/ Гавары праўду!

/ Гавары праўду!

25 лютага адбылася прэзентацыя грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Сярод яе зачынальнікаў і актыўных дзеячаў Уладзімір Някляеў, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Зінаіда Бандарэнка, Генадзь Грушавы, Радзім Гарэцкі, Жанна Літвіна, Віктар Купрэйчык і Таццяна Процька.

Мэта кампаніі, па сцвярджэнні яе арганізатараў — усведамленне беларускім грамадствам рэальнага становішча ў краіне, дзе мала месца праўдзе і шмат — мане. «Ілгуць чыноўнікі, прыхарошваючы статыстыку росту заробкаў і рэтушуючы карціну беспрацоўя. Ілгуць дактары, замоўчваючы маштабы эпідэмій і сапраўдныя дыягназы. Ілгуць міліцыянеры, фабрыкуючы фальшывыя абвінавачанні, а суддзі бяруць за аснову прысудаў ілжывыя паказанні. І гэтак далей… І ўся гэтая хлусня — легітымная», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі «Гавары праўду!».

«Нам у 2006 годзе абяцалі: да 2010-га сярэднемесячны заробак складзе 500 долараў. Аднак сёння маем 384. Тады ж абяцалі зніжэнне інфляцыі на 10 працэнтаў. Аднак беларускі рубель дэвальваваў за гэты час на 23 працэнты. Нам абяцалі таксама захаваць кантроль над унутранай і знешняй пазыкай. Аднак цяпер агульная запазычанасць па замежных крэдытах складае 21 мільярд — у 4 разы болей, чым у 2006 годзе. Афіцыйная статыстыка сцвярджае, што колькасць беспрацоўных зараз — 0,9 працэнта эканамічна актыўнага насельніцтва. Аднак сотні тысяч людзей працуюць няпоўны працоўны тыдзень ці вымушаны сыходзіць у неаплачаныя адпачынкі.

Чалавекам, які мае ўласную грамадзянскую пазіцыю, складана маніпуляваць. Каб вызначыцца з пазіцыяй, чалавек павінен ведаць, што адбываецца. Наша мэта — дакладная інфармацыя пра сітуацыю ў краіне, яе абнародаванне. З дапамогай грамадства мы будзем шукаць праўду там, дзе яе хаваюць, недагаворваюць і рэтушуюць», — падкрэсліваюць арганізатары кампаніі.

У рамках кампаніі плануецца актыўнае ўзаемадзеянне з валанцёрамі па ўсёй краіне, якія будуць маніторыць інфармацыйную прастору. Запрацуе сайт www.zapraudu.info, дзе будуць фіксаваць знойдзеныя факты маны, дзе будуць асвятляцца не толькі праблемы сталіцы і вялікіх гарадоў, але найперш рэгіёнаў, якія звычайна застаюцца «па-за фасадам» нібыта дабрабыту.

Першай акцыяй кампаніі сталі паштоўкі «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!» з прапановай да грамадзян напісаць пра мясцовыя праблемы ў Адміністрацыю прэзідэнта.

«Праўда не ведае межаў ні ў часе, ні ў прасторы. Яна патрэбная пры любым грамадскім укладзе і любой уладзе, якая так ці інакш маніць заўсёды і паўсюль — і стан грамадства залежыць ад канцэнтрацыі маны. У нас канцэнтрацыя атрутная — і высілкі па яе змяншэнні не могуць вымярацца годам ці двума», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).