xxx

/ Зноў «лібералізацыя пад выбары»?

/ Зноў «лібералізацыя пад выбары»?

Нарэшце адбылося тое, чаго ўсе з нецярпеннем чакалі і пра што так шмат казалі. Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь прызначаны на 25 красавіка 2010 года. Адпаведны ўказ падпісаў 18 студзеня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Можна спадзявацца на тое, што гэта кампанія будзе не такая млявая і абыякавая, як папярэдняя. Таму што гэта будзе першая ў Беларусі выбарчая кампанія, якая пройдзе згодна з новым выбарчым заканадаўствам.

Новы закон аб выбарах змяніў, у прыватнасці, парадак фарміравання выбарчых камісій. Замацавана ўключэнне ў іх склад адной траціны прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Выканкамы не маюць права ўключаць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, а чыноўнікі могуць займаць не больш за адну траціну іх складу. Спрашчаецца парадак вылучэння кандыдатаў, у тым ліку ад палітычных партый. Так, палітычная партыя можа вылучаць кандыдата па любой выбарчай акрузе, незалежна ад існавання на яе тэрыторыі партыйных структур.

З заканадаўства выключана норма, якая прадпісвае завярэнне подпісаў, сабраных сябрамі ініцыятыўных груп, у выканкаме. Таксама спрашчаецца парадак правядзення перадвыбарных сустрэч з выбаршчыкамі ў выглядзе масавых сходаў, пікетаў. Кандыдаты маюць права праводзіць масавыя мерапрыемствы па перадвыбарнай агітацыі ў паведамляльным парадку ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, а таксама магчымасць ажыццяўляць сумесную агітацыю.

То бок, у апазіцыі зараз ёсць больш магчымасцяў, каб «разгарнуцца», што б яна ні казала пра «касметычнасць» гэтых правак у Выбарчы кодэкс. Але ёсць магчымасць і — наадварот — «згарнуцца». Зараз любая партыя сваім з’ездам можа вылучыць кандыдатаў у дэпутаты на ўсе акругі. Вельмі салодкі пернік! Але, між іншым, прапускаючы такі момант, як збор подпісаў, можна не толькі выйграць (час, напрыклад), але і прайграць. Бо збор подпісаў — гэта не толькі тэхнічны момант, гэта яшчэ і праца з людзьмі, і павышэнне папулярнасці кандыдата, і прапаганда сваіх ідэяў.

Дарэчы, спадзяецца на выйгрыш і старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Напярэдадні прызначэння выбараў яна заявіла, што мясцовыя выбары ў многім вызначаць стратэгію ўзаемаадносінаў АБСЕ і Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2011 года.

І, пэўна, нездарма пасля прызначэння выбараў члены Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі запрошаны 22 студзеня ў гатэль «Мінск» для кансультацый на прадмет магчымасці і парадку будучай працы ГКС. Нагадаем, што ў склад савета ўваходзяць прадстаўнікі шэрагу грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый — усяго прыблізна 30 чалавек. Узначальвае ГКС кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

Але ў мінулым годзе Макей пакрыўдзіўся і 12 лістапада аб’явіў аб прыпыненні працы ГКС у сувязі з «нападкамі на савет». У заяве кіраўніка ГКС адзначалася, што савет «ствараўся не пад палітычную кан’юнктуру, а для рэальнай працы», як «механізм рэальнага дыялогу людзей, якія прытрымліваюцца розных пунктаў гледжання». «Аднак спакойнае і канструктыўнае развіццё падзей было не даспадобы некаторым апазіцыйным дзеячам. Нападкі на ГКС ажыццяўляліся і раней, але напярэдадні чарговага пасяджэння па выбарчым заканадаўстве прынялі асабліва бесцырымонны характар», — гаварылася ў заяве.

Ці звязаныя гэтыя дзве падзеі паміж сабою? Пэўна, так. Бо зараз, на фоне энергетычных спрэчак з Расіяй, Беларусі надзвычай важная падтрымка Захаду. А Захад пакуль што трымае нейтралітэт. А падтрымка нам вельмі патрэбная!

«Белнафтахім» падрыхтаваў праект загаду, які прадугледжвае павышэнне ўнутраных коштаў на нафтапрадукты з 21 студзеня. Падвышэнне ў сярэднім можа скласці 10 %. І хоць ініцыятыва канцэрну не падтрымана шэрагам дзяржаўных ведамстваў, «Белнафтахім» аргументуе неабходнасць такога кроку стратнасцю ад рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку і пагаршэннем умоваў іх экспарту. Апроч таго, ад 1 студзеня на 9 % павялічаныя стаўкі акцызаў на нафтапрадукты.

Паказальна, што павышэнне ўнутраных коштаў, уключна з рознічнымі цэнамі на паліва, цалкам знаходзіцца ў кампетэнцыі «Белнафтахіму». Канцэрн нават не абавязаны ўзгадняць непапулярныя крокі з Міністэрствам эканомікі, якое ёсць афіцыйным органам цэнаўтварэння.

Апошнім разам кошты на нафтапрадукты падвышаліся на 10 % у верасні 2009 года. Тады аргументам быў «рост закупачных коштаў на нафту».

Але, нягледзячы на ўсе праблемы, мы працягваем і весяліцца. 19 сту­дзеня стала вядома, што 7 сакавіка ў Мінску на галоўнай пляцоўцы спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна», які ўмяшчае 15 тысяч гледачоў, пройдзе канцэрт вядомага нямецкага гурту «Rammstein». Арганізатарам канцэрта выступае сталічны Палац Рэспублікі. Плануецца, што білеты паступяць у продаж 21 студзеня. Чакаецца, што іх кошт складзе ад 80 да 300 тысяч беларускіх рублёў. Пытанне, хто будзе выступаць «на разагрэве» ў «Rammstein», пакуль узгадняецца.

Мінск уключаны ў спіс гарадоў сусветнага тура гурту ў рамках выхаду новага альбома «Liebe ist fur alle da». У якасці «разагравальнага» калектыву на сайце згадваецца амерыканска-нарвежскі індастрыял-гурт «Combichrist», які выступіць разам з «Rammstein» і на іншых еўрапейскіх канцэртах тура.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).