/ Лідару АГП больш як праз паўгода вярнулі пашпарт

/ Лідару АГП больш як праз паўгода вярнулі пашпарт

Старшыню Аб’яднанай грамадзнскай партыі Анатолю Лябедзьку 3 лістапада нарэшце вярнулі пашпарт, які з моманту яго затрымання за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску захоўваўся ў Камітэце дзяржаўнае бяспекі Беларусі. Палітык называе вяртанне галоўнага персанальнага дакумента сваёй маленькай перамогай.

Апроч пашпарта, лідару АГП вярнулі таксама кампутар, цвёрдыя дыскі і нацельны крыжык. Анатоль Лябедзька неаднойчы звяртаўся да следчых з патрабаваннем, каб яму вярнулі адабраныя рэчы, але беспаспяхова. Дарэчы, пракуратура горада Мінска і Генеральная пракуратура Беларусі сведчылі, што такія дзеянні па ўтрыманню рэчаў чалавека, у дачыненні да якога спынена крымінальная справа, з’яўляюцца незаконнымі.

Як адзначыў Анатоль Лябедзька, гэтая гісторыя з пашпартам цягнулася даволі доўга, з красавіка бягучага году.

“Усе астатнія фігуранты справы 19 снежня атрымалі асноўны дакумент, а ў мяне яго не было. Натуральна, ніхто не тлумачыў, з чым гэта звязана. А маё меркаванне, што гэта звязана з маёй палітычнай дзейнасцю. Нейкая вельмі разумная галава ў КДБ вырашыла, што калі ў Лябедзкі не будзе пашпарта, дык ён будзе паралізаваны, не зможа выязджаць за межы краіны, рэтрансляваць нейкую пазіцыю. Усё гэта вельмі дзіўна, таму што ў сённяшні час камунікацый гэта можна рабіць, не выязджаючы за межы Беларусі: ёсць жа інтэрнет, пошта і гэтак далей. Але калі ўжо прынялі такое неразумнае і антыканстытуцыйнае рашэнне, то астатнія яго выконвалі, бо гэтае рашэнне было прынята “зверху”. І нягледзячы на тое, што ў дачыненні да мяне была закрыта крымінальная справа, гэта ўсё доўжылася до сённяшняга дня. Якая матывацыя, чаму мне вярнулі пашпарт, я не ведаю. Можа, таму, што я ўсё ж такі выязджаў за межы краіны, хоць і з пэўнымі складанасцямі. Пашпарт вярнулі, гэта мая маленькая перамога, бо лічу, што калі палітык не здольны адстойваць свае правы, то наўрад ці ён зробіць гэта ў адносінах да іншых”, - падкрэсліў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Па словах Анатоля Лябедзькі, гэтая справа пакуль не даведзеная да лагічнага канца, таму што ёсць яшчэ рэчы па васьмі пазіцыях, якія застаюцца канфіскаванымі, хоць яны з’яўляюцца прыватнай уласнасцю палітыка.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/