/ Завіслі?

/ Завіслі?

Здаецца, беларуская судовая сістэма дае збоі. Калі раней усе казалі, што беларускі суд падначалены беларускай уладзе, то зараз у гэтым узнікаюць вялікія сумневы. Прынамсі, гэта вынікае з апошніх рашэнняў беларускіх судоў.

Беларускі ваенны суд 15 лістапада абвясціў рашэнне па “справе Грамовіча”. Амаль усім фігурантам вынесены апраўдальныя прысуды.

Слуханне справы пачалося 21 мая 2010 года, пасяджэнні праводзіліся ў закрытым фармаце. Да крымінальнай адказнасці былі прыцягнуты 36 чалавек, большасць з якіх з’яўляліся службовымі асобамі мытні “Заходні Буг” (у тым ліку два намеснікі начальніка мытні і начальнік паста) і ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці (былыя намеснік начальніка ўпраўлення, а таксама начальнік аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй). Паводле ацэнак следства, ад нявыплаты мытных плацяжоў дзяржаве быў нанесены ўрон у памеры больш як 30 мільярдаў рублёў.

У СМІ гэту справу назвалі “справай Грамовіча” па прозвішчы арыштаванага 15 студзеня 2009 года былога дырэктара дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Анатоля Грамовіча.

У выніку БВС прыняў рашэнне спыніць вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да дзевяці фігурантаў з-за адсутнасці ў іх дзеяннях складу злачынства. Гэтыя людзі маюць права на поўную рэабілітацыю, аж да аднаўлення на ранейшым працоўным месцы.

Яшчэ 25 абвінавачваных прызнаны невінаватымі за недаказанасцю ў частцы ўчыненых злачынстваў. У іх ліку Анатоль Грамовіч і былы намеснік начальніка мытні “Заходні Буг” Яўген Селіванаў.

У дачыненні да яшчэ чатырох абвінавачваных крымінальныя справы, па рашэнні БВС, павінны быць накіраваны ў Генеральную пракуратуру для новага папярэдняга расследавання.

Суд улічыў, што па шэрагу інкрымінаваных артыкулаў мінулі тэрміны даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці, і на гэтай падставе крымінальныя справы спыненыя. У той жа час, як стала вядома з аб’яўленай часткі прысуду, многія абвінавачваныя падчас папярэдняга следства добраахвотна выдавалі незаконна нажытую валюту. Усе гэтыя грошы — больш за 150 тысяч долараў — рашэннем суда вернуты ў даход дзяржавы.

Таксама і ў судзе над “тэрарыстамі” не ўсё добра. Падчас судовых спрэчак 15 лістапада ў Вярхоўным судзе Станіслаў Абразей, адвакат Уладзіслава Кавалёва, папрасіў суд апраўдаць яго падабароннага па эпізодзе выбуху ў сталічным метро 11 красавіка 2011 года. Кавалёў абвінавачваецца ў саўдзеле ў тэракце.

Варта зазначыць, што ў сваім выступленні Абразей больш казаў пра Канавалава, чым пра Кавалёва. Даказваючы невінаватасць галоўнага абвінавачванага, ён аўтаматычна спрабаваў даказаць невінава­тасць свайго падабароннага. Многія аргументы ў выступленні Абразея былі ідэнтычныя або перасякаліся з аргументамі абаронцы Канавалава Дзмітрыя Лепрэтара.

У Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі мяркуюць, што зачытанае дзяржабвінаваўцам абвінавачанне Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву “развеяла домыслы” ў справе аб тэракце ў мінскім метро.

“Як паказаў судовы разбор, намаганнямі праваахоўных органаў было прадухілена магчымае ўчыненне больш сур’ёзных выбухаў, абвінавачанне ж, агучанае дзяржабвінаваўцам, развеяла домыслы, якімі апаненты дзейнай улады спрабавалі пасеяць сумненні ў грамадстве”, — гаворыцца ў паведамленні Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

Пра якія “домыслы” і “сумненні” ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі па-ранейшаму абвінавачваецца па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры), аднак фармулёўка абвінавачання змененая.

Удакладненае абвінавачанне зачытаў судзе пракурор Уладзімір Сайкоўскі. Паводле яго слоў, праваабаронца атрымліваў частку даходаў з грошай, што паступалі на яго замежныя банкаўскія рахункі, у сувязі з выкананнем ім дагаворных абавязацельстваў. Раней абвінавачанне лічыла ўсе сродкі, якія знаходзяцца на рахунках Бяляцкага ў літоўскім і польскім банках, яго даходам.

На думку абвінавачання, Бяляцкі наўмысна не падаў падатковым уладам звесткі аб даходах за 2007 год і не адлюстроўваў у дэкларацыі даходы, што паступалі на яго замежныя рахункі, чым нанёс дзяржаве ўрон у асабліва буйным памеры.

Што гэта значыць? Тры самыя гучныя справы развальваюцца? Хутчэй за ўсё, так.

А тым часам Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапаноўвае ўраду ў наступным годзе ўстанавіць падаходны падатак 20% для “багатых” — грамадзян, чый штомесячны даход перавышае 1 тысячу долараў. Гэтая і некаторыя іншыя прапановы ўтрымліваюцца ў пераліку, які федэрацыя накіравала ў Савет міністраў і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе прэс-служба ФПБ.

Гэту меру прапаноўваецца “ўстанавіць на 2012 год як выключэнне”, а дадатковы прыток сродкаў за кошт павелічэння стаўкі падатку накіраваць на аказанне падтрымкі малазабяспечаным грамадзянам.

Акрамя таго, прафсаюзная арганізацыя прапаноўвае прыпыніць павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі і праезд у гарадскім грамадскім транспарце з чацвёртага квартала гэтага года да першага квартала наступнага года; да Новага года аказаць малазабяспечаным грамадзянам разавую матэрыяльную дапамогу; павялі­чыць дапамогу па доглядзе за дзіцем да трох гадоў; перагледзець умовы вяртання валютных крэдытаў, атрыманых грамадзянамі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у беларускіх рублях па курсе ніжэйшым за ўстаноўлены на валютнай біржы на 30%.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/