/ З кватэры Алега Волчака скралі пашпарт

/ З кватэры Алега Волчака скралі пашпарт

Кіраўнік зарэгістраванага ва Украіне Праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву”, былы следчы пракуратуры і воін-афганец Алег Волчак разам з адвакатам Дар’яй Ліпкінай накіравалі ў суд горада Мінска касацыйную скаргу на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска, які тыдзень таму асудзіў праваабаронцу на чацвёра сутак адміністратыўнага арышту за “дробнае хуліганства”. Падчас адбывання пакарання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), што знаходзіцца ў завулку Акрэсіцна, з кватэры Алега Волчака невядомыя скралі ягоны пашпарт.

Нагадаем, што Алега Волчака затрымалі ў пятніцу, 27 студзеня, у раёне бульвара Шаўчэнкі ў Мінску і даставілі ў Маскоўскі РУУС сталіцы, дзе на праваабаронцу склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за “дробнае хуліганства”. Праз тры дні ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска, дзе адбываўся разгляд адміністратыўнай справы, намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС Антон Шахлай сцвярджаў, што затрыманы гучна лаяўся матам наўпрост на вуліцы і размахваў рукамі. Суддзя Аляксандр Якунчыхін прыслухаўся толькі да слоў міліцэйскага начальніка і не прыняў да ўвагі заявы самога праваабаронцы пра тое, што паказанні Шахлая не адпавядаюць рэчаіснасці. Якунчыхін прызнаў праваабаронцу вінаватым у парушэнні артыкула 17.1 КаАП і пакараў Алега Волчака чатырма суткамі адміністратыўнага арышту.

Алег Волчак паведаміў “Новаму часу”, што накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суда першай інстанцыі ў Мінскі гарадскі суд. “Я лічу, што маё затрыманне і арышт былі незаконнымі, і ў нашай скарзе на адзінаццаці аркушах мы разам з адвакатам Дар’яй Ліпкінай указалі ўсе недахопы ў дзеяннях участковага Карыцькі, які складаў на мяне адміністратыўны пратакол, — распавёў праваабаронца. — Па-першае, мне не прадаставілі адваката па майму патрабаванню, па-другое, рэчы, якія ў мяне адабралі, не былі запакаваныя. Апроч таго, панятымі выступалі адны і тыя ж асобы — намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС Шахлай і сведка Лявошка, якія мяне і затрымлівалі. Мы юрыдычна цалкам разбіваем пастанову суддзі Якунчыхіна і паказваем безгрунтоўнасць дзеянняў як участковага, так і суддзі па прыцягненню мяне да адказнасці за дробнае хуліганства”.

Да таго ж, Алег Волчак і Дар’я Ліпкіна ў скарзе адзначылі, што на вуліцы не было грамадзян, ніхто не падыходзіў да міліцыянтаў і не скардзіўся на тое, што затрыманы ўголас брыдкасловіў ці размахваў рукамі. “Мы таксама ўказваем, што па незразумелых прычынах з маёй кватэры знік пашпарт. Пытанне: якім чынам складаўся пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, калі ў КаАП дакладна ўказана, што такі пратакол можа складацца толькі пасля высвятлення асобы. То бок, атрымліваецца, што і пры складанні адміністратыўнага пратакола, і пры вынясенні рашэння суддзёй былі парушаны не толькі мае правы, але і сам працэс, — падкрэсліў юрыст. — Яны не мелі права пачынаць працэс, пакуль не высветлена мая асоба. Мы ў нашай скарзе прывялі яшчэ шмат розных довадаў і просім Мінскі гарадскі суд апраўдаць мяне”.

Найбольш дзіўным ва ўсёй гэтай гісторыі падаецца знікненне з кватэры праваабаронцы ягонага пашпарта.

“Чатыры дні, пакуль я знаходзіўся ў ЦІП на Акрэсціна, мае ключы, якія былі адабраныя ўчастковым Лявошкам, знаходзіліся ў яго. Калі я вярнуўся пасля адсідкі ў сваю кватэру, то ўбачыў, што нічога не скрадзена, але майго пашпарта няма. Зараз я складаю ліст у Следчы камітэт аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле артыкула 378 Крымінальнага кодэкса (крадзеж асабістых дакументаў), — паведаміў Алег Волчак. — Я лічу, што гэта была таямнічая спецаперацыя з мэтаю перакрыць мне магчымасці выезду за мяжу, паколькі ў мяне былі дзве легальныя паездкі ў Галандыю і ў Англію ды Данію. Ёсць такая арганізацыя “Адвакаты за адвакатаў”, з якой мы цесна супрацоўнічаем, і на нашых сустрэчах ніколі не ўздымаюцца ніякія пытанні па змяненню дзяржаўнага ладу ці што-небудзь падобнае. Гэта былі шараговыя паездкі мне як праваабаронцы. Але чамусьці нехта палічыў, што мяне трэба спыніць. І мэтай было не толькі маё затрыманне, але мэтай было выманне майго пашпарта. З праваабаронцамі такога ніколі яшчэ не здаралася. Нешта падобнае было з Анатолем Лябедзькам (старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі), але ён ведаў дакладна, што ягоны пашпарт знаходзіцца ў КДБ. А ў маім выпадку атрымліваецца, што мой пашпарт недзе “павіс”. Вось такі ў іх новы метад працы”.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/