xxx

/ Моханавічы. Новая мыш. Спорава

/ Моханавічы. Новая мыш. Спорава

Моханавічы. Чарговыя крыжы

У нядзелю ва ўрочышчы Крыжы, што непадалёк ад вёскі Мохавічы, адбудзецца чарговае ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года, якія загінулі ў бойцы з расійскімі рэгулярнымі войскамі. Магілы загінулых паўстанцаў былі адшуканы 16 гадоў таму. І з гэтага часу напрыканцы ліпеня тут адбываецца набажэнства. Ужо каторы год запар лідскі райвыканкам дае афіцыйны дазвол на яго правядзенне. Не прамінаюць прысутнічаць на ім акрамя мясцовых дэмакратычных актывістаў і тутэйшых жыхароў чыноўнікі, у тым ліку кіраўнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама. У гэты дзень сюды наведваюцца таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый іншых рэгіёнаў Беларусі. У гэты раз прысутнічаць на імпрэзе выказалі намер некалькі палітычных асобаў, што пажадалі быць кандыдатамі на пасаду прэзідэнта на будучых выбарах.


Новая мыш. Вяртанне да каранёў

На мінулым тыдні адбылося адкрыццё фотавыставы. Яна прысвечана 615-годдзю вёскі Новая Мыш, што на Брэстчыне. Мерапрыемства прайшло ў мясцовай бібліятэцы. Яго арганізатарам выступіла краязнаўца Ірына Тамарава. Неўзабаве намаганнямі Ірыны Тамаравай і яе паплечнікаў з’явіцца сайт фотамузея “Новая Мыш”.


Спорава. Жартаваць дык жартаваць

Новы цэнтр смеху і гумару з’явіўся на Беларусі. Яго арганізавалі ў мінулыя выходныя “жартаўнікі”, што сабраліся на фестываль. Усіх гасцей і гледачоў чакала сустрэча з самымі вясёлымі, кемлівымі ды неардынарнымі людзьмі не толькі з вобласці, але прадстаўнікамі з Любані, Валожына, Аўцюкоў, Украіны і Польшчы. Праграма свята была вельмі разнастайнай і арыгінальнай. Вынікі фестывалю прайшлі пад назвай “Падбіццё бабак”, а ўручэнне ўзнагарод — “І смех і слёзы”.

Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).