/ Маўчанне — невыгоднае

/ Маўчанне — невыгоднае

Цярпець сітуацыю моўчкі альбо выходзіць на акцыі «маўклівага пратэсту» і маўчаць, проста пляскаючы ў далоні, зараз невыгодна. Пра гэта паклапаціліся беларускія парламентары. Зараз больш выгодна ўголас абвясціць сваю нязгоду з палітыкай уладаў. Урэшце, тады ты будзеш ведаць, за што асуджаны.

Акцыі маўклівага пратэсту з гэтага часу будуць падпадаць пад закон аб масавых мерапрыемствах. Пра гэта заявіў журналістам 5 кастрычніка намеснік старшыні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз, каментуючы прынятыя парламентам папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах.

Пасяджэнне, на якім абмяркоўваўся праект закона, прайшло вечарам 3 кастрычніка пры адсутнасці журналістаў. Пра яго стала вядома праз суткі з паведамлення, размешчанага на сайце ніжняй палаты.

На пытанне, чаму гэты законапраект быў прыняты пры адсутнасці СМІ, Глаз, па сутнасці, так і не адказаў. «Права Палаты прадстаўнікоў вызначаць, адкрытым ці закрытым з’яўляецца парадак разгляду законапраекта», — заявіў ён.

Згодна з новым законам, арганізацыя збору грамадзян, у тым ліку з  выкарыстаннем інтэрнэта, лічыцца пікетам, які павінен быць санкцыянаваны ўладамі, паведаміў Глаз. Да атрымання дазволу на мерапрыемства распаўсюджваць інфармацыю аб месцы і часе яго правядзення нельга, падкрэсліў дэпутат. Паводле яго слоў, падчас дапрацоўкі законапраекта паняцце «несанкцыянаванае дзеянне або бяздзеянне» заменена на «несанкцыянаванае дзеянне». На пытанне журналістаў, што канкрэтна азначае гэтае паняцце, Глаз адказаў: «Юрысты вызначаць, што гэта азначае».

Флэш-мобы ў законапраекце таксама прыраўноўваюцца да масавых мерапрыемстваў, бо месца і час іх правядзення агаворваюцца загадзя, заявіў Глаз.

Што да дзеянняў міліцыі падчас масавых мерапрыемстваў, то, паводле слоў дэпутата, супрацоўнікі праваахоўных органаў могуць быць апранутыя ў цывільнае, але перш чым затрымліваць чалавека, яны павінны назвацца, указаць на незаконнасць удзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і папрасіць пакінуць яго.

Глаз не змог даць канкрэтнага адказу на пытанне, ці трэба падаваць заяўкі на правядзенне акцый, накшталт Народнага сходу, які апазіцыя рыхтуе на 8 кастрычніка (арганізатары Народнага сходу не падавалі ў Мінгарвыканкам заяўку на яго правядзенне, таму што мясцовыя сходы не падпадаюць пад дзейны закон аб масавых мерапрыемствах). Аднак з яго слоў можна зрабіць выснову, што па дазвол да мясцовых улад арганізатарам усё ж давядзецца звяртацца. Пры гэтым Глаз зазначыў, што «ні тэарэтычна, ні практычна набыццё законам моцы да 8 кастрычніка немагчымае».

Унясенне паправак у закон аб масавых мерапрыемствах МУС ініцыявала летам, калі па ўсёй Беларусі штотыднёва праводзіліся акцыі маўклівага пратэсту грамадзян, не згодных з палітыкай кіраўніцтва краіны. У першапачатковым варыянце законапраект прыраўноўваў да пікетавання нават бяздзеянне, арганізаванае ў тым ліку праз інтэрнэт для публічнага выказвання сваіх поглядаў.

Вось цікава, ці падпадуць пад «флэш-мобы», напрыклад, сустрэчы нашых футбалістаў-хакеістаў у аэрапорце, масавыя паяданні чупа-чупсаў і іншыя, не вельмі палітычныя рэчы?

У сувязі з гэтым вельмі дзіўна выглядае і папярэджанне былому кандыдату ў прэзідэнты Дзмітрыю Усу. Экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса 5 кастрычніка выклікалі ў камісію па крымінальных пакараннях пры Ленінскім РУУС Мінска.

Як паведаміў Ус, у камісіі яго праінфармавалі аб умовах кантролю за ім. «Сказалі, што, згодна з крымінальным заканадаўствам, яны абавязаныя паставіць мяне на прафілактычны ўлік. Я падпісаў паперы, што буду даваць інфармацыю, калі збяруся выехаць за межы Беларусі. Мяне таксама папярэдзілі аб недапушчальнасці ўдзелу ў масавых мерапрыемствах», — сказаў ён.

У сувязі з папярэджаннем адносна ўдзелу ў масавых мерапрыемствах Ус паведаміў, што думае, ці будзе ён прысутнічаць 8 кастрычніка на Народным сходзе. «Мяне туды ніхто не запрашаў. Але, магчыма, я прыйду туды як фізічная асоба», — сказаў Ус.

А тым часам, беларускія ўлады не страчваюць надзею атрымаць крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду.  Місія Міжнароднага валютнага фонду па ацэнцы эканамічнай сітуацыі ў Беларусі пачала працаваць у Мінску 5 кастрычніка.

Ва ўрадзе не выключаюць, што ў рамках работы місіі гаворка можа пайсці пра фарміраванне новай праграмы МВФ для Беларусі. «Пакуль гэта будзе ацэнка, але, магчыма, перамовы пяройдуць у фазу разгляду. Гэта будзе новая праграма рэформ, па ацэнцы МВФ, дастаткова жорсткая, можа, нават больш жорсткая, чым з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС», — сказаў 3 кастрычніка першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.

Кіраўнік місіі МВФ Крыс Джарвіс у верасні сказаў журналістам, што 5–17 кастрычніка эксперты фонду прааналізуюць апошнія падзеі ў эканоміцы Беларусі і «дадуць некаторыя дадатковыя парады».

Разам з тым пра новую праграму фінансавай падтрымкі з боку МВФ размова пакуль не вядзецца. Джарвіс адзначыў, што для выдзялення крэдыту фонд «хоча бачыць моцную і прадэманстраваную прыхільнасць з боку ўладаў, і гэта сапраўды неабходная ўмова для прасоўвання да пагаднення». «Мы не можам рэальна абмяркоўваць тое, колькі фінансавай падтрымкі Беларусі неабходна, пакуль мы не даведаемся больш пра эканамічную праграму, што ляжыць у аснове», — падкрэсліў ён.

Старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова 3 кастрычніка паведаміла, што з цяперашняй місіяй МВФ будзе разглядацца пытанне аб прыцягненні дадатковых крэдытаў для рэфінансавання тых, тэрміны вяртання якіх хутка наступаюць. Як паведаміла журналістам Ермакова, Беларусь хацела б атрымаць ад МВФ 5–8 мільярдаў долараў для папаўнення золатавалютных рэзерваў, «каб мы адчувалі сябе ўпэўнена па міжнародных стандартах». Але, як адзначыла яна, пра такую суму, напэўна, размова не пойдзе.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/