xxx

/ Памяці калегі: Назаўсёды з намі

/ Памяці калегі: Назаўсёды з намі

22 сакавіка тэлефонны званок прынёс мне звестку, што агаломшыла і не дае апомніцца, — не стала Кастуся Тарасава.

Так заўчасна і так несправядліва. Бо ён толькі ж, здаецца, вырваўся з кіпцюроў смерці, пераадолеў наступствы інсульту. І здолеў вярнуцца да паўнавартаснай творчасці.

У маі мінулага года Косця перадаў нам у рэдакцыю, з просьбай змясціць на сайце, сваю гістарычную аповесць “На вайне”. (http://www.novychas.org/literature/prose).

А ў верасні я атрымаў ад яго электронны ліст: “Аляксей, вітаю! Зараз я вярнуўся з Таліна і меў бы намер, калі ты згодны, супрацоўнічаць з “Новым часам”. Магу прапанаваць аўтарскія матэрыялы”.

І пайшлі, адзін за адным, файлы з яго выбітнымі гістарычнымі нарысамі. Ранейшай моцы і таленту. Косця гарэў працай. І спяшаўся, спяшаўся, спяшаўся пісаць.

Мы паспелі надрукаваць дзевяць нарысаў. Апошні — у нумары ад 19 сакавіка. У рэдакцыйным партфелі засталіся яшчэ чатыры. Публікуем — наўздагон. Нарыс “Гісторыкі і палітыкі” — гэта роздум пісьменніка і грамадскага дзеяча Кастуся Тарасава аб праблемах асэнсавання нашага мінулага дзеля сучаснасці з праекцыяй на будучыню. А зараз, на трагічным абрыве яго жыцця, гэты роздум гучыць ужо як запавет.

Творы Кастуся Тарасава адкрылі нам гістарычную Атлантыду — нашу краіну Беларусь. І тым спрацавалі на яе адраджэнне ў якасці суверэннай, незалежнай дзяржавы. І працягваюць працаваць. Не кожнаму творцу дадзены такі лёс.

Боль і смутак ад незваротнай страты. Спачуванне родным і блізкім. Нам будзе вельмі не хапаць Кастуся Тарасава. Але нам застаюцца яго творы, што ўвайшлі ў агульную беларускую скарбніцу духоўнага багацця. І ў тым нам суцяшэнне і аптымізм на будучыню ад Кастуся Тарасава — выбітнага беларускага пісьменніка, гісторыка, дзеяча нацыянальнага адраджэнскага руху.



Ад рэдакцыі “Новага часу”
Аляксей Кароль


---------------------------------------------------------------------------

Біяграфічная даведка

Кастусь Тарасаў нарадзіўся 10 кастрычніка 1940 года ў Мінску. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1957) на працягу трох гадоў працаваў слесарам-зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе, калектарам у Паўночна-Заходняй геолага-разведачнай экспедыцыі, слесарам-мантажнікам у арганізацыі «Спецэлеватармельбуд». Вучыўся на хімічным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1960–1965). Па заканчэнні інстытута працаваў майстрам шкловарэння на шклозаводзе «Неман», тэхнолагам на віцебскім заводзе «Маналіт». Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967–1975), журналістам па дамове і загадчыкам аддзелу прапаганды і агітацыі газеты «Знамя юности» (1975–1977), рэдактарам аддзелу мастацтва і крытыкі часопісу «Неман» (1977–1983), спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва» (1986–1988). З 1990 года — адказны сакратар часопіса «Спадчына». Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у газеце «Свабода». Друкаваўся з 1965 года. Адным з першых сярод беларускіх пісьменнікаў узняў тэму гісторыка-культурнай спадчыны. З мастацкім творам выступіў упершыню ў 1976 годзе (аповесць «Следственный эксперимент», часопіс «Неман»). Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар кніг аповесцяў «День рассеяния», «Странствие в тесном кругу», «Погоня на Грунвальд», "Апошняе каханне князя Міндоўга", "Адзіны сведка — бог", рамана "Тры жыцці княгіні Рагнеды", літаратурна-гістарычных эсэ "Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны", а таксама зборнікаў гістарычных дэтэктываў "У час Стральца" і "Залатая Горка".

Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” за лепшую публікацыю ў прозе (2008 г.) часопіса “Дзеяслоў”.

------------------------------------------------------------------------

АПОШНІЯ НАРЫСЫ КАСТУСЯ ТАРАСАВА:

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).