/ Не страляйце ў піяніста, ён іграе, як умее!

/ Не страляйце ў піяніста, ён іграе, як умее!

Здаецца, менавіта гэтая старая каўбойская прымаўка забяспечыла адносную стабільнасць Беларусі ў стасунках з Еўропай. Еўрачыноўнікі не наважыліся канчаткова забіваць і без таго не лепшым чынам выглядаючую беларускую эканоміку. Хаця, можа, лепш бы прыбілі, каб не пакутавала.

23 мая Савет міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза павінен быў разглядаць пытанне пра ўвядзенне дадатковых санкцый у дачыненні да Беларусі. Яшчэ 11 мая вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што адзіным магчымым адказам Еўрасаюза на дзеянні Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца ўвядзенне жорсткіх санкцый у дачыненні да яго і прадстаўнікоў яго рэжыму.

Па чутках, кіраўнікі пасольстваў краін ЕС у Мінску накіравалі ў Брусэль папярэдні спіс асоб і прадпрыемстваў, у дачыненні да якіх разглядаецца магчымасць увядзення новых абмежавальных мер. Сярод іх былі дзяржканцэрн «Белнафтахім», група кампаній «Трайпл», кампанія «Белтэхэкспарт» і ААТ «Беларуськалій». Новыя санкцыі, падкрэслівалася, закліканы «ўдарыць па дзяржаўным бюджэце прэзідэнта Лукашэнка, не прыносячы крызісу ў кволую эканоміку краіны».

Але з заклікам «Не забі!» выступіла даўні сябар Лукашэнкі, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ. «Я катэгарычна супраць санкцый у дачыненні да самой дзяржавы або да кампаній, якія непасрэдна ўздзейнічаюць на збор бюджэту беларускай дзяржавы», — заявіла яна. Паводле яе слоў, такія меры моцна ўдарылі б па насельніцтву Беларусі, у стабільнасці якой Літва як яе сусед асабліва зацікаўлена. «У цяжкай эканамічнай сітуацыі, якую перажывае Беларусь, такія санкцыі былі б ударам ніжэй пояса», — мяркуе Грыбаўскайтэ.

У выніку міністры ўсяго толькі ўхвалілі ўзмацненне абмежавальных мер у адносінах да беларускага рэжыму ў сувязі з прысудамі, вынесенымі экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву і іншым прадстаўнікам апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. У спіс дададзены 13 прозвішчаў людзей, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і чые актывы ў краінах ЕС будуць замарожаны ў выпадку іх выяўлення.

У «спіс 13-ці» пераважна патрапілі суддзі і пракуроры, якія ўдзельнічалі ў працэсах па 19 снежня 2010 года. Вось для іх гэта сапраўды сур’ёзна, што б ні казалі беларускія апазіцыянеры пра «кволасць», «несур’ёзнасць» і «малую эфектыўнасць» такіх санкцый. Справа ў тым, што забарона на ўезд у краіны ЕС — гэта толькі палова таго, пра што ўсе кажуць. Чамусьці забываюцца пра «замарожванне актываў». А гэта значыць, што карткі кшталту «Visa» для іх на тэрыторыі ЕС не дзейнічаюць. Разлічыцца такой карткай у Еўропе «забароненыя» не здолеюць. У сувязі з дэфіцытам наяўнай валюты ў Беларусі гэта дастаткова моцны ўдар.

Вось каб ЕС прыняў у свае шэрагі яшчэ і папулярную ў беларусаў для адпачынку Турцыю… Тады б сапраўды санкцыя была б звышмоцная.

Але не ўсе паступілі так, як міністры ЕС. Прынцыповыя ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў «БелОМА» і «Белтэхэкспарт».

Як вынікае з паведамлення сайта Дзярждэпартамента ЗША, падставай для ўвядзення санкцый стала «надзейная інфармацыя», якая ўказвае на тое, што гэтыя кампаніі перадавалі ў Іран, Паўночную Карэю ці Сірыю або атрымлівалі з гэтых краін «абсталяванне і тэхналогію, названую ў спісах кантролю за шматбаковым экспартам, <...> або іншым чынам мелі магчымасць зрабіць матэрыяльны ўнёсак у зброю масавага знішчэння ці сістэмы крылатых і балістычных ракет.

Сутнасць санкцый у тым, што ўрадавыя ведамствы ЗША на працягу двух гадоў не могуць набываць у згаданых кампаній або пастаўляць ім тавары і паслугі, а таксама аказваць ім падтрымку.

Канешне, наўрад ці такія санкцыі будуць дзейсныя, але ж сам факт такіх санкцый можа шмат на што паўплываць. Тым больш, што пастаўкі беларускай зброі ў «сумнеўныя» краіны ледзь-ледзь не сталі прадметам разбіральніцтва ў ААН.

Але зараз беларускія ўлады павінны быць заклапочаныя зусім іншымі праблемамі, чым нейкія там санкцыі. Сітуацыя ў грамадстве набліжаецца да крытычнай. Прытым набліжаецца сямімільнымі крокамі.

На мінулым тыдні ў сувязі з рэзкім падзеннем узроўню жыцця на прадпрыемствах Беларусі пачаліся хваляванні. Як паведаміў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, 23 мая хваляванні сярод рабочых назіраліся на РУП «Мінскі трактарны завод» і СААТ «Рэчыцапіва».

У прыватнасці, работнікі «Рэчыцапіва» выказвалі незадавальненне ў сувязі з тым, што апошнія два месяцы на прадпрыемстве былі праблемы з аплатай працы. У панядзелак рабочыя аднаго з падраздзяленняў СААТ «Рэчыцапіва» спынілі працу, пасля чаго адміністрацыя ўрэгулявала сітуацыю з выплатай грошай. Больш складаная сітуацыя склалася на МТЗ. «Па нашай інфармацыі, на прадпрыемстве існуе сур’ёзнае напружанне, якое звязана з абвалам беларускага рубля і імгненным збядненнем, дэвальвацыяй, падзеннем заработнай платы», — сказаў кіраўнік БКДП. 23 мая ў некаторых цэхах людзі спынілі працу і правялі стыхійны мітынг. Зараз сітуацыя на МТЗ «дастаткова спакойная», аднак гэта не азначае, што праблема вырашана прынцыпова.

Што да сітуацыі на СААТ «Рэчыцапіва», то тут перавага прыватнага ўласніка над дзяржпрадпрыемствам была прадэманстравана відавочна. Ужо 24 мая кампанія «Heineken» у Беларусі, якой належыць «Рэчыцапіва», патлумачыла: 20 мая ў адпаведнасці з умовамі аплаты працы, прадугледжанымі ў працоўных кантрактах, усім супрацоўнікам СААТ «Рэчыцапіва» «была выплачана авансавая частка заработнай платы ў поўным аб’ёме без затрымак з боку работадаўца». Аднак у разліках прэміяльнай часткі заработнай платы адбылася «тэхнічная памылка». «Як толькі гэты факт быў выяўлены, прэміяльная частка была пералічана і выплачана ў поўным аб’ёме». Кампанія «прыкладзе ўсе намаганні, каб не дапусціць паўтарэння такіх памылак у будучыні».

А вось дзяржаўны МТЗ ніякага тлумачэння не прыслаў.

Здаецца, менавіта такіх хваляванняў улада павінна баяцца больш за ўсё. Бо калі на вуліцу выйдуць не студэнты-малалеткі, не пенсіянеры і інтэлігенцыя, а працоўныя, то тут ужо ніякага АМАПу на іх не хопіць. Чым гэта заканчваецца, добра памятаюць нават не вельмі сталыя людзі. Такое ўжо было ў 1991 годзе.

А гледзячы на пустыя паліцы крамаў і грэчку па 26 тысяч за 900 грам, аналогіі з «ліхімі 1990-мі» зараз відавочныя.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/