/ Ледзь не ўліплі ў новую вайну

/ Ледзь не ўліплі ў новую вайну

Беларусь ледзь не ўліпла ў новую вайну з Расіяй. На гэты раз — “электрычную”. Ва ўмовах дэфіцыту валюты Беларусь не выканала сваіх абавязкаў — на гэты раз не перад “Газпромам”, а перад расійскім ААТ “Інтэр РАО ЕЭС”. Беларусь не пералічыла чарговы транш за электрычнасць, якую Расія пастаўляе ў Беларусь. З гэтага электрычнасць нам абрэзалі.

На 22.00 аўторка плацеж у памеры 600 мільёнаў рублёў (21,3 мільёна долараў ЗША) не паступіў, і ў 00.00 29 чэрвеня ААТ “Інтэр РАО ЕЭС” цалкам абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь.

Урад Расіі чакаў, што Мінск загасіць запазычанасць за спажытую электраэнергію ў бліжэйшы час, і яе пастаўкі ў краіну будуць ажыццяўляцца ў нармальным рэжыме, заявіў журналістам у Маскве 28 чэрвеня віцэ-прэм’ер РФ Ігар Сечын. Ён адзначыў, што доўг Беларусі за пастаўкі электраэнергіі ў сакавіку — маі складае каля 1,2 мільярда расійскіх рублёў і за чэрвень можа вырасці яшчэ на 400 мільёнаў.

Сечын таксама паведаміў, што па стане на 24 чэрвеня Беларусь пералічыла кампаніі “Інтэр РАО ЕЭС” каля 8 мільёнаў рублёў, або 1,3% ад наяўнага доўгу.

Віцэ-прэм’ер падкрэсліў: планаванае абмежаванне паставак электраэнергіі ў Беларусь не мае палітычнай падаплёкі — гаворка ідзе аб узаемадзеянні энергетычных кампаній. Гэта “абсалютна рынкавыя працэсы: электраэнергія павінна быць аплачана”, заявіў Сечын.

Праблемы з пастаўкамі ўзніклі з-за крызісу на валютным рынку. Канцэрн “Белэнерга” сутыкнуўся з праблемай канвертацыі валюты.

“Дзеўкі ў возеры купаліся, іх чаканні апраўдаліся”. Ужо вечарам 29 чэрвеня стала вядома, што Беларусь перавяла чарговы транш па запазычанасці ў належным аб’ёме — 600 мільёнаў рублёў. Але гэтым разам ужо расійская кампанія казыча нервы беларускім спажыўцам. Узнаўленне паставак павінна было адбыцца ў 23 гадзіны 29 чэрвеня (у 00.00 па Маскве). Але — не здарылася. 30 ліпеня “пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь не пачаліся”, — сказала РИА “Новости” крыніца ў кампаніі, не ўдакладніўшы, аднак, чаму такое адбылося.

Могуць жа, калі захочуць! А казалі: “Валюты няма, валюты няма!”

Але ж трэба ўлічваць, што мы пакуль што разлічваемся толькі па запазычанасцях. Мы разлічыліся за сакавік і красавік. Застаўся май, і скончыўся чэрвень. Фактычна, нашая запазычанасць засталася на тым жа ўзроўні, як і была, — за два месяцы. Так што можна чакаць працягу гэтага серыялу.

Тым часам міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў лічыць, што беларускім энергетыкам трэба зацягнуць паясы і шукаць альтэрнатыўныя крыніцы электрычнасці.

Што да далейшага імпарту электраэнергіі з Расіі, то, паводле слоў Снапкова, рашэнне наконт гэтага ўрад будзе прымаць зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці.

“У нас дастаткова магутнасцяў для забеспячэння ўнутраных патрэб электраэнергіяй”, — сказаў ён. Пытанне аб імпарце, паводле слоў Снапкова, вырашаецца Міністэрствам энергетыкі. Калі цэны будуць прымальнымі, то пэўную колькасць электраэнергіі Беларусь можа імпартаваць, дадаў кіраўнік Мінэканомікі.

А беларускае вышэйшае кіраўніцтва нібыта не заўважае гэтых цяжкасцяў. Прэзідэнт Беларусі за некалькі гадзін да адключэння электраэнергіі бадзёра адплясваў на выпускным балі былых студэнтаў ВНУ. Зноў гучалі словы пра тое, што Беларуская вышэйшая школа славіцца высокім узроўнем падрыхтоўкі спецыялістаў і паспяхова развівае правераныя часам традыцыі. Лукашэнка падкрэсліў, што беларускія дыпломы каціруюцца ва ўсім свеце, папулярнасць айчынных ВНУ за мяжой расце з кожным годам. “З багатым багажом набытых ведаў вы можаце рэалізаваць сябе ў розных сферах эканомікі, займацца навукай, творчасцю, адкрыць уласную справу. У Беларусі для гэтага магчымасці ёсць”, — лічыць Лукашэнка.

Але гэтым разам у ягоных словах гучалі і панічныя ноткі. “Таму папрасіў бы вас як дарослых, паспяховых людзей не паддавацца ні на якія правакацыі і авантуры — а спакусаў у жыцці будзе дастаткова, — быць сапраўднымі патрыётамі, сумленнымі і адказнымі грамадзянамі сваёй краіны”, — заявіў беларускі кіраўнік.

Відавочна, што зараз улады напужаныя ўласнымі грамадзянамі. Інтэрнэт-супольнасць “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” адзначае: “У нашых групах у сацыяльных сетках паступае ўсё больш паведамленняў пра тое, што кіраўнікам шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў “зверху” загадалі ўсімі магчымымі шляхамі засцерагчы сваіх работнікаў ад удзелу ў якіх-небудзь няўзгодненых з імі мерапрыемствах”. Напрыклад, настаўніцу прымушаюць ісці на дыскатэку, дый пры гэтым абавязваюць забяспечыць яўку яшчэ 10 сваіх вучняў. У адным з універсітэтаў тамтэйшыя ідэолагі ўжо даручылі старастам разда­ваць бясплатныя білеты на канцэрт беларускай эстрады. На некаторых заводах з’яўляюцца чуткі аб тым, што ў той час, як будзе праводзіцца “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”, будуць праведзены свае акцыі, але ўжо ў падтрымку цяперашняй ня­зменнай улады.

Пра ўзровень панікі ва ўладзе можна ўявіць па абсурднасці заяваў сілавікоў. 3 ліпеня мінчане і госці сталіцы змогуць беспакарана апладзіраваць толькі ветэранам, удзельнікам парада і артыстам. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 27 чэрвеня намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Яўсееў.

Больш абсурдна атрымалася ў Гомелі. Суд Савецкага раёна Гомеля 27 чэрвеня прызнаў грамадскага актывіста Пятра Філона вінаватым ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання). Сутнасць правапарушэння заключалася ў запрашэнні, адрасаваным сябрам у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”, сустрэцца 27 чэрвеня ў 19.00 каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Гомелі. Суд угледзеў у гэтым парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства і пакараў актывіста штрафам у памеры 3 базавых велічынь (105 тысяч рублёў).

Падкрэслім, не ў сераду, не на цэнтральнай плошчы горада, не з заклікам да ўдзелу ў нейкім мерапрыемстве, а проста сабрацца. Прыкладам, піўка папіць. Піўко выйшла задарагое…

У страха вочы вялікія.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/