/ Не ў дэпутаты, а ў боты

/ Не ў дэпутаты, а ў боты

Актывіста Руху “За Свабоду” з Мастоў Алега Пронскага 26 студзеня прымусова даставілі ў ваенкамат і ўручылі позву для адпраўкі ў войска раніцай 28 студзеня.

Праўда, спалохаўшыся заявы ў суд на прадстаўнікоў ваенкамата, позву перапісалі на 1 лютага. Пронскі быў выкліканы ў ваенкамат акурат пасля таго, як яго кандыдатура была вылучана ў склад Гродзенскай абласной выбарчай камісіі. Ён працаваў брыгадзірам СВК імя Адама Міцкевіча. “Мой прызыў абумоўлены выключна палітычнымі прычынамі. Звычайна працаўнікам сельскай гаспадаркі даюць адтэрміноўку ад службы, але ж я збіраўся вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага саветаў дэпутатаў. Таму сітуацыя так і склалася. Мне проста замінаюць стаць дэпутатам. Незалежныя дэпутаты непатрэбныя ў мясцовых саветах”, — тлумачыць Алег.

Алесь Зарэмбюк

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Апошні нумар

Факты, падзеі, людзі
ад рэдактара
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
тыднёвы агляд
Палітыка

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы