/ Не быць скотам

/ Не быць скотам

Зноўку вельмі парадаваў слынны беларускі рок-гурт “Ляпіс Трубяцкі” — гэтым разам кліпам на кампазіцыю “Не быць скотам”. Дарэчы, гэты кліп ужо літаральна “парваў” інтэрнэт.

Сяргей Михалок на вачах робіцца такім творцам-трыбунам, які звяртаецца да лепшых рысаў і пачуццяў чалавека-грамадзяніна, беларуса, а не абывацеля, якому да лампады ўсё, што адбываецца ў яго роднай краіне. Пранізлівыя словы, пададзеныя ў форме дыялога Сяргея Міхалка з другім салістам “Ляпісаў” Паўлам Булатнікавым і нават з усімі чальцамі калектыву, што мы бачым пры канцы кліпу, кранаюць душу і не пакідаюць абыякавым. Нацыянальныя кашулі, гістарычны бел-чырвона-белы сцяг і святы герб “Пагоня” — найважныя элементы кліпа. Як і беларуская мова, якая ў выкананні “Ляпісаў” стала ўжо такой жа натуральнай, як і ў другіх класікаў беларускае нацыянальнай музыкі.

“Ляпісы” зараз гастралююць па-за межамі Беларусі. Яны нясуць Нашу культуру, Наш боль у іншыя краіны, каб падаць, што тут, у Нашай Радзіме, далёка не ўсё ў парадку. Гэта бачаць дзеючыя ўлады, таму і прэтэнзіі ў іх да Сяргея Міхалка зусім не дзіцячыя, хоць гэта і не пацвярджаецца афіцыйна. Але хочацца верыць, што і гэтую кампазіцыю, і шмат іншых, якія сталіся мінігімнамі свядомай, асабліва маладой часткі народа, мы хутка зможам пачуць у буйных канцэртных залах Беларусі. Без якіхсьці негатыўных наступстваў як для выканаўцаў, так і для іх гледачоў і слухачоў.

Паглядзець кліп “Не быць скотам” можна тут: http://nn.by/?c=ar&i=62928
або
http://www.youtube.com/watch?v=jSwmW3OxquY&feature=share
 

 #
Thanks for spneidng time on the computer (writing) so others don't have to.
 
 #
We need more insights like this in this trehad.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/