xxx

/ Памілаваць асуджаных на смерць

/ Памілаваць асуджаных на смерць

“Міжнародная амністыя” заклікае беларускага прэзідэнта памілаваць асуджаных на смяротнае пакаранне Андрэя Жука і Васіля Юзэпчука, заявіла 10 лістапада падчас прэс-канферэнцыі прадстаўнік гэтай праваабарончай арганізацыі, эксперт па Беларусі Хэза Макгіл. Памілаваць сына просіць Аляксандра Лукашэнку і маці Андрэя Жука Святлана Жук, якая таксама прысутнічала на сустрэчы з журналістамі.

Перад гэтым Хэза Макгіл узяла ўдзел у арганізаваным Офісам АБСЕ ў Мінску мерапрыемстве па абмеркаванню пытання смяротнага пакарання з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Міністэрства юстыцыі, Вярхоўнага суда, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

“Адна з праблемаў — гэта менавіта пакуты, якія смяротная кара прыносіць сваякам вязняў. Паводле рашэння Камітэта па правах чалавека ААН, прынятага ў 1999 годзе, сакрэтнасць, якой ахутана смяротнае пакаранне ў Беларусі, на самай справе, у дачыненні да сваякоў прыраўноўваецца да катаванняў. Таму што чалавек, асуджаны да пакарання смерцю, не ведае, калі ён можа быць расстраляны, і сваякі таксама нічога не даведаюцца, нават дату. Гэта вельмі цяжкое выпрабаванне для людзей. Гэта цяжка для вязняў, якія кожную хвіліну чакаюць, калі расчыняюцца дзверы, і іх павядуць на смерць. Гэта жахліва для сваякоў, якія нічога не ведаюць. Яны не могуць развітацца з родным чалавекам, не атрымаюць яго цела і нават яго рэчы, не будуць ведаць, дзе ён пахаваны”, — падкрэсліла Хэза Макгіл.

Святлана Жук, чый 25-гадовы сын Андрэй прыгавораны да расстрэлу за забойства работнікаў СВК “Бальшавік Агра” (Салігорскі раён), вырашыла звярнуцца наўпрост да прэзідэнта Беларусі з просьбай памілаваць яе сына, у якога, дарэчы, ёсць двое малых дзяцей.

“Так, Андрэй вінаваты. Ён не меў права ні пры якіх абставінах пазбаўляць жыцця гэтых людзей. Але атрымліваецца, што ў мяне на вачах зараз забіваюць майго сына. І я не хачу і не магу з гэтым прымірыцца. І ён, і мы, ягоныя родныя, да скону сваіх дзён будзем вымольваць прабачэнне за гэты цяжкі грэх у сем’яў загінулых і ў Бога. І я буду прасіць прэзідэнта даць Андрэю шанец сваёй працай загладзіць сваю віну і заслужыць прабачэнне сем’яў пацярпелых”, — сказала Святлана Жук журналістам.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч нагадаў, што 30 кастрычніка бягучага года Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў у неадкладным парадку пад нумарам 1910/2009 індывідуальны зварот Святланы Жук. Жэнеўскі офіс Вярхоўнага камісара па правах чалавека накіраваў Рэспубліцы Беларусь паведамленне пра рэгістрацыю звароту і патрабаванне не прыводзіць у выкананне смяротны прысуд, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе гэтага камітэта.

Хэза Макгіл, у сваю чаргу, нагадала, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, а таксама на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль прымяняецца такая вышэйшая мера пакарання, як расстрэл. Адным з асноўных патрабаванняў для вяртання беларускаму парламенту статуса спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы з’яўляецца менавіта ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).