/ Мінчане бароняць свой парк

/ Мінчане бароняць свой парк

У сталіцы пачалі высякаць парк 40-годдзя Кастрычніка, на яго месцы плануецца пабудаваць гатэль і забаўляльны комплекс “Пекін”. Жыхары Мінска сталі на абарону парка. 

 
Барацьба мінчан з уладамі горада за захаванне зялёных зонаў – справа не рэдкая. Ужо многа гадоў цягнуцца спрэчкі вакол сталічнага Севастопальскага парку, рэгулярна ўспыхваюць канфлікты, калі пачынаецца больш шчыльная забудова Мінска. 
Да Новага года рабочыя “Зелянбуда” паспелі ссекчы 15 дрэў парка 40-годдзя Кастрычніка. Жыхары Мінска з 27 снежня збіраюць подпісы за адмену будаўніцтва і дзяжураць у парку.
 
На месцы парку 40-годдзя Кастрычніка ў цэнтры Мінска плануецца пабудаваць гатэль і забаўляльны комплекс  “Пекін”. Для гэтага парк вырашана высечы амаль цалкам. “Пекінам” будуць кіраваць кітайцы, і знаходзіцца ён будзе ў кітайскай уласнасці. Участак зямлі вылучаны інвестару бясплатна, для будаўніцтва “Пекіна” прадастаўлены асаблівыя льготы, зацверджаныя указам Лукашэнкі. Гасцініца будуецца да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.
 
 
Праект забаўляльнага комплексу і гатэлю
 
Гэты парк месціцца на гістарычна памятным месцы, дзе да вайны быў гарадскі іпадром, а ў ліпені 1944 годзе прайшоў знакаміты Парад партызан. Гэты парад лічыцца найважнейшым падзеяй як у гісторыі беларускай партызанкі, так і ў гісторыі вызвалення
Беларусі. На гэтым месцы каралі смерцю спачатку беларускіх падпольшчыкаў, а потым нямецкіх палонных.
 
Мясцовыя жыхары некалькі месяцаў спрабуюць абараніць парк, звяртаючыся ў розныя інстанцыі, у тым ліку і ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, да дэпутатаў, і ў мясцовыя адміністрацыі. 31 снежня яны накіравалі адкрыты зварот кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, пад якім сабралі 412 подпісаў, у тым ліку ветэранаў вайны. У сваім лісце мінчане просяць Лукашэнку захаваць унікальны парк і перанесці гасцініцу “Пекін” у іншае месца.
 
Праз дарогу ад парку знаходзяцца недабудаваныя корпуса завода Кірава. Аднак кітайскі інвестар не жадае размяшчаць там свой гасцінічны комплекс. Пакуль няма праектнай дакументацыі комплексу “Пекін”. Для пачатку будаўніцтва яна не з'яўляецца неабходнай для інвестара ў адпаведнасці з Дэкрэтам №10. Аднак ўзнікаюць цалкам абгрунтаваныя сумневы ў тым, што на гэтым месцы будзе пабудавана менавіта пяцізоркавы гатэль. Для пяцізоркавага гатэля неабходная адпаведная транспартна-камунікацыйная інфраструктура, якой няма ў гэтай мясцовасці  і якую з-за ўмоваў складана спраектаваць і пабудаваць да 2014 года. Абавязковай умовай для сучаснага пяцізоркавага гатэля з'яўляецца выгляд з акна. Калі  кітайскі інвестар выводзіць вокны свайго аб'екта на прамысловую звалку, а не на стары парк, ці сапраўды ён плануе пабудаваць пяцізоркавы гатэль?
 

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/