/ Да Андрэя Саннікава зноў не пусцілі адваката

/ Да Андрэя Саннікава зноў не пусцілі адваката

Да экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава 8 снежня зноў не дапусцілі яго адваката. Зараз палітзняволены адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі “Віцьба–3”, што непадалёк ад Віцебска.

Як распавяла “Новаму часу” жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп, гэта была ўжо чацвёртая спроба адваката наведаць яе мужа за апошні месяц. “Калі раней яны яшчэ хоць спрабавалі прыкрывацца нейкімі паперамі, то зараз не робяць нават і гэтага, — адзначыла жонка палітвязня. — Адвакат пакінуў запіс у кнізе скаргаў у калоніі, пасля чаго паехаў падаваць скаргу ў пракуратуру Віцебскае вобласці, а таксама ў мясцовае ўпраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў. І гэта ўжо па невядома якому кругу”.

Апошнім разам спроба сустрэцца з Саннікавым яго адваката была прадпрынятая 23 лістапада, але з такім жа вынікам. “Я сама хадзіла нядаўна ў Дэпартамент выканання пакаранняў. Там мне сказалі, што ў іх цяпер праводзіцца пракурорская праверка па маёй скарзе, таму яны зараз нічога не могуць зрабіць для таго, каб адвакат сустрэўся з Андрэем. Але мы будзем і надалей рабіць усё, каб сустрэча адваката з маім мужам адбылася. І будзем пакідаць запісы ў кнізе скаргаў, падаваць новыя скаргі, каб яны потым не змаглі сказаць, што нічога такога не было”, — падкрэсліла Ірына Халіп.

Нагадайма, што 14 мая 2011 года суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (масавыя беспарадкі) за падзеі 19 снежня 2010 года ў Мінску пасля завяршэння выбараў кіраўніка дзяржавы. Міжнародная і беларуская дэмакратычная супольнасць патрабуюць вызвалення і рэабілітацыі Саннікава ды іншых людзей, асуджаных на пазбаўленне волі па палітычных прычынах.



 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/