/ Перспектывы ў мінусе

/ Перспектывы ў мінусе

Ні для каго не сакрэт, што нашы ўлады збольшага займаюцца эканамічнымі заклікамі, а не самой эканомікай. Пра паспяховы “выхад з крызісу” кажа і ўрад, і кіраўнік краіны, і праўладныя эканамісты. Але рэальнасць расстаўляе ўсё на свае месцы.

Напрыклад, згодна з зацверджаным Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2012 год, рост ВУП павінен скласці 5–5,5%. Гэта ў тыя часы, калі свет чакае другую хвалю эканамічнага крызісу. Але існуюць і іншыя прагнозы — ад незалежных эканамістаў.

Сусветны банк (СБ) прагназуе ў 2012 годзе падзенне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 0,5%. Гэтая лічба ўтрымліваецца ў апублікаваным штогадовым дакладзе СБ “Глабальныя эканамічныя перспектывы на 2012 год”.

На думку экспертаў Сусветнага банка, “сусветная эканоміка ўвайшла ў небяспечную фазу”. “Фінансавыя ўзрушэнні ў Еўропе часткова распаўсюдзіліся на краіны, якія сталі на шлях развіцця, і іншыя краіны, у тым ліку з высокім узроўнем даходаў, што да нядаўняга часу заставаліся некранутымі. Гэтае разрастанне крызісных з’яў прывяло да павышэння кошту пазык у многіх рэгіёнах свету і прывяло да падзення індэксаў на фондавых рынках, пры гэтым прыток капіталу ў краіны, якія сталі на шлях развіцця, рэзка скараціўся. Еўропа, па ўсёй бачнасці, увайшла ў рэцэсію”, — гаворыцца ў дакладзе.

У сувязі з рэцэсіяй у еўразоне СБ знізіў прагноз росту сусветнай эканомікі ў 2012 годзе з 3,6% (гэтая лічба называлася банкам мінулым летам) да 2,5%. Зніжаны і прагноз эканамічнага росту для Расіі — з 4,2% да 3,5%.

Некаторыя краіны еўрапейскага рэгіёну, адзначаецца ў дакладзе, сутыкнуцца з праблемамі інвеставання — як знешняга, так і ўнутранага. “У выпадку значнага пагаршэння кан’юнктуры патокі замежнага капіталу могуць яшчэ больш аслабнуць, а кошт пазык можа рэзка ўзрасці”, — лічаць эксперты СБ.

Як адзначаецца ў дакладзе, “перад такім сцэнарам узмацнення жорсткасці фінансавых умоў асабліва ўразлівыя краіны з высокім узроўнем кароткатэрміновай запазычанасці або доўгатэрміновай запазычанасці з блізкім тэрмінам пагашэння, а таксама краіны з вялікім дэфіцытам рахунку бягучых аперацый”.

Асаблівую ўразлівасць у гэтым плане, на думку экспертаў СБ, “дэманструе Турцыя, якая мае вялікі дэфіцыт рахунку бягучых аперацый і значны аб’ём кароткатэрміновых даўгоў адносна велічыні сваіх рэзерваў”. “Беларусь і Чарнагорыя таксама ўразлівыя перад замарожваннем крэдытавання на глабальных рынках, роўна як і Грузія, Балгарыя і Румынія, у якіх вялікія аб’ёмы кароткатэрміновай запазычанасці”, — лічаць аўтары даклада. “У гэтым кантэксце перспектывы ўяўляюцца вельмі няпэўнымі”, — падкрэсліваюць яны.

“Уразлівасць” беларускай эканомікі не адмаўляе нават Белстат. Чыстая страта прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ў студзені–лістападзе 2011 года склала 3 трыльёна 605,6 мільярда рублёў, што ў 6,4 разы больш, чым аналагічны паказчык 2010-га.

Паводле даных Белстата, сума чыстай страты арганізацый горназдабыўнай прамысловасці склала 1,8 мільярда рублёў (на 60,3% больш), апрацоўчай прамысловасці — 566,9 мільярда (на 55% больш), вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады — 3 трыльёна 36,9 мільярда (у 15,5 разы больш).

Але ж адміністрацыйнае камандаванне і заціск ініцыятываў працягваюцца. І ад гэтага Беларусь можа панесці дадатковыя страты.

У Беларусі разглядаецца пытанне аб павышэнні ставак адзінага падатку для прадпрымальнікаў, паведаміў 18 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.

“Гэта пытанне зараз разглядаецца, падатковыя органы правялі адпаведныя разлікі, аналіз даходнасці відаў дзейнасці. Прапановы па змяненні ставак уносяцца ў абласныя саветы і Мінскі гарадскі савет”, — сказаў Расолька.

Ён удакладніў, што Падатковы кодэкс устанаўлівае толькі базавыя стаўкі адзінага падатку, а канкрэтныя стаўкі для кожнага асобнага рэгіёну вызначаюць абласныя і Мінскі гарадскі савет.

Ён падкрэсліў, што базавыя стаўкі не мяняліся з 2010 года. “Таму я думаю, што яны будуць змененыя адназначна, але ў якім памеры, канкрэтна вызначыць кожная вобласць”, — сказаў Расолька.

Незалежныя прафсаюзы Беларусі разглядаюць магчымасць пачатку кампаніі байкоту беларускіх тавараў на еўрапейскім рынку. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

“Мы супрацоўнічаем з еўрапейскімі прафсаюзамі і раней ужо абмяркоўвалі з імі магчымасць байкоту. Калі будуць нейкія дзеянні, скіраваныя на знішчэнне незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі, то ў нас павінна быць магчымасць такой кампаніі. І нашы еўрапейскія калегі ставяцца да гэтага з разуменнем і гатовыя падтрымаць”, — сказаў Ярашук.

“Гэта, зразумела, не азначае, што заўтра мы націснем кнопку, і спыняцца пастаўкі нафтапрадуктаў, напрыклад, у Нідэрланды. Мы проста папярэджваем усе гарачыя галовы, што ў нас ёсць чым абараніць нашы прафсаюзы”, — падкрэсліў ён.

Ярашук адзначыў, што найперш размова ідзе пра сітуацыю на РУВП “Граніт” у Мікашэвічах, дзе ствараецца пярвічная ячэйка Беларускага незалежнага прафсаюза, але адміністрацыя дагэтуль не адказала на звароты з просьбай даць пярвічцы юрыдычны адрас. Паводле інфармацыі БКДП, 16 студзеня ў Салігорску адбыўся першы навучальны семінар з актывістамі ячэйкі незалежнага прафсаюза. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прыблізна 40 членаў незалежнага прафсаюза на РУВП “Граніт”, а таксама кіраўніцтва Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) і Незалежнага прафсаюза гарнякоў. Падчас семінара абмяркоўваліся пытанні, звязаныя са стварэннем і легалізацыяй незалежнага прафсаюза на РУВП “Граніт” і пачаткам націску на лідараў арганізацыі.

Ці варта беларускім уладам знаходзіць яшчэ адзін галаўны боль на цалкам хворую эканоміку?

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/