xxx

/ Новыя сімвалы Беларусі

/ Новыя сімвалы Беларусі

Ёсць такая гісторыя. Задумаў неяк Паскробышаў (персанальны рэферэнт Сталіна) «падсядзець» тады яшчэ не маршала, але кіраўніка фронтам Ракасоўскага. І прыйшоў да Сталіна, маўляў Ракасоўскі маральна разбэшчваецца, ніводнай спадніцы не прапускае, пры жывой жонцы ў яго ў палюбоўніцах Любоў Арлова, але і ёй ён здраджвае з любымі сувязісткамі-тэлеграфісткамі. «А як справы на фронце ў таварыша Ракасоўскага?», — запытаўся Сталін. Абмеркаванне пераключылася на тое, што на фронце ў Ракасоўскага ўсё добра. Ужо сыходзячы, Паскробышаў запытаўся ў Сталіна: «Так што ж мы будзем рабіць з Ракасоўскім?» «Зайздросціць», — адказаў Іосіф Вісарыёнавіч.

Гэта гісторыя цалкам пасуе да сітуацыі, якая здарылася з адным з сузаснавальнікаў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Георгіем Дзмітруком. 1 снежня аўдыёзапісы, што тычацца Дзмітрука, з’явіліся на адным з форумаў на партале tut.by і разасланыя большасці інфармацыйных рэсурсаў. «Прадстаўніцы старадаўняй прафесіі Оля, Лена і Юля» абвінавацілі Дзмітрука ў запазычанасці за «паслугі».

«Я звярнуўся ў пракуратуру Кобрына з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням інтэрнэт-рэсурсу tut.by, на форуме якога былі апублікаваныя гэтыя запісы. Апрача таго, я звярнуўся да адміністратараў партала з тым, каб яны выдалілі гэты форум. Да гонару рэсурсу tut.by, форум быў выдалены на працягу дзвюх гадзін. Апрача таго, я звярнуўся да адміністрацыі партала mail.ru, з якога ішла рассылка паклёпніцкіх матэрыялаў, з просьбай заблакіраваць адрас, з якога гэтыя матэрыялы рассылаліся. Адказу я пакуль не атрымаў», — сказаў Дзмітрук.

Паводле яго слоў, у яго ўжо ёсць дамоўленасць з незалежнымі экспертамі наконт правядзення аналізу аўдыёзапісу. «Я ведаю, што з дапамогай тэхнічных сродкаў можна зрабіць які заўгодна мантаж. Але з дапамогай тых жа сродкаў можна ўстанавіць і факт мантажу. Менавіта гэта я і збіраюся зрабіць. Я не сумняваюся, што нам удасца даказаць мантаж», — зазначыў Георгій.

Навошта нешта даказваць? Гэта ж суцэльны пазітыўны піяр у дачыненні да Дзмітрука ў прыватнасці і да БХД цалкам!

Дзмітруку — больш за 40 гадоў. У яго ёсць жонка і пяцёра дзяцей. А што такое пяцёра дзяцей, разумее кожны, хто мае хоць аднаго. Першага пасадзі на гаршчок, у другога правер дзённік, трэцяму дапамажы задачку па матэматыцы рашыць, чацвёртага пакармі, пятаму памперсы памяняй, а гэтым часам першы ўжо гуляцца хоча, дый гаршчок трэба вынесці. Жонку трэба ўлагодзіць, і пры гэтым Дзмітрук яшчэ бавіць час з трыма путанамі разам і адначасова? Гэта ж якое здароўе трэба мець! Сапраўды, як казаў таварыш Сталін, якога так не любіць БХД: «Зайздросціць трэба, таварыш Паскробышаў!»

Дзмітрук — гэта новы секс-сімвал Беларусі для ўсіх беларускіх дзяўчатак. Славамір Адамовіч і Адам Глобус, якія ў сваіх творах выхваляліся ўласнымі амурнымі прыгодамі, нервова паляць убаку. Да іх далучаецца вядомы лавелас Сільвіа Берлусконі і кажа ім: «Аблажаліся мы, пацаны...»

Дарэчы, пра Берлусконі. Здавалася б, з часоў Біла Клінтана гэта быў першы візіт у Беларусь палітыка такога ўзроўню. Гэта ж не кіраўнік дзяржавы «трэцяга свету» і не прэзідэнт адной з краінаў СНД. Гэта кіраўнік не апошняй дзяржавы ў Еўрасаюзе! Раней беларускі МЗС на кожным скрыжаванні распавядаў бы пра «прарыў у адносінах з Еўропай». А тут узнікае ўражанне, што сябар Сільвіа прыляцеў, і нават, як кажуць, «гарбаты не папіўшы», зляцеў па сваіх справах. Дарэчы, ніхто не абмяркоўвае канкрэтныя вынікі гэтага візіту. Нібыта іх і не было. Сродкі масавай інфармацыі абмяркоўваюць сам факт візіту, і тое, што Берлусконі набыў у Мінску.

«Пасля ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі, кіраўнік ураду Італьянскай Рэспублікі вырашаў прагуляцца па нашай сталіцы. Кароткі шпацыр скончыўся ў краме «Крышталь», што на галоўным праспекце. Там уладальнік футбольнага клуба «Мілан» набыў цукерачніцу і вазу для садавіны барысаўскай вытворчасці агульным коштам больш за 800 тысяч беларускіх рублёў», — піша пра Берлусконі «Наша Ніва». Не адстае і «Камсамольская праўда» ў Беларусі», якая паведамляе пра наведванне сябрам Сільвіа крамы «Лянок».

Што можна сказаць? Пра канкрэтныя вынікі гэтага візіту ніхто не піша. Можа, Берлусконі і паставіў свой камерцыйна каштоўны подпіс пад нейкімі кантрактамі, але пра гэта ніхто ні слова не сказаў. Інфармацыя — закрытая, толькі чуткі, што Берлусконі падпісаў нейкія банкаўскія кантракты і кантракты на мадэрнізацыю ваеннай тэхнікі. Больш — нічога. Складваецца ўражанне, што спадар Сільвіа жыць не мог без беларускай цукерачніцы.

І яшчэ адна знакавая падзея. Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў.

Законапраект змяняе парадак фарміравання выбарчых камісій. Спрашчаецца парадак вылучэння кандыдатаў, у тым ліку ад палітычных партый. А таксама парадак правядзення перадвыбарчых сустрэч з грамадзянамі ў выглядзе масавых сходаў, пікетаў. Кандыдаты маюць права праводзіць масавыя мерапрыемствы па перадвыбарчай агітацыі ў паведамляльным парадку ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, а таксама магчымасць ажыццяўляць сумесную агітацыю. Падчас правядзення мясцовых выбараў выключаецца парог яўкі выбаршчыкаў, неабходны для прызнання таго, што выбары ў мясцовыя саветы адбыліся.

Як гэта адгукнецца — пабачым у наступным годзе.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).