xxx

/ Пачаўся гучны судовы працэс

/ Пачаўся гучны судовы працэс

У Вярхоўным Судзе Беларусі 10 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы былых ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, якіх, апроч іншага, абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту.

(Фота: Радыёсвабода)


Жадаючыя патрапіць на судовае паседжанне пачалі прыбываць да будынка Вярхоўнага Суда яшчэ за некалькі гадзін да пачатку слуханняў. Людзей было даволі шмат, таму трапіць у залу атрымалася далёка не ўсім, з-за абмежаванасці колькасці месцаў. Варта адзначыць, што “па-за працэсам” апынуліся і многія журналісты, якія не дадумаліся загадзя акрэдытавацца на паседжанне суда.
На маёй памяці, а бываць на розных справах у Вярхоўным Судзе за апошнія пятнаццаць год даводзілася шматкроць, не было такога, калі б патрабавалася загадзя запісвацца, займаць чаргу, каб займацца сваімі прафесійнымі абавязкамі і асвятляць той ці іншы судовы працэс. Яшчэ добра, што на першым паседжанні ўдалося папрысутнічаць прадстаўнікам амбасад некаторых краін Еўрасаюза, а таксама Офіса АБСЕ ў Мінску.

На пачатку паседжання суд не задаволіў хадайніцтва аб дазволе фота- і відэаздымак пад час працэсу, бо адзін з фігурантаў справы Аляксандр Ларын выказаўся супраць. 

Як распавёў прадстаўнік  Беларускага Хельсінскага камітэту Зміцер Чарных, Мікалай Аўтуховіч адразу заявіў хадайніцтва дапусціць да працэсу ў якасці абаронцаў юрыста Алега Волчака і старшыню аргкамітэту па стварэнню аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане Аляксандра Камароўскага, але высокі суд палічыў, што вязням будзе дастаткова паслугаў прафесійнага адваката Паўла Сапелкі. Хаця, па словах Алега Волчака, Крымінальна-працэсуальны кодэкс не абмяжоўвае колькасць абаронцаў на падобных працэсах. “Іх можа быць хоць дваццаць пяць”, - падкрэсліў былы следчы пракуратуры, а цяпер вядомы праваабаронца.

У сваю чаргу, адвакат Павел Сапелка заявіў два хадайніцтвы – перадаць справу ў суд ніжэйшай інстанцыі – Мінскі гарадскі альбо Гродзенскі абласны, каб падсудны меў магчымасць абскардзіць прысуд, калі ён будзе абвінаваўчым. Справа ў тым, што разгляд справы ў Вярхоўным Судзе пазбаўляе абвінавачанага магчымасці падаваць касацыйную скаргу. Павел Сапелка таксама папрасіў запатрабаваць з суда Ваўкавыскага раёну так званую “справу Козела”, якая, на думку абаронцы, даказвае невінаватасць Уладзіміра Асіпенкі.

Пракурор выказаў пярэчанне гэтым хадайніцтвам, падтрымаўшы толькі хадайніцтва аб дадатковым вывучэнні абаронаю матэр’ялаў крымінальнай справы. Суддзя задаволіў гэтае хадайніцтва і даў на дадатковае вывучэнне згаданых матэр’ялаў амаль тыдзень. Хаця, на думку Алега Волчака, гэтага часу вельмі мала для таго, каб вывучыць тысячу аркушоў матэр’ялаў крымінальнай справы.

Наступнае паседжанне Вярхоўнага Суда па справе Аўтуховіча – Асіпенкі адбудзецца 16 сакавіка.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).