xxx

/ Не касіў Коля канюшыну!

/ Не касіў Коля канюшыну!

Здаецца, праўду кажуць мудрыя людзі: лепшы адпачынак — гэта змена працы. Калі ты цэлы дзень сядзіш перад кампутарам і стаміўся ад манітора і літараў на ім — паспрабуй пайсці паразгружаць вагоны з цукрам або бульбай. Калі ты кожны дзень вырашаеш дзяржаўныя пытанні, і над табой вісіць велізарны цяжар адказнасці, — паспрабуй пакасіць канюшыну. Адразу заўважыш: думаць у гэтай справе мала трэба. І наступае такая расслабуха, калі зменіш інтэлектуальную працу на фізічную! І мазгі расслабляюцца, і фізічную форму набіраеш.

Менавіта такі ўрок на тыдні даў праграме «Формула ўлады» Аляксандр Лукашэнка. Падчас запісу праграмы беларускі прэзідэнт так і сказаў: «Самае прыгожае для аператараў, калі ўсе стануць разам і будуць ісці». І павёз здымачную групу да сябе ў Дразды, каб навучыць іх касіць. І сталі ў шэраг гулец хакейнай каманды прэзідэнта Міхаіл Захараў, старэйшы сын прэзідэнта Віктар, бізнесмен Юры Чыж, біятланіст Сяргей Булыгін, былы капітан зборнай па тэнісе Сяргей Цяцерын. І пачалі касіць.

Дарэчы, хто думае, што гэта справа лягчэйшая за кіраванне дзяржавай — моцна памыляецца. Як потым распавёў Міхаіл Захараў, у рэзідэнцыі прэзідэнта ў Драздах — пяць палёў. «Адно скончыў касіць — другое пайшло. Другое скончыў — ужо на першым вырасла. Трава ж расце без перапынку... Мы, бывае, і ў шэсць раніцы косім. У мяне свая каса, яна нават падпісаная. Усё вельмі сур’ёзна», — распавёў Міхаіл Захараў.

Каса ёсць нават у маленькага Колі, але, як паведаміў Захараў, касіць ён не вельмі імкнецца. «Маленькі яшчэ», — лічыць Захараў.

Аказалася, што заразны не толькі дрэнны, але і добры прыклад. Услед за прэзідэнтам працаўнікі Брэсцкага аблвыканкама ўзялі косы і выправіліся на бітву за ўраджай. 50 працаўнікоў Брэсцкага аблвыканкама высадзіліся ў СПК «Кутузаўскі» Кобрынскага раёна на аўсяным полі, на якім прымяненне камбайна з-за цяжкага стану змочаных каласоў было прызнана эканамічна немэтазгодным.

Паўсотні добраахвотнікаў з аблвыканкама да чатырох гадзінаў амаль без перапынку касілі авёс. Як паведамляе газета «Рэспубліка», адным з лідэраў стаў кіраўнік справамі аблвыканкама Антон Стэльмах, які і быў арганізатарам гэтага дэсанта. Супрацоўнікі аблвыканкама скасілі авёс на плошчы прыблізна ў пяць гектараў.

Але цікава тут адно. У прэзідэнта працоўны час, як і ў любога дзяржаўнага службоўцы, — з 9 да 18 з перапынкам на абед. Ён свае палеткі косіць у вольны ад працы час. А хто замяняў на іх месцах 50 чыноўнікаў Брэсцкага аблвыканкама, якія правялі ў полі, адпачываючы ад надзённых спраў, амаль цэлы працоўны дзень? Можа, калі без іх можна абысціся на працягу дня, іх скараціць і накіраваць у касцы? Бо, як бачым, іх адсутнасці на працоўных месцах Брэсцкая вобласць нават не заўважыла. А пяць гектараў за дзень па палеглым збожжы — гэта сур’ёзны вынік і добры ўнёсак у харчовую бяспеку Беларусі.

На тыдні з’явілася і больш дрэнная навіна. Здаецца, беларусам давядзецца адмовіцца ад шкваркі пад чарку. У Беларусі 19 жніўня быў выяўлены першы факт заражэння высокапатагенным грыпам А/Н1N1 — гэтак званым «свіным грыпам». Захварэлі грамадзянін КНР, які вярнуўся 10 жніўня з Кітая, і яго жонка.

Выяўленыя таксама 37 чалавек, з якімі кантактавалі захварэлыя. Па выніках медыцынскага агляду зроблена заключэнне, што ўсе яны здаровыя.

Цікава, што ў гэты ж дзень сёння на прэс-канферэнцыі галоўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан заявіла, што выпадкаў захворвання на «свіны грып» у Беларусі няма.

На сёння ў свеце зафіксаваныя каля 220 тысяч выпадкаў захворвання на «свіны грып», памерлі 1882 чалавекі, у Еўропе — дзесяткі тысяч выпадкаў захворвання на «свіны грып». У Вялікабрытаніі захварэлі 12 тысяч 903 чалавекі, Германіі — 12 тысяч 493. У Расіі — 180 захварэлых, Польшчы — 150, Літве — 40.

Яшчэ адну сапраўдную свінню ўладам падклаў не хто-небудзь, а генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч. У той час, як Парламенцкая асамблея Рады Еўропы паабяцала вярнуць Нацыянальнаму сходу Беларусі статус спецыяльна запрошанага толькі пасля таго, як будзе накладзены мараторый на смяротнае пакаранне, Васілевіч выступіў фактычна супраць гэтага мараторыя.

У гутарцы з журналістамі 19 жніўня ён заявіў: «Гэта мера адказнасці суровая, але справядлівая. Пакуль наш Крымінальны кодэкс не зменены ў гэтай частцы, і Канстытуцыя дапускае прымяненне смяротнай кары».

Нагадаем, 29 чэрвеня да вышэйшай меры пакарання Брэсцкі абласны суд прыгаварыў 30-гадовага жыхара Драгічынскага раёна за забойства сямі пажылых жанчын. 17 ліпеня Мінскі абласны суд прызначыў смяротную кару 25-гадоваму жыхару Салігорскага раёна, які быў прызнаны вінаватым у забойстве двух работнікаў СПК «Бальшавік-Агра», якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты.

Такім чынам, нашы дэпутаты ў разгубленасці. Бо ў Палаце прадстаўнікоў стварылі нават адмысловую рабочую групу, якая будзе вывучаць магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Што рабіць зараз дэпутатам з гэтай групы? Можа, іх таксама — у поле касіць канюшыну?

Ну і, канешне ж, не кандыдат у касцы, але ж ахвяра сусветнага эканамічнага крызісу, які, бачна, усё ж закрануў Беларусь. Кіраўнік брытанскага PR-агенцтва «Bell Pottinger Group», знакаміты лорд Цімаці Бел, з якім беларускія ўлады заключылі кантракт на паляпшэнне іміджу краіны ў свеце, заявіў у інтэрв’ю брусельскаму інтэрнэт-выданню «EUobserver»: «Наш кантракт з Беларуссю скончыўся».

Кіраўнік брытанскага піяр-агенцтва «Bell Pottinger Group» адмовіўся даваць больш шырокую інфармацыю. Паводле выдання, надалей Лукашэнка збіраецца сам займацца сваім іміджам, без парадаў з боку заходніх экспертаў.

У адным з мінулых інтэрв’ю лорд Бел станоўча ацэньваў вынікі сваёй працы ў Беларусі: «Вельмі гасцінныя, вельмі прыемна было з імі працаваць». У свае заслугі Бел паставіў тое, што цягам года Лукашэнка даў інтэрв’ю такім уплывовым выданням, як «Finacial Times» і «Frankfurter Allgemeine Zeitung». Лорд таксама ўхваліў з’яўленне на афіцыйных фотаздымках Лукашэнкі разам з малодшым сынам Колем.

Вось толькі спадар Бел не сказаў пра свае недапрацоўкі. Колю касіць ён так і не навучыў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).