/ Памежнікі зладзілі конкурс, прысвечаны Канстанціну Астрожскаму

/ Памежнікі зладзілі конкурс, прысвечаны Канстанціну Астрожскаму

Падведзеныя вынікі конкурсу творчых работ “Мясцовашанавальныя святыні і традыцыі іх ушанавання ў Беларусі”, прысвечанага памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага.

Конкурс творчых работ праходзіў па блаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з верасня 2011 па студзень 2012 года ў рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў органаў і аддзелаў Пагранічнай службы, факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама Інстытута Пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Асаблівасць конкурсу гэтага года — увага ўдзельнікаў да вывучэння традыцый ушанавання святых зямлі Беларускай, а таксама да апісання старажытных і сучасных храмаў, манастыроў, ікон, крыжоў, крыніц, старажытных некропаляў.

Цікава адзначыць, што некаторыя аўтары раскрылі конкурсную тэму на прыкладзе святынь і помнікаў хрысціянскай культуры, размешчаных непасрэдна ў месцах іх нараджэння, пражывання ці служэння. Станоўчым момантам конкурсу з’яўляецца абранне аўтарамі тэм, прысвечаных жыццёваму шляху і подзвігу святой праведнай Сафіі Слуцкай, 400-годдзе памяці якой урачыста адзначаецца ў 2012 годзе. Адна конкурсная работа прысвечана гісторыі самага старажытнага (з тых, якія захаваліся да нашых дзён) храма горада Мінска — Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, які сёлета будзе адзначаць сваё 400-годдзе.

У большасці работ маюцца аўтарскія заключэнні, вывады і абагульненні, зробленыя на аснове аналізу сабранага матэрыялу, падкрэсліваецца роля праваслаўных святынь у фарміраванні патрыятызму, гістарычнай і грамадзянскай свядомасці сучаснай моладзі.

Паводле Палажэння аб конкурсе, асновай ацэнкі работ сталі наступныя крытэрыі: паўната раскрыцця тэмы, кола выкарыстаных крыніц, самастойнасць меркаванняў, глыбіня высноў і заключэнняў, а таксама правільнасць афармлення.

Журы конкурсу вырашыла ўзнагародзіць дыпломам і памятным падарункам ад Фонду імя Дабравернага князя Канстанціна Астрожскага ў г. Беластоку (Польшча) пераможца конкурсу — старшага прапаршчыка Матчэню Генадзя Грыгор’евіча за тэму “Храмы Смаргоні і Смаргоншчыны”.


Дыпломам Фонда імя Дабравернага князя Канстанціна Астрожскага ў г. Беластоку (Польшча):

падпалкоўніка Гатаўліна Віталя Якаўлевіча за тэму “Некропалі Мінска”;
капітана медыцынскай службы Гаўрылава Антона Віктаравіча за тэму “Праваслаўныя святыні Міншчыны”;
курсанта 4-га курса Інстытута пагранічнай службы Мыхно Яраслава Анатольевіча за тэму “Шанаваныя іконы Беларусі”;
старшага сяржанта Грышко Цімура Аляксеевіча за тэму “Свята-Духаў кафедральны сабор у Мінску”;
сяржанта Сярдзюка Юрыя Уладзіміравіча за тэму “Лышчанская ікона Божае Маці”;
старшага сяржанта Масевіч Надзею Аляксееўну за тэму “Святыя зямлі Беларускай”;
супрацоўніка ОПС в/ч 1257 (г. Паставы) Асяненка Яніну Апалінараўну за работу “Мясцовашанаваныя святыні Пастаўшчыны і традыцыі іх ушанавання”;
старшыну Крупскую Кацярыну Віктараўну за тэму “Святая Еўфрасіння Полацкая”;
капітана Жалевіча Васіля Віктаравіча за тэму “Жыровіцкая цудатворная святыня”.


Падзякай Прыходскага савета Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска — курсанта Ваеннай Акадэміі Забаўскага Аляксандра Геннадз’евіча за работу “Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла”.

Аргкамітэт конкурсу творчых работа дзякуе ўсім удзельнікам за праяўленую актыўнасць, выкананыя работы і лічыць мэтазгодным рэкамендаваць іх для чытання і абмеркавання ў вучэбных групах з мэтай духоўна-асветніцкага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання сучаснай моладзі.

Паводле gpk.gov.by

 #
блаславенню Мітрапаліта Не беларускае гэта слова - "блаславенне", а смеццевае, маскалізм. Корань "блага" (скарочана - "бла") мае адмоўны сэнс, і было б ненатуральна, калі б ён меў супрацьлеглыя сэнсы. Стаўцеся, калі ласка, крытычна да маскальскай царкоўнай лексікі, абараняйце чысьціню беларускай мовы. Можна было б напісаць "дабраславенне" - па-беларуску.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/