xxx

/ Гісторыя ВКЛ на Купалаўскай сцэне

/ Гісторыя ВКЛ на Купалаўскай сцэне

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбылася тэатралізаваная прэзентацыя «Кнігі Вялікага княства Літоўскага» пад рэжысурай Мікалая Пінігіна. Міф пра гістарычную спадчыну ВКЛ увасобіўся ў музыку, танцы і філасофскія развагі.

«Кніга Вялікага княства Літоўскага» — манументальнае выданне накладам у 1000 асобнікаў. Прадавацца яно не будзе, бо з’яўляецца падарункам выдаўцоў культурніцкім установам краіны. Гэта збор прац інтэлектуалаў Беларусі, Літвы і Польшчы, прысвечаны феномену дзяржаўнай і культурнай супольнасці.

Ідэя стварэння «Кнігі Вялікага княства Літоўскага» належыць тром асобам: Томасу Венцлаву, Чэславу Мілашу і Анджэю Струмілу. Як расказаў Анджэй Струміла, задума прыйшла падчас супольнага «выпівання гарбаты» і ўрэшце ўвасобілася ва ўнікальны зборнік. Свой унёсак у стварэнне гэтай кнігі спадар Струміла лічыць данінай павагі продкам — яго род паходзіць з Беларусі.

Канцэпцыя 552-старонкавага фаліянта, прысвечанага 1000-годдзю першай летапіснай згадкі пра Літву, ажыццёўленая польскім мастаком Анджэем Струмілам пры дапамозе польскага фонду «Памежжа» ў Сэйнах. Выданне вылучае цудоўная графіка і аднародная стылістыка, яно багата ілюстравана старадаўнімі гравюрамі, картамі, абразамі, жывапіснымі палотнамі і ўнікальнымі фотаздымкамі. Сярод беларускіх аўтараў — Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец, Алег Латышонак, Генадзь Сагановіч і Сакрат Яновіч.

Кніга выдадзена на чатырох мовах — англійскай, беларускай, літоўскай, польскай і складзена з эсэ выбітных публіцыстаў, гісторыкаў і навукоўцаў, кожны з якіх мае свой уласны погляд на гісторыю ВКЛ у кантэксце сённяшняга часу.

«Спадчына Вялікага княства — не беларуская, не літоўская і не польская праблема, не прадмет спрэчкі, дзяльбы, экспансіі. Яна ўнікальная толькі як цэлае, як наша супольная антычнасць. Яна жыве аднолькавым водгукам у душах нашчадкаў Вялікага княства. Але, у адрозненні ад антычнасці, яна не стала тэкстам, бо мы расцягалі яе герояў па сваіх нацыянальных сшытках і складаем свае новыя легенды, уціскаючы ўсю сваю тысячагадовую гісторыю ў межы сваіх сучасных тэрыторый, нібы па пёрку выторгваем з крылаў Святога духа, — пішуць аўтары кнігі. — Мы і свету цікавыя найперш сваім узаемапранікненнем. Калі ж нас расчляніць, дык і ўся наша вартасць будзе ў тым, што мы не нехта, а тубыльцы, выключаныя з кантэксту ўласнай цывілізацыі».

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).