/ Змітру Бандарэнку спатрэбіцца яшчэ адна аперацыя

/ Змітру Бандарэнку спатрэбіцца яшчэ адна аперацыя

Палітычнаму вязню Змітру Бандарэнку, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца яшчэ адна аперацыя на хрыбце. Пра гэта карэспандэнту “Новага часу” паведаміла жонка апальнага палітыка Вольга Бандарэнка пасля тэлефоннай размовы з мужам, якая адбылася ў суботу, 4 лютага.

Па словах Вольгі, стан здароўя Змітра застаецца кепскім. “Аднак пасля таго, як ён напісаў, што ў яго адымаюць мыліцу, яму адразу ж яе вярнулі. Адміністрацыя магілёўскае калоніі зноў прызнала Дзіму хворым”, - паведаміла Вольга Бандарэнка.

Змітру нядаўна было адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Апроч таго, ад 30-га студзеня ў папраўчай установе, дзе знаходзіцца Зміцер Бандарэнка, набылі моц новыя правілы дачынна палітвязня. Адміністрацыя калоніі вырашыла зрабіць больш складанымі ўмовы ўтрымання Змітра Бандарэнкі, нягледзячы на тое, што ўжо ў вязніцы ён перанёс вельмі цяжкую аперацыю на хрыбце. “Каланісты” забаранілі Змітру карыстацца мыліцай, адмовілі ў праве карыстацца спецыяльным артапедычным абуткам, які перадала мужу Вольга. Бандарэнку таксама больш не дазвалялі ўдзень ляжаць у ложку, вязень мусіў хадзіць нароўна з іншымі зняволенымі, працаваць. “Дзіма сказаў па тэлефону, што яму на сто працэнтаў спатрэбіцца новая аперацыя. 1 лютага ён напісаў прашэнне аб памілаванні”, - паведаміла жонка палітвязня.

Падчас апошняй кампаніі па выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2010 годзе Зміцер Бандарэнка быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава. Зміцер з’яўляецца таксама адным з каардынатараў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.

Пры канцы красавіка 2011 года суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Таццяна Равінская прыгаварыла Змітра Бандарэнку да двух гадоў пазбаўлення волі паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса Беларусі (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўны ўдзел у іх) за падзеі, якія мелі месца ў беларускай сталіцы ўвечары 19 снежня 2010 года. Мінскі гарадскі суд і Вярхоўны суд пакінулі вырак суда першай інстанцыі ў сіле. 

Нагадаем, што прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі яшчэ 20 лістапада мінулага года падаў і Андрэй Саннікаў, але ўлады хавалі гэты факт да таго моманту, пакуль палітвязня не наведалі спачатку ягоны адвакат, а крыху пазней жонка і маці. 23 снежня мінулага году на вялікай прэс-канферэнцыі Лукашэнка сказаў, што ніхто з палітвязняў прашэнняў аб памілаванні не пісаў. Цяпер ёсць ужо два факты такіх хадайніцтваў. Ці выйдуць вязні на волю, залежыць выключна ад таго, хто патрабаваў ад іх гэтых прашэнняў.   

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/