xxx

/ Вілейка. Глыбокае. Светлагорск. Чачэрск

/ Вілейка. Глыбокае. Светлагорск. Чачэрск

Вілейка. Супраціў пашыраецца

1 мая адбыўся круглы стол па праблеме будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне. Вядучы Алесь Капуцкі распавёў, што гэткія круглыя сталы ладзяцца і ў іншых месцах рэгіёна — у Маладзечна, Смаргоні, Мядзелі. Бо ўсе гэтыя раёны суседнічаюць з пляцоўкай будаўніцтва АЭС, і праблема будаўніцтва станцыі непасрэдна датычыць усіх жыхароў. Галоўнай персонай на мерапрыемстве быў спецыяльна запрошаны эксперт, прафесар Георгій Лепін. Фізік па адукацыі, ён мае вялікі досвед працы ў галіне атамнай энергетыкі. У свой час ён працаваў на прадпрыемстве па вырабу рэактараў, а пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС шмат гадоў прысвяціў працы ў забруджанай зоне, не далей за 3 кіламетры ад ЧАЭС. Па словах Георгія Лепіна, за час сваёй працы ў гэтай галіне ён прыйшоў да высновы, што атамная энергетыка з’яўляецца вельмі шкоднай і нявыгаднай рэччу.


Глыбокае. Кангрэс легіянераў

У касцёле Святой Тройцы адбыўся І кангрэс Легіёна Марыі. Тэма кангрэса: “Легіянер і Эўхарыстыя”. На кангрэс сабраліся 55 легіянераў і духоўныя кіраўнікі.

Легіён Марыі — гэта супольнасць католікаў, якія выбралі Беззаганную Панну Марыю як найкарацейшы шлях да святасці і збаўлення. Мэта Легіёна Марыі — праслаўленне Бога і асвячэнне легіянераў праз штотыднёвыя малітоўныя сустрэчы і практычнае выкананне апостальскай працы. Легіянер кожны дзень чытае абавязковую малітву (tessera). У духоўным жыцці легіянераў важную ролю адыгрывае ружанцовая малітва. Легіянеры Марыі наведваюць шпіталі, дамы састарэлых. Трымаючыся Беззаганнай Маці і наследуючы Яе пакору, яны ідуць з Ёю на заданне, каб кожную душу прывесці да Хрыста. Гэты апостальскі рух узнік 7 верасня 1921 года, на свята Нараджэння Беззаганнай Панны Марыі, у Ірландыі.


Светлагорск. Пяшчотнае сэрца

У гарадскім цэнтры культуры Светлагорску быў паказаны чарговы спектакль народнага тэатра “Спадчына”. Гэта камедыя-вадэвіль пра каханне. Спектакль сабраў поўную залу гледачоў — прыхільнікаў творчасці мясцовых артыстаў. Яны пабачылі інсцэніраваны твор расійскага пісьменніка Уладзіміра Салагуба “Бяда ад пяшчотнага сэрца”. Прафесійных актораў у тэатры практычна няма, а трупа складаецца з настаўнікаў, выхавацеляў, слесараў і нават пенсіянераў. Аднак спектакль атрымаўся, гледачы засталіся задаволеныя.


Чачэрск. Гучалі творы Агінскага


2 мая ў чацвёрты раз адбылося свята беларускай музыкі “Чачэрскія сустрэчы”. Яно было прысвечана 245-годдзю са дня нараджэння Міхаіла Клеафаса Агінскага. На “Сустрэчы” гучалі выключна творы слыннага кампазітара, у тым ліку яго знакамітая “Развітанне з Радзімай”. Па традыцыі, у фестывалі прымаў удзел Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).