/ Грошы для Алеся Бяляцкага сабраныя

/ Грошы для Алеся Бяляцкага сабраныя

Неабходныя для выплаты так званай шкоды, якую нібыта нанёс дзяржаве кіраўнік зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, сабраныя. Людзі адгукнуліся на заклік праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і пералічылі на рахунак жонкі асуджанага старшыні “Вясны” больш за 757 мільёнаў рублёў (каля 90 тысяч долараў).

Алеся Бяляцкі 24 лістапада мінулага года быў прыгавораны судом Першамайскага раёна Мінска да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Па меркаванню праваабаронцаў, суд беспадстаўна прызнаў Бяляцкага вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, нягледзячы на доказы, што замежныя сродкі накіроўваліся не на ягоную карысць, а выключна на вызначаныя мэты праваабарончай дзейнасці, таму гэтыя сродкі не з’яўляліся аб’ектам падаткаабкладання. Нягледзячы на гэта, суд прызнаў грошы, накіраваныя Праваабарончаму цэнтру “Вясна” ў якасці дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека, асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага. Раней Міністэрства юстыцыі Літвы перадала звесткі пра замежны рахунак Бяляцкага беларускім уладам.

У звязку з асуджэннем вядомага ў свеце праваабаронцы прадстаўнікі няўрадавых арганізацый заклікалі беларускае грамадства праявіць салідарнасць з Алесем Бяляцкім і Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, які ў экстрэмальных умовах больш за 15 гадоў бароніць правы беларускіх грамадзян. З мэтай найхутчэйшага вызвалення Алеся Бяляцкага ці як мінімум змены меры стрымання альбо змякчэння надзвычай жорсткага прысуду і была распачата кампанія па збору сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасці “шкоды, нанесенай злачынствам”. Гэтую суму важна ўнесці да разгляду касацыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе, што і мусіць быць зроблена найбліжэйшым часам.

Як паведаміў “НЧ” юрыст “Вясны” Уладзімір Лабковіч, у найбліжэйшую сераду жонка Бяляцкага Наталля Пінчук наведае банк, і ў гэты ж дзень плануецца перавесці іх на адпаведны дзяржаўны рахунак. “Мы зараз спрабуем даведацца рахунак Мінскага гарадскога суда, на які павінны быць пераведзены сабраныя грошы”, — сказаў Лабковіч. 

Што да магчымасці вызвалення ці змякчэння прысуду Бяляцкаму пасля пераводу грошай (кіраўнік дзяржавы неаднойчы падкрэсліваў: вярнулі дзяржаве ўрон ці шкоду — выйшлі на свабоду), то ў дадзеным выпадку, па словах праваабаронцы, пытанне не юрыдычнае, а чыста палітычнае. “Рашэнне будзе прымацца выключна сыходзячы з палітычнай мэтазгоднасці. Па судовай практыцы, якая склалася ў Беларусі, калі б гэта не тычылася канкрэтна палітычнай справы Бяляцкага, а нейкага эканамічнага злачынства, то ўнясенне грошай так званай шкоды, безумоўна, вельмі радыкальна ўплывала на судовы прыгавор. У такіх выпадках часта выкарыстоўваюцца судовыя вердыкты, не звязаныя з пазбаўленнем волі. Але сітуацыя з Бяляцкім, відаць, будзе вырашацца, верагодна, сыходзячы выключна з палітычных меркаванняў”, — падкрэсліў Уладзімір Лабковіч.


 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/