошчы” 19 снежня 2010 года на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.  

Скаргу падаваў  адвакат Паўла Севярынца Вадзім Мушынскі. Адмова ў задавальненні скаргі датуецца яшчэ 19-м кастрычніка 2011 года, але пра яе стала вядома толькі цяпер.   

Як адзначаецца  ў пастанове старшыні Мінгарсуда, “сваю выснову пра наяўнасць у дзеяннях Севярынца складу злачынства суд першай інстанцыі годным чынам матываваў у прысудзе. Прыведзеная ў судзе адзнака ўстаноўленых фактычных абставін здзяйснення злачынства паводле тых матэр’ялаў, якія маюцца ў справе, з'яўляецца вернай, дзеянні Севярынца кваліфікаваныя судом паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Довады, аналагічныя пададзеным у скарзе, былі прадметам судовай праверкі, і ім дадзена годная адзнака ў прысудзе і касацыйным вызначэнні. Судовае следства праведзена судом поўна і ўсебакова. Пакаранне прызначана Севярынцу з улікам характару і ступені грамадскай небяспекі ўчыненага, дадзеных пра асобу, іншых канкрэтных абставін справы, з'яўляецца суразмерным учыненаму і адпавядае мэтам крымінальнай адказнасці. У звязку з адзначаным падставаў для прынясення пратэста на прадмет адмены судовых пастановаў, якія адбыліся па справе, няма”.   
 
Па словах адказнага  сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, у такім рашэнні старшыні Мінскага гарадскога суда няма нічога нечаканага.  
“У нашай краіне толькі адзін чалавек мае права выпускаць палітвязняў, і мы ўсе гэтага чалавека ведаем. Сам суд, натуральна, ніколі самастойна не пойдзе на такі крок. Але дзеля таго, каб прайсці ўвесь гэты прававы шлях да канца, мы пададзім скаргу таксама і ў Вярхоўны суд Беларусі”, - паведаміў Дзяніс Садоўскі.  
 
Павел Севрянец зараз  адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ў Пружанскім раёне  Брэсцкай вобласці.  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/