№ 199 (291) 18 траўня 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Пагружэнне ў багну?
Здаецца, усе спробы беларускіх уладаў “пагандляваць” палітзняволенымі, зрабіць чарговую “лібералізацыю”, пасадзіць за «круглы або квадратны» стол перамоваў беларускую апазіцыю, і пад усё гэта атрымаць грошы — правалілася. Еўропа больш не верыць афіцыйнаму Мінску. Яна выстаўляе канкрэтныя і капітальныя ўмовы наконт таго, на якіх умовах гэтыя перамовы павінны праходзіць. І без выканання гэтых умоваў ніякага “дыялогу” не будзе — у тым ліку, хутчэй за ўсё, наконт крэдыту МВФ.
У аўторак, 6 верасня, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі абмеркавалі з дэлегацыяй беларускай апазіцыі сітуацыю ў Беларусі і шляхі яе змянення, уключаючы магчымасць арганізацыі дыялогу ўлады і апазіцыі. Раней некаторыя аналітыкі пісалі, што для Польшчы “круглы стол” — гэта нейкае магічнае словазлучэнне, бо іх рэвалюцыя таксама пачыналася з “круглага стала”. І, нібыта, варта пачуць палякам гэтае словазлучэнне, як яны ўздымаюць лапкі ўгору і робяць усё, каб такія сталы шырыліся і мацнелі, не зважаючы на вынік.
Выявілася, што гэта зусім не так. Польшча больш прынцыповая, чым гэтага ад яе чакалі. “Польскі вопыт круглага стала сведчыць, што садзіцца і размаўляць можна толькі тады, калі вызвалены ўсе палітзняволеныя”, — падкрэсліў Туск пасля заканчэння сустрэчы.
На перамовах размова ішла таксама аб міжнароднай дапамозе Беларусі. “Я заявіў аб сваёй поўнай прыхільнасці да таго, каб была аказана дапамога апазіцыі для арганізацыі дыялогу з уладамі, — сказаў польскі прэм’ер. — Мы гаварылі таксама аб гарантыях, якія можа даць Еўропа, каб гэты меркаваны дыялог паміж апазіцыяй і ўладай прынёс жаданыя вынікі, напрыклад, сапраўды свабодныя выбары ў парламент”.
Туск таксама заявіў, што магчымая фінансавая дапамога Беларусі будзе залежаць ад змяненняў у краіне. “Не будзе фінансавай дапамогі рэжыму без радыкальных змяненняў, якія павінны абапірацца на вядзенне сур’ёзнага палітычнага дыялогу з апазіцыяй”, — сказаў кіраўнік польскага ўрада.
Але больш балюча для беларускіх уладаў адгукнуўся двухдзённы саміт міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і дзяржаў-кандыдатаў на далучэнне да аб’яднанай Еўропы, што прайшоў у польскім Сопаце. У часе выніковай прэс-канферэнцыі пасля завяршэння нарады міністраў, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што пазіцыя 27 краінаў-сябраў ЕС наконт Беларусі застаецца нязменнай. “Мы, канечне, адзначылі апошнія падзеі ў Беларусі — некаторыя заявы і захады, але паўтаруся, што мы патрабуем вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных. Гэта была і ёсць наша пазіцыя. Пазіцыя, якой мы будзем цвёрда прытрымлівацца”, — заявіла Эштан.
Трэба адзначыць тут адну фундаментальную рэч. ЕС патрабуе не толькі вызвалення палітвязняў, але і іх рэабілітацыі. То бок, Лукашэнка колькі заўгодна можа праяўляць “гуманнасць” і “велікадушнасць”, вызваляючы палітычных апанентаў з турмаў. Але пакуль з іх судзімасці знятыя не будуць, размаўляць няма пра што.
І не толькі з тых, што за кратамі. Сярод тых, хто павінны быць рэабілітаваны, — Уладзімір Някляеў, Ірына Халіп, Сяргей Марцалеў, Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, Віталь Рымашэўскі, Наста Палажанка… Карацей, усе тыя, хто атрымаў пакаранне, але не звязанае з адпраўкай за краты. Што з імі рабіць будзем?
А калі рэабілітаваць усіх, то… Тыя, што былі за кратамі, будуць патрабаваць кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды, шкоды, нанесенай іх здароўю і іх родным. От тады пойдуць працэсы, от тады пойдуць адстаўкі суддзяў, якія выносілі прысуды, і пракурораў, якія гэтыя прысуды абгрунтоўвалі!
Карацей, жорсткая пазіцыя Еўропы ў перыяд крызісу ў Беларусі яскрава паказвае, колькі гемарою самі сабе нарабілі беларускія ўлады з-за наяўнасці палітзняволеных.
Тым часам, як пелася ў адной песні, “эканоміка ў пралёце”, і працягвае пралятаць ніжэй і ніжэй, пакуль зусім не ляснецца.
З адкрыццём у сярэдзіне верасня дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) “адначасова практычна цалкам спыняюцца аперацыі на міжбанкаўскім валютным рынку”, заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін.
Як растлумачыў прадстаўнік Нацбанка ў інтэрв’ю журналістам, фрагменты якога былі паказаныя па беларускіх тэлеканалах, такая мера скіравана на тое, каб усе здзелкі з замежнай валютай ажыццяўляліся на БВФБ па адзіным курсе на падставе попыту і прапановы. “Для таго, каб ён (курс на дадатковай сесіі — БелаПАН) не вельмі рэзка вырас у параўнанні з афіцыйным курсам, будуць зробленыя дадатковыя захады — зацісканне попыту на валюту і павелічэнне прапановы”, — сказаў Лузгін.
З 1 чэрвеня Нацбанк поўнасцю спыніў ільготнае крэдытаванне, выдачу сродкаў на льготнае крэдытаванне. “Цяпер мы ажыццяўляем толькі стандартнае крэдытаванне камерцыйных банкаў для падтрымання функцыянавання плацежнай сістэмы”, — сказаў ён.
Як заўсёды, Нацбанк не мае аніякіх механізмаў стабілізацыі курса рубля ці выхаду на адзіны курс, акрамя як “трымаць і не пушчаць”. Забаранілі продаж валюты ад банка банку (міжбанкаўская біржа), валютай “з рук у рукі” займаецца міліцыя… Здаецца, хутка ва ўсіх, у каго гэтая валюта ёсць, яе будуць проста забіраць з тлумачэннямі кшталту “для выхаду на адзіны курс”. Канешне, курс будзе адзіным, і нават, можа быць, “адзін да аднаго”, калі валюты ўвогуле ні ў каго не застанецца.
Але ў сур’ёзных эканамістаў такія захады выклікаюць нават не ўсмешку — занепакоенасць. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s Investors Service чакае дэвальвацыі беларускага рубля да долара на 30–50% пасля частковай лібералізацыі курсу. Адпаведная пазіцыя экспертаў агенцтва Moody’s утрымліваецца ў штотыднёвай справаздачы Weekly Crёedit Outlook.
Лібералізацыя валютнага курсу паступова прывядзе да паслаблення беларускага рубля да цяперашняга неафіцыйнага курсу, упэўненыя ў Moody’s. Як і ў выпадку з майскай дэвальвацыяй, лібералізацыя курсу разгоніць інфляцыю, якая і так блізкая да ацэнкі 50%, і павялічыць кошт абслугоўвання доўгу ў замежнай валюце, што прывядзе да росту долі крэдытаў у беларускіх банках, якія не абслугоўваюцца (таму дэвальвацыя аказвае негатыўны ўплыў на рэйтынгі банкаўскай сістэмы).
І апошняя рыска да ўсяго гэтага. У верасні павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на хлеб і малочныя прадукты на 5%. Вось такі ён, “беларускі цуд”.




















Дата: аўт, 25/10/2011 - 12:21 #
Дата: сер, 26/10/2011 - 11:03 #
Дата: чцв, 27/10/2011 - 11:57 #
Дата: пят, 18/11/2011 - 09:43 #
Дата: пан, 21/11/2011 - 15:48 #
Дата: сер, 23/11/2011 - 15:21 #
Дата: суб, 26/11/2011 - 07:28 #
Дата: суб, 26/11/2011 - 16:05 #
Дата: нядз, 27/11/2011 - 17:22 #
Дата: сер, 28/12/2011 - 06:58 #
Дата: нядз, 01/01/2012 - 12:01 #
Дата: суб, 18/02/2012 - 08:19 #
Дата: сер, 22/02/2012 - 09:00 #
Дата: пят, 24/02/2012 - 16:50 #
Дата: сер, 29/02/2012 - 03:11 #
Дата: чцв, 01/03/2012 - 15:06 #
Дата: нядз, 04/03/2012 - 04:53 #
Дата: сер, 14/03/2012 - 15:09 #
Дата: пят, 23/03/2012 - 12:40 #
Дата: аўт, 27/03/2012 - 04:42 #
Дата: сер, 04/04/2012 - 09:00 #
Дата: пят, 13/04/2012 - 15:43 #
Дата: пан, 16/04/2012 - 05:11 #
Дата: сер, 18/04/2012 - 22:31 #
Дата: сер, 25/04/2012 - 16:24 #
Дата: сер, 25/04/2012 - 17:00 #
Дата: аўт, 01/05/2012 - 02:26 #
Дата: аўт, 01/05/2012 - 02:55 #
Дата: аўт, 01/05/2012 - 11:06 #
Дата: сер, 02/05/2012 - 02:42 #
Дата: сер, 02/05/2012 - 03:09 #
Дата: сер, 02/05/2012 - 12:31 #
Дата: чцв, 03/05/2012 - 00:36 #
Дата: чцв, 03/05/2012 - 06:49 #
Дата: чцв, 03/05/2012 - 12:24 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 01:16 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 04:34 #
Дата: суб, 12/05/2012 - 04:01 #
Пакінуць новы каментар