xxx

/ Мой любы горад можа спаць спакойна

/ Мой любы горад можа спаць спакойна

Я не люблю Маскву. Мой любы горад — Прага. І зараз, праз нафтавыя канфлікты Беларусі і Расіі, я ведаю, што Прага можа спаць спакойна, нават без размяшчэння на тэрыторыі Чэхіі амерыканскай сістэмы супрацьракетай абароны. Чаму я так лічу? Дык гэта вынікае з паводзінаў як Мінска, так і Масквы.

Крышку нагадаем перадгісторыю. Расія гатова паставіць у Беларусь для ўнутранага спажывання 6,3 мільёна тон нафты з прадугледжаных балансам на гэты год 21,5 мільёна тон. Астатні аб’ём нафты Масква мае намер імпартаваць з умовай выплаты беларускім бокам 100-працэнтнай экспартнай пошліны.

Беларусь настойвае на адмене пошліны на нафту, заяўляючы, што гэта супярэчыць прынцыпам Мытнага саюза. Мінск просіць павялічыць бяспошлінныя пастаўкі нафты да 30 мільёнаў тон. У адваротным выпадку Беларусь збіраецца павялічыць пошліну на транзіт расійскай нафты да 45 долараў за тону (зараз — 3,9 долара).

У адказ Расія забараніла пастаўкі малака дзесяці беларускіх прадпрыемстваў. Мінск, у сваю чаргу, заявіў, што патрабуе павялічыць аплату за транзіт электрычнасці ў Латвію, Літву і Калінінград у пяць з паловай разоў. Болей за тое, як паведамляе расійская газета «Ведомости» са спасылкай на крыніцы ў «Газпраме» і аргкамітэце «Сочы–2014», беларуская кампанія «Трайпл» адмовілася ад планаў па будаўніцтву біятлоннага комплексу ў Сочы для Алімпіяды–2014. Як паведаміў выданню прадстаўнік адной з кампаній, што будуюць алімпійскія аб’екты ў Сочы, «Трайпл» адмовілася ад будоўлі з палітычных матываў — з прычыны канфлікту ўрадаў Расіі і Беларусі з нагоды паставак нафты.

Нехта можа задаць пытанне: а чаму я так радуюся за Прагу? Дарэчы, не толькі за Прагу, але і за Варшаву? Таму што зараз бяспецы Польшчы і Чэхіі анішто не пагражае! Калі Расія раптам вырашыць пайсці вайной на Польшчу і Чэхію, Беларусь увядзе такую пошліну на транзіт расійскіх танкаў, што ніводны танк туды не патрапіць. Тое ж атрымаецца і з паветранымі калідорамі для расійскіх самалётаў і ракет. Так што сапраўды, мой любы горад можа спаць спакойна.

Непрыемная сітуацыя склалася з беларускім Цэнтрвыбаркамам: назіральнікаў ад гэтай структуры не запрасілі ва Украіну на прэзідэнцкія выбары. «Цэнтральная камісія не атрымлівала запрашэння на выбары ва Украіну, — сказала Ярмошына журналістам 12 студзеня. — Хоць, адразу магу сказаць, ніякага «разрыву дыпламатычных адносін» няма. Больш за тое, украінскі калега ўчора даслаў мне цёплае навагодняе віншаванне. Хутчэй за ўсё, гэта пазіцыя краіны — не запрашаць на выбары назіральнікаў з краін СНД».

На месцы Ярмошынай я б задумаўся, чаму неназваны ёю «ўкраінскі калега» даслаў навагодняе віншаванне толькі 11 студзеня. І чаму на ўкраінскія выбары едзе дэлегацыя беларускіх апазіцыйных палітыкаў і праваабаронцаў у складзе 50 чалавек, а не едуць афіцыйныя прадстаўнікі. Не, канешне, назіральнікі ад беларускага парламента ў межах місіі СНД там будуць, але ж гэта не профільная структура!

На жаль для Ярмошынай, яна атрымала яшчэ адзін «адлуп» — на гэты раз ад Еўрасаюза. Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць без міжнароднага назірання, заявіла 12 студзеня журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, у кожнай краіны павінна быць паслядоўная тактыка і практыка прыцягнення міжнародных назіральнікаў на выбары. «У Беларусі на мясцовыя выбары міжнародныя назіральнікі не запрашаюцца. Калі мы адзін раз запросім, то не зможам адмовіцца ад гэтай практыкі», — сказала яна.

Ярмошына адзначыла, што ў свеце запрашэнне міжнародных назіральнікаў на мясцовыя выбары не практыкуецца, хоць гэта і не забаронена.

Яна, пэўна, не ведала пра тое, што 11 студзеня вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх сувязях і палітыцы бяспекі, віцэ-старшыня Еўракамісіі Кэтрын Эштан заявіла, што Еўрасаюз мае намер сачыць за ходам выбарчых кампаній у Беларусі ў 2010 і 2011 гадах.

Так што, нягледзячы на незапрашэнне назіральнікаў, Еўрасаюз будзе сачыць за мясцовымі выбарамі. Для гэтага ёсць шмат інструментаў: офіс АБСЕ ў Мінске, прадстаўніцтва Еўракамісіі, замежныя дыпламатыі і гэтак далей. І ўсе яны зробяць высновы па выніках выбарчай кампаніі.

Але самы вялікі аблом здарыўся ў беларускім спорце. Чарговы канфуз перажыла лепшыя беларуская біятланістка Дар’я Домрачава: яна зноў страляла не па сваёй мішэні.

Што тут можна казаць? Шкада, канешне, Дар’ю, але трэба быць больш уважлівай. І прыкра, што з першага месца яна скінулася на дзевятае. Бо магла быць з медалём. Дарэчы, і трэнеру трэба нешта зрабіць, каб Домрачава стала больш сабранай.

Але трэба быць большым аптымістам! І шукаць варыянты, як даставіць сабе задавальненне нягледзячы на сцюжу, нафту, газ, выбары і пройгрышы. Як у Віцебску. Там аматары загартоўвання да свята праваслаўнага Раства Хрыстовага прымеркавалі лыжны прабег у паўаголеным выглядзе. 15 лыжнікаў-«маржоў» з аголеным торсам за дзве гадзіны ў сярэднім тэмпе пераадолелі каля 15 кіламетраў. Чакалася, што ў акцыі возьмуць удзел толькі мужчыны, але ў дзень яе правядзення да іх далучыліся тры прадстаўніцы прыгожага полу і некалькі дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Пасля лыжнага прабегу «маржоў», якія распрануліся да купальнікаў і ніжняй бялізны, чакаў яшчэ так званы «гарт-бег» па снезе.

Чарговы купальны сезон віцебскія «маржы», па традыцыі, маюць намер адкрыць 19 студзеня, на Вадохрышча.

Добра, калі можна адкрыць такі сезон адразу пасля таго, калі выскачыш з лазні!

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).