xxx

/ Глыбокае. Масты. Азёры. Баранавічы. Бярозаўка. Астравец.

/ Глыбокае. Масты. Азёры. Баранавічы. Бярозаўка. Астравец.

Глыбокае. “Гульня ў гарады”

17 студзеня ў кавярні “Лаліта” па-сяброўску сабралася каля 20 чалавек. За кубкам кавы яны абмяркоўвалі змест новай кнігі “Гульня ў гарады”. Госці — аўтары кнігі Таццяна Вадалажская, Леанід Каліценя, Аксана Шэлест — прадставілі нетрадыцыйны метад даследавання і яго вынікі. Кніга памерам у 218 старонак стала своеасаблівым даведнікам па асобных гарадах Беларусі. Асаблівую цікавасць уяўляе раздзел, прысвечаны асэнсаванню працэсаў, якія адбываюцца ў малых гарадах, і спроба знайсці адметнасці кожнага з іх. Сярод матэрыялаў — раздзел і старонка фотаздымкаў, прысвечаных Глыбокаму. Часам першай згадкі мястэчка ўжо і на афіцыйным узроўні прызналі 1414 год. І хоць дакументаў на гэты конт не знойдзена, але маральна рыхтуюць гараджан да святкавання 600-годдзя горада. Аўтары падаравалі асобнік кнігі “Гульня ў гарады” раённай бібліятэцы, дзе кожны жадаючы можа з ёй пазнаёміцца.


Масты. Дэпутат за эканомію

Дэпутат райсавета Дзмітрый Кухлей прапанаваў прыняць на наступнай сесіі Праграму энергазберажэння ў раёне. У ёй надаецца ўвага скарачэнню спажывання энергіі з боку насельніцтва за кошт аптымізацыі і ўдасканалення выкарыстання існуючых энергасістэм у раёне, а таксама актывізацыі прапагандысцкай працы сярод грамадзян па энергазберажэнню. Кантроль за выкананнем праграмы павінна ажыццяўляць камісія па энергазберажэнню, якую дэпутат прапанаваў стварыць у раённым Савеце дэпутатаў.

У выпадку прыняцця мерапрыемстваў, прапанаваных у праграме, спажыванне электраэнергіі грамадзянамі, як лічаць спецыялісты, павінна скараціцца на 5–7 працэнтаў. Адпаведна, зменшацца выдаткі грамадзян на аплату камунальных паслуг.


Азёры. Звяры азвярэлі


Хатняя жыўнасць гэтага пасёлка стала пастаяннай ахвярай звычайных норак, гадоўляй якіх займаецца размешчанае тут прадпрыемства “Гродзенская зверагаспадарка”. У рабочых нізкі заробак, кепскія ўмовы працы, таму яны і абыякава даглядаюць жывёлу. Норкі галадаюць і скарыстоўваюць усё магчымае, каб вырвацца на волю — збегчы за тэрыторыю гаспадаркі. І гэта ім часам удаецца. Некаторы час таму норкі пагрызлі хатнюю кошку Кірыла Семянчука. Праз некалькі дзён расправіліся з трыма курыцамі і двума гусямі сям’і Рачкоўскіх.


Баранавічы. Праект з працягам


Сольны канцэрт хіп-хоп праекта “Эксклюзіў”, які адбыўся ў мясцовым “Доме школьніка” яшчэ летам мінулага года, займеў свой лагічны працяг: на пачатку 2010-га быў выпушчаны канцэртны дыск. Зараз група “Эксклюзіў” рыхтуе турнэ па Беларусі. У планах — наведванне абласных цэнтраў рэспублікі.


Бярозаўка. Сустрэча з пісьменнікам

Адбылася творчая сустрэча гараджан з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым, аўтарам шматлікіх твораў пра гісторыю Беларусі. Прыхільнікі таленту Арлова мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з яго апошнімі напрацоўкамі ды набыць кнігі, але пачулі з вуснаў пісьменніка яго меркаванні пра нашу гісторыю, старадаўнюю культуру, стан беларускай літаратуры сёння і шмат яшчэ пра што іншае. Сустрэча была цікавай і змястоўнай, пра што сведчаць шматлікія пытанні чытачоў да выступоўца.


Астравец. Судзяць актывіста

18 студзеня ў раённым судзе было праведзена папярэдняе судовае слуханне, на якім у парадку рэгрэcу разглядаўся іск Беларускага бюро па транспартным страхаванні, прад’яўлены мясцоваму антыядзернаму актывісту Мікалаю Уласевічу пра пакрыццё шкоды, прычыненай у выніку ДТЗ, якое адбылося 11 верасня 2009 года. Нагадаем, тады з машынай Уласевіча сутыкнулася машына, якая належыць Астравецкаму раённаму аддзяленню КДБ. Як адзначае Уласевіч, позву ў суд ён атрымаў за два дні да слуханняў. Падчас пасяджэння былі заслуханыя пазіцыі бакоў і дазволены шэраг хадайніцтваў. Суд, у прыватнасці, задаволіў хадайніцтва Уласевіча пра далучэнне да матэрыялаў справы і разгляд у судзе падрыхтаваных ім пярэчанняў супраць іску. Наступнае слуханне прызначана на 29 студзеня. Уласевіч катэгарычна не прызнае сваю віну ў ДТЗ і прапануе, каб у якасці сведкі быў апытаны начальнік Астравецкага раённага аддзялення КДБ С. Шмурэй, ці, як ён лічыць, Астравецкае раённае аддзяленне КДБ можа быць прыцягнута да суда ў якасці трэцяй асобы.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).