xxx

/ Мэтр журналістыкі наведаў Мінск

/ Мэтр журналістыкі наведаў Мінск

На гэтым тыдні ў Мінску знаходзіўся адзін з самых вядомых шведскіх журналістаў Эрык Фіхтэліус. 15 лютага ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” мэтр сустрэўся са сваімі беларускімі калегамі, а днём пазней выступіў з лекцыяй у Інстытуце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.

Эрык Фіхтэліус вядомы беларускім журналістам перш за ўсё як аўтар падручніка “Дзесяць запаветаў журналістыкі”, а ў сябе на радзіме — як знакаміты майстар журналісцкіх расследаванняў, радыё- і тэлежурналіст, які аддаў працы ў СМІ больш за сорак гадоў. Ён быў адным з самых папулярных рэпарцёраў рэдакцыі “Актуэльт” — праграмы навін першага каналу Шведскага тэлебачання (SVT1), а раней працаваў загадчыкам рэдакцыі навін “Рэха” на Шведскім радыё, быў часовым прафесарам Інстытута журналістыкі, СМІ і камунікацыі пры Стакгольмскім універсітэце.

Кіраўніца сумеснага праекта шведскага інстытута павышэння кваліфікацыі журналістаў FOJO і ГА БАЖ Агнета Якабсан адзначыла, што Эрыка Фіхтэліуса дагэтуль пазнаюць у твар на вуліцах Стакгольма і іншых гарадоў Швецыі, хоць ён ужо колькі год не з’яўляецца на экранах тэлевізараў, бо займаецца пераважна адукацыйнай працай. Адкрытая лекцыя шведа ў офісе БАЖ зацікавіла каля двух дзесяткаў журналістаў, сярод якіх былі сябры як БАЖ, так і ГА «Беларускі саюз журналістаў».

Эрык Фіхтэліус зрабіў акцэнт на тым, што каштоўнасць праўдзівага факту вышэйшая за іншыя каштоўнасці. “Праўда мусіць даводзіцца да кожнага, незалежна ад наступстваў яе публікацыі, гэта значыць, што нават калі такая праўда можа нашкодзіць добрым людзям, яе нельга хаваць. Гэта могуць рабіць палітыкі, прапагандысты, супрацоўнікі прэс-служб, але толькі не журналісты”, — падкрэсліў Эрык Фіхтэліус.

Паводле яго слоў, журналісты, у сваю чаргу, ні ў якім разе не маюць права выкрываць свае крыніцы інфармацыі. У Швецыі, напрыклад, прадугледжана нават крымінальная адказнасць для прадстаўнікоў уладных і сілавых структураў ужо толькі за тое, што яны хаця б запытаюцца ў журналіста, адкуль ён узяў тую ці іншую інфармацыю. Дарэчы, такая ж адказнасць прадугледжана і для самога журналіста, калі той назаве крыніцу інфармацыі насуперак яе жаданню.

Па словах Агнеты Якабсан, візіт Эрыка Фіхтэліуса ў Беларусь рыхтаваўся некалькі гадоў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).