/ Назад на дзесяць гадоў?

/ Назад на дзесяць гадоў?

Іншым часам словы кіраўніка дзяржавы выклікаюць нейкае непаразуменне. З аднаго боку, ён заклікае не вяртацца ў «ліхія 1990-я», а з іншага — не супраць, калі б мы вярнуліся на 10 гадоў у мінулае. Быццам яму невядомая і прыказка пра тое, што ў адну раку двойчы не ўвойдзеш.

22 лістапада на нарадзе па праектах прагнозу, бюджэту і асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год ён выступіў супраць паўтору «шокавай тэрапіі» 1990-х гадоў. «Але прапаноўваць тую шокавую тэрапію, якую яшчэ ў 1990-я гады ўсе мы праходзілі, і на чым апякліся тады і мы, і нашы суседзі, сёння недазвольна, — цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА. — Калі тады ў нейкай ступені такая палітыка была даравальная, таму што знаходзіліся пад уплывам рознага кшталту заходніх фондаў і экспертаў, даверыліся ім, не разумеючы рэальных наступстваў, то зараз нельга наступаць на тыя ж граблі».

«Нельга забываць, што эканоміка не замыкаецца толькі на бізнэсе і не абараняе інтарэсы толькі камерсантаў», — заўважыў Лукашэнка. Тым жа часам, ён заявіў, што яго сур’ёзна непакоіць тое, што ўрад занадта захапіўся рынкавымі рэформамі і «спрабуе — думаю, па неразуменні, — змяняць палітыку і праграмныя ўстаноўкі, прынятыя на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе».

Сёння, паводле слоў Лукашэнкі, патрабуецца «глыбокі аналіз цяперашняй сітуацыі, для таго каб буда­ваць планы не на пяску, а на рэальнай глебе». «На жаль, — зазначыў ён, — нават беглае азнаямленне са статыстыкай паказвае, што прагноз гэтага года не будзе выкананы. І па прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтву жылля, і па мадэрнізацыі ёсць шмат праблем. І што найбольш трывожна — пагоршыўся дабрабыт людзей, па якіх балюча ўдарыла інфляцыя. Адкінуўшы наяўную практыку рэгулявання цэн і іншых эканамічных працэсаў, мы атрымалі негатыўныя вынікі і сур’ёзныя праблемы, для вырашэння якіх зараз трэба траціць дадатковыя намаганні і сродкі».

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Усе мы пачалі наракаць на ўрад. Але хачу, каб усе, хто сядзіць за гэтым сталом, сталі побач з урадам і прынялі на сябе долю той крытыкі, якая была яму адрасаваная. У нас урад не з’яўляецца нейкім адасобленым органам, які праводзіць тую палітыку, якая яму ўздумаецца. Усе мы датычныя да той палітыкі, якая праводзілася і праводзіцца».

Сваёй прамовай кіраўнік дзяржавы неяк «адасобіў» сябе і ад крытыкаў, і ад урада. Але, калі ўзгадаць ягоныя словы, што ён прэзідэнт і адказвае ў Беларусі за ўсё, што ў ёй адбываецца, — як тут можна адасобіцца? Гэта ён зняў Сідорскага і Пракаповіча, гэта ён наракаў на валютны крызіс, быццам бы яго зрабілі спекулянты і аўта­аматары, гэта ён перманентна казаў, што «вось-вось, і крызіс скончыцца сам сабой». Але «само сабой» нават кацянё не нараджаецца, а валютны крызіс урэшце, без захадаў па ягонай ліквідацыі, перарос у валютна-эканамічны.

Усё больш і больш узнікае ў Беларусі страйкаў, на якіх працоўныя дамагаюцца выканання сваіх патрабаванняў. Вось і на мінулым тыдні ў рэгіёнах страйкавалі даяркі. Патрабавалі падвышэння заробка. Старшыня СВК «Хаціслаўскі», дзе гэта адбывалася, заробкі адразу ж падняў, і заявіў, што работнікам фермы проста «не паспелі паведаміць» пра новую стаўку аплаты працы. Зараз прадпрымальнікі сталічнага Чэрвеньскага рынку абвясцілі перадзабастовачны стан. І чым далей — тым больш будзе такіх выпадкаў.

Але замест таго, каб вырашаць надзённыя пытанні, нам прапануюць адысці гадоў на 10 назад.

Хто-небудзь яшчэ памятае пра «адзіную валюту» Саюзнай дзяржавы? Пра расійскі рубель у якасці адзінага плацежнага сродку? Усе амаль забыліся. Але Лукашэнка памятае! Аляксандр Лукашэнка не выключае, што адзінай валютай у Еўразійскім саюзе стане расійскі рубель.

«Магчыма, вырулім і на расійскі рубель — калі ён будзе для ўсіх цікавы. А ў яго вельмі шмат складнікаў для таго, каб уяўляць для ўсіх цікавасць», — заявіў беларускі кіраўнік у інтэрв’ю праграме «Вести в субботу» тэлеканала «Россия» пасля завяршэння 18 лістапада ў Маскве саміту Расіі, Казахстана і Беларусі.

Паводле слоў Лукашэнкі, на сустрэчы кіраўнікоў трох дзяржаў гаворка не ішла «пра тэнге, беларускі рубель ці расійскі». «Але вельмі настойліва і, магчыма, некалькі занадта настойліва я на гэтым даўно ўжо настойваю: давайце пяройдзем у нашых разліках на нацыянальную валюту. Давайце на расійскі рубель», — заявіў беларускі кіраўнік.

Здаецца, тады былі пытанні, дзе будзе эмісійны цэнтр. Беларусь настойвала на двух: у Маскве і Мінску. Але ж Масква на такое не пагадзілася. І Пуцін выказаўся пра «мух і катлет», што надоўга сапсавала адносіны Беларусі і Расіі.

У 2012 годзе цана расійскага газу для Беларусі можа скласці крыху больш за 150 долараў за тысячу кубаметраў, а з 2013 года яго цана будзе прывязаная да ўнутрырасійскай».

Цана, якая абмяркоўваецца, на 2012 год — крыху больш за 150 долараў за тысячу кубаметраў. «Яшчэ пару тыдняў таму» абмяркоўваўся дыяпазон у 150–190 долараў, зазначыў супрацоўнік групы «Газпрам». Прагноз сярэдняй цаны ў Расіі на гэты год — каля 99 долараў без ПДК, на 2012-ты — 106–107. Які рэгіён Расіі будзе ўлічвацца ў формуле з 2013 года, крыніцы «Ведомостей» не раскрываюць, толькі ўдакладняюць, што гэта не Смаленская вобласць, на якую хацеў арыентавацца Мінск. Да названай цаны будуць дадавацца расходы «Газпрама» на транспарт, захоўванне і рэалізацыю, а ў наступныя гады — будзе рабіцца індэксацыя, напрыклад, на ўзровень інфляцыі, паведамілі крыніцы. Па сутнасці, гэта будзе новая цэнавая зона Расіі, зазначыў адзін з іх.

Нічога не нагадвае? 10 гадоў таму Расія таксама пастаўляла Беларусі газ па ўнутрырасійскаму кошту. Але ж тады мы толькі гандляваліся за «Белтрансгаз», і мытная пошліна на нафту і газ цалкам заставалася ў Беларусі. Зараз мыта ідзе ў Расію, а «Белтрансгаз» амаль прададзены.

За што яшчэ мы будзем гандлявацца?

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/