/ Пазіцыя ЗША

/ Пазіцыя ЗША

13–14 студзеня Беларусь з афіцыйным візітам наведаў сенатар Рычард Дурбін. На выніковай прэс-канферэнцыі галоўнай мэтай свайго прыезду ён назваў імкненне даць яснае пасланне беларускаму народу, што Злучаныя Штаты Амерыкі ўважліва адсочваюць падзеі, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь.

(На здымку: сенатар Дурбін)


Гэта ўжо трэці прыезд сенатара ў нашу краіну. Два гады таму ў складзе дэлегацыі амерыканскіх парламентарыяў ён сустракаўся з А. Лукашэнкам. Гэтым разам сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных структур абмежаваліся працяглай размовай з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.

Працоўны графік візіту Рычарда Дурбіна быў шчыльна насычаны сустрэчамі з сем’ямі палітвязняў, прадстаўнікамі палітычных партый, грамадскіх арганізацый і СМІ. Ён з абурэннем адзначыў факт паўторнага ператрусу ў кватэры Вольгі Некляевай, прымеркаванага менавіта такім чынам, каб тая не змагла з ім сустрэцца.

Асноўны сэнс паслання ЗША беларускім уладам і беларускаму грамадству быў сфармуляваны сенатарам праз ацэнкі выбараў, што адбыліся і падзей пасля іх. Рашэнні адміністрацыі Лукашэнкі, адзначыў ён, не засталіся незаўважанымі ні ў Амерыцы, ні ў краінах Еўрасаюза.

«Дзеянні беларускіх уладаў, — заявіў амерыканскі сенатар, — якія арыштавалі больш за 600 апазіцыйных актывістаў, а таксама тое, што пяць кандыдатаў у прэзідэнты былі арыштаваныя, а яшчэ два кандыдаты застаюцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе, ствараюць раней не вядомы ў сусветнай палітыцы прэцэдэнт. У краіне не можа быць дэмакратычнай формы кіравання, калі пройгрыш на выбарах Лукашэнку азначае накіраванне наўпрост у турму».

Галоўным патрабаваннем ЗША, якое сенатар Рычард Дурбін, перадаў міністру Мартынаву, з’яўляецца патрабаванне неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных і зняцце з іх усіх абвінавачанняў.

Пра наступную магчымую рэакцыю ЗША на падзеі ў Беларусі і прыняцце новых санкцыі адносна беларускіх уладаў сенатар Дурбін заявіў:

«Я збіраюся абмеркаваць гэта з дзяржаўным сакратаром Хілары Клінтан, з прадстаўнікамі Белага дому — наконт таго, якія далейшыя дзеянні павінны быць зроблены. Але я шчыра спадзяюся, што не будзе патрэбы рабіць нічога, я спадзяюся, што прэзідэнт Лукашэнка зразумее, як гэта несправядліва і несумленна, і сам прыме рашэнне спыніць гэты крызіс. Ён можа гэта зрабіць. Ён можа вызваліць палітвязняў, ён можа забяспечыць справядлівыя юрыдычныя працэдуры і ўсё зрабіць, як у нармальным дэмакратычным грамадстве».

Сенатар таксама паведаміў, што ўчора ён абмеркаваў беларускія падзеі з кіраўніцтвам Літвы, і зазначыў, што яно вельмі занепакоенае сітуацыяй у Беларусі. Дэталі, аднак, не ўдакладняў, спаслаўшыся, што права на выкладанне сваёй пазіцыі належыць літоўскім уладам.




Нэнсі МакЭлдані


Тым жа вечарам 14 студзеня з Вільнюса прыйшло паведамленне «Інтэрфакс» аб заяве прадстаўніцы Дзярждэпартамэнта ЗША Нэнсі МакЭлдані: «Калі арыштаваныя не будуць вызваленыя вельмі хутка, у нас не будзе іншага выйсця, як лічыць іх палітзняволенымі. А гэта будзе азначаць, што зноў будуць уведзены санкцыі, дзеянне якіх было прыпыненае». На пытанне ўдакладніць, як хутка такое можа здарыцца, амерыканская чыноўніца адказала: «Гэта пытанне некалькіх дзён».

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/