№ 199 (291) 18 траўня 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Павел Севярынец застаецца на “хіміі”
Адміністрацыя спецкамендатуры №7, дзе адбывае трохгадовае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, экс-кіраўнік выбарчага штаба былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, адмовіла яму ў замене рэжыму так званай “хіміі”.
Кіраўніцтва спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці паведаміла палітыку, што прынята рашэнне адмовіць яму ў замене рэжыму адбывання пакарання з адбывання рэшты тэрміну абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу на адбыццё пакарання па месцы жыхарства. Севярынец ужо адбыў траціну тэрміну пакарання. Палітвязень не мае спагнанняў, і таму, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, яму маглі змяніць рэжым адбывання пакарання. Апроч таго, 27 кастрычніка 2011 года атэстацыйная камісія прызнала, што Павел Севярынец “стаў на шлях выпраўлення”.
“Сітуацыя зразумелая. Прызнання віны з майго боку не было і не будзе, таму ў выніку я застаюся ў спецкамендатуры, — адзначыў Павел Севярынец у інтэрв’ю “Новаму часу”. — Наконт прашэння аб памілаванні гаворка не ішла, гаворка ішла аб прызнанні мной віны пісьмова альбо вусна. Мне намякалі, што можна вырашыць усё вельмі хутка, перыядычна такія размовы вядуцца. І тут людзі ўсё разумеюць. У мяне асабіста ніякіх асаблівых спадзяванняў не было, я разумею, што тут лёс палітвязняў будзе, хутчэй за ўсё, мяняцца разам ва ўсіх: альбо будзе прынята палітычнае рашэнне ўсіх адпусціць, альбо будзе працягвацца цяперашняе беззаконне. Палітвязняў могуць адпусціць пры тых умовах, калі Лукашэнку для таго, каб шантажаваць Расію, спатрэбіцца зрабіць некалькі крокаў у бок Захаду. Гэта тэарэтычна можа быць і да Новага года, і адразу пасля яго, у студзені, і ўвесну. Але ніякай пэўнасці няма”.
Павел Севярынец 16 мая 2011 года судом Партызанскага раёна Мінска быў прыгавораны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у падзеях, якія мелі месца ў Мінску ўвечары 19 снежня 2010 года адразу пасля завяршэння галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.




















Дата: аўт, 06/12/2011 - 11:36 #
Дата: сер, 07/12/2011 - 20:56 #
Дата: суб, 10/12/2011 - 03:45 #
Дата: пят, 30/12/2011 - 09:18 #
Дата: нядз, 01/01/2012 - 07:31 #
Дата: аўт, 03/01/2012 - 10:20 #
Дата: чцв, 05/01/2012 - 07:41 #
Дата: суб, 07/01/2012 - 05:37 #
Дата: пан, 09/01/2012 - 04:53 #
Дата: сер, 11/01/2012 - 09:39 #
Дата: нядз, 15/01/2012 - 07:43 #
Дата: аўт, 17/01/2012 - 09:54 #
Дата: чцв, 19/01/2012 - 08:24 #
Дата: пан, 20/02/2012 - 16:47 #
Дата: нядз, 26/02/2012 - 06:33 #
Дата: суб, 03/03/2012 - 05:02 #
Дата: сер, 14/03/2012 - 15:06 #
Дата: сер, 21/03/2012 - 08:24 #
Дата: нядз, 08/04/2012 - 07:59 #
Дата: нядз, 15/04/2012 - 11:53 #
Дата: нядз, 15/04/2012 - 11:53 #
Дата: сер, 25/04/2012 - 01:32 #
Дата: сер, 25/04/2012 - 01:32 #
Дата: сер, 25/04/2012 - 01:32 #
Дата: сер, 25/04/2012 - 01:32 #
Дата: сер, 25/04/2012 - 01:33 #
Дата: сер, 02/05/2012 - 22:24 #
Дата: сер, 02/05/2012 - 22:24 #
Дата: сер, 02/05/2012 - 22:24 #
Дата: сер, 02/05/2012 - 22:24 #
Дата: сер, 02/05/2012 - 22:24 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 15:54 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 22:38 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 22:38 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 22:38 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 22:38 #
Дата: суб, 05/05/2012 - 07:42 #
Дата: суб, 05/05/2012 - 07:42 #
Дата: суб, 05/05/2012 - 07:42 #
Дата: суб, 05/05/2012 - 07:42 #
Дата: суб, 05/05/2012 - 07:42 #
Дата: чцв, 10/05/2012 - 22:32 #
Дата: чцв, 10/05/2012 - 22:32 #
Дата: чцв, 10/05/2012 - 22:32 #
Дата: чцв, 10/05/2012 - 22:32 #
Дата: чцв, 10/05/2012 - 22:32 #
Дата: пят, 11/05/2012 - 07:36 #
Дата: пят, 11/05/2012 - 07:36 #
Дата: пят, 11/05/2012 - 07:36 #
Дата: пят, 11/05/2012 - 07:36 #
Пакінуць новы каментар