/ Жонкі палітвязняў: Сітуацыя са зняволенымі пагаршаецца

/ Жонкі палітвязняў: Сітуацыя са зняволенымі пагаршаецца

Сітуацыя з палітычнымі зняволенымі, якія зараз адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, апошнім часам пагоршылася. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Мінску 1 лістапада, казалі жонкі экс-кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп, Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, а таксама жонка Змітра Бандарэнкі даверанай асобы Саннікава на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Вольга Бандарэнка.

Па словах Ірыны Халіп, якая сама правяла больш за месяц у СІЗА КДБ за падзеі 19 снежня, апошнім часам узмацніўся ціск на яе мужа Андрэя Саннікава, які зараз чамусьці знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу. “Спачатку да мужа ў камеру пасадзілі чалавека, хворага на сухоты, прычым, мы не ведаем, закрытую ці адкрытую форму хваробы ён мае. Прозвішча гэтага чалавека — Санец”, — распавяла журналістка. Кіраўнік Інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа”, былы палітзняволены, а зараз праваабаронца Андрэй Бандарэнка паведаміў, што менавіта гэтага чалавека падсаджвалі і да яго ў камеру. Ірына Халіп таксама адзначыла, што Саннікава хацелі пасадзіць разам з людзьмі самай нізкай сацыяльнай турэмнай касты. “Андрэй адразу заявіў, што абвяшчае сухую галадоўку. Ён запатрабаваў перавесці яго хоць у карцар, хоць расстраляць… Гэта такая тактыка адміністрацыі калоніі — прадэманстраваць, што з ім могуць паступіць так альбо гэтак. Яны могуць учыніць якія-небудзь правакацыі, каб дадаць нашым мужам новы тэрмін, могуць падкінуць наркотыкі. Рэжым не спыніцца нават перад ліквідацыяй палітвязняў”, — заявіла Ірына Халіп.   

Журналістка наўпрост звярнулася да кіраўніка беларускай дзяржавы. “Прадэманструйце, што вы сапраўдны мужчына. Ужо нават у дзіцячых садках усе ведаюць, што вы трымаеце нашых мужоў у турме, бо вы іх баіцеся. Дык дакажыце, што не баіцеся, і адпусціце іх”, — заклікала Ірына Халіп Аляксандра Лукашэнку.
   
Як распавяла грамадзянская жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, 30 кастрычніка з кароткіх, літаральна хвілінных  тэлефонных размоў Статкевіча з бацькам і дачкой стала вядома, што з 28 кастрычніка на яго ўзмацніўся ціск з мэтай дабіцца падпісання прашэння аб памілаванні. За адмову ад падпісання гэтага прашэння Статкевіча пазбавілі спатканняў на паўгода. Сваёй дачцэ палітвязень паспеў сказаць, што з ім можа здарыцца ўсё, што заўгодна.

З першага за тры месяцы ліста ад Мікалая Статкевіча, які атрымала Марына Адамовіч, стала вядома, што пералом рабрыны палітык атрымаў падчас працы на лесапілцы яшчэ ў жніўні. “Прычынай стала грубае парушэнне адміністрацыяй калоніі правілаў тэхнікі бяспекі: Статкевічу не выдалі спецвопратку для працы на лесапілцы. Мікалай быў вымушаны працаваць у гумавых сланцах, — адзначыла Марына Адамовіч. — Пасля гэтага ажно да 5 верасня ён са зламанай рабрынай быў вымушаны цягаць здаравенныя бярвенні, пакуль не атрымаў новую траўму — яму расціснула руку. Улічваючы, што перад гэтым з’явілася публікацыя звароту Статкевіча да дэмакратычных сіл Беларусі, у мяне ўзнікаюць сумненні наконт выпадковасці гэтых траўмаў”.

Спасылаючыся на словы людзей, якія пакінулі калонію, дзе знаходзіцца Статкевіч, Марына Адамовіч распавяла, што палітык быў ізаляваны ад іншых зняволеных, ён перасоўваецца па тэрыторыі пад канвоем, на яго спрабуюць “натравіць” іншых зняволеных. Так, лісты Статкевіча зачытваюцца публічна перад атрадам, пасля чаго знішчаюцца, пры гэтым пакаранне накладаецца на ўвесь атрад — напрыклад, у выглядзе спілавання турніка ў атраднай зоне, альбо ў выглядзе пазбаўлення ўсяго атраду ці нават усёй калоніі тэлефанаванняў. Марына Адамовіч таксама адзначыла, што адміністрацыя калоніі №17 горада Шклова ў асобе начальніка гэтай папраўчай установы Ермаліцкага ўжо больш за чатыры месяцы перашкаджае ў рэгістрацыі іх шлюбу з Мікалаем Статкевічам.

Па словах жонкі даверанай асобы Андрэя Саннікава Змітра Бандарэнкі Вольгі, пасля аперацыі на хрыбце і этапавання ў папраўчую калонію №15 горада Магілёва яе муж знаходзіўся ў медсанчастцы калоніі.

“Нягледзячы на патрабаванні падпісаць прашэнне аб памілаванні і адмовы Зміцера, напачатку да яго даходзілі лісты, яму былі дазволены тэлефанаванні, адбылося нават адно кароткатэрміновае спатканне. Зараз усё змянілася. Апошні атрыманы ліст датаваны 17 кастрычніка, у гэтым лісце Зміцер піша, што яго перавялі ў памяшканне каранціну, а на наступны дзень перавялі ў атрад №18. Адміністрацыя калоніі пайшла па правераным шляху — няма лістоў, было адмоўлена ў тэлефонным званку, аб дазволе на які Зміцер паспеў паведаміць адвакату. Пры наведванні калоніі ў медсанчастцы казалі, што ў сярэдзіне менавіта бягучага тыдня, то бок з 31 кастрычніка да 6 лістапада, яго павінны вярнуць у медсанчастку. На мой званок у калонію мне адказалі, што ў медсанчастцы няма гарадскога тэлефона, што інфармацыю аб пераводзе яны не даюць. Мне параілі пісьмова звярнуцца да начальніка калоніі, і я атрымаю адказ ва ўстаноўлены тэрмін. Але мы ведаем, што гэты тэрмін — месяц. Таму пра тое, што адбываецца са Зміцерам менавіта зараз, я нічога не ведаю”, — паведаміла Вольга Бандарэнка. 

Паводле яе слоў, Змітру пасля аперацыі нельга нахіляцца, нельга доўга знаходзіцца ў статычных позах — стаяць ці хадзіць. Тым не менш, кажа Вольга, кіраўніцтва калоніі ўжо прапаноўвала яму пачаць працаваць. “Не ведаю, наколькі маральна прапанаваць працаваць, месці двор чалавеку, які ходзіць з мылыцаю і які перанёс такія складаныя аперацыі. Яго могуць проста зрабіць інвалідам”, — адзначыла жонка палітвязня.

Кіраўнік “Платформы” Андрэй Бандарэнка паведаміў і пра ўзмацненне ціску на старшыню зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча, якога таксама прымушаюць падпісаць прашэнне аб памілаванні.

Журналістка Ірына Халіп ад імя сваякоў і блізкіх палітзняволеных, у тым ліку і нявесты лідара “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча Насты Палажанкі звярнулася да прадстаўнікоў папяровых сродкаў масавай інфармацыі. “Газеты — гэта адзінае, што даходзіць у калоніі, гэта адзінае, што атрымліваюць на “зонах”, у турмах. Усе зняволеныя чытаюць літаральна кожную фразу, кожную літару, любое згадванне пенітэнцыярнай сістэмы з’яўляецца для іх вельмі важным. Спадары журналісты, калегі! Калі ласка, пішыце пра нашых мужоў, падтрымлівайце іх! Гэта вельмі і вельмі важна для іх там, дзе яны знаходзяцца”, — зазначыла Ірына Халіп.

Марына Адамовіч звярнулася да чытачоў як газет, так і электронных мас-медыя. “Пішыце нашым хлопцам! І незалежна ад таго, якую колькасць лістоў яны атрымаюць і ці атрымаюць увогуле, гэта ўсё роўна вельмі моцны псіхалагічны чыннік уціску перад усім на адміністрацыю калоній. Калі ласка, не забывайцеся на палітзняволеных”, — падкрэсліла Марына Адамовіч.

Жонкі палітвязняў падрыхтавалі зварот на імя кіраўнікоў краін Еўрапейскага Саюза. У гэтым звароце яны патрабуюць не аслабляць ціск на кіраўніцтва Беларусі. “Тут няма ніякай лібералізацыі, краіна фактычна апынулася ў стане гуманітарнай катастрофы”, — адзначаюць аўтары дакумента.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/