xxx

/ Вілейка. Віцебск. Косава. Вілейка. Мёры

/ Вілейка. Віцебск. Косава. Вілейка. Мёры

Вілейка. Сышоў паняволі

Настаўнік Сяргей Клімёнак прыняў рашэнне пакінуць шэрагі Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў выніку ціску з боку кіраўніка Упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама. Сяргей упэўнены, што нават пасля выхаду з АГП гісторыя не скончыцца, у спакоі яго наўрад ці пакінуць, тым больш, што ён пойдзе на выбары ў якасці кандыдата ў дэпутаты, але ўжо як беспартыйны, ад працоўнага калектыву. Ён здзейсніў гэты крок свядома, бо кіраўнік Упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Таіса Данілевіч пагражала ў выпадку непадпарадкавання вялікімі праблемамі ўсяму педкалектыву, у якім працуе Сяргей.


Віцебск. Выніковая выстава

Адкрылася выніковая выстава летняга пленэру, прысвечанага Яну Баршчэўскаму, які быў адным з пачынальнікаў беларускай літаратуры. Мэта пленэру і выставы — прыцягнуць увагу да асобы і творчасці слаўнага сына Бацькаўшчыны, які падараваў нашаму народу свой бессмяротны твор “Шляхціч Завальня”. Працы, прадстаўленыя на выставе, сведчаць, што мастакі змаглі данесці чароўныя вобразы славутага твора, паказаць прыгажосць родных мясцін пісьменніка, стварыць яго партрэты. На пленэры разам з вядомымі ў краіне мастакамі працавала моладзь. На выставе творчасць маладых радуе вока. Асабліва ўдалыя творы ў Змітра Буглака, Вадзіма Богдана, Міхася Мішука. Выдзяляецца сваім майстэрствам графіка Крысціны Аушавай, выхаванкі мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка. Прыцягваюць да сябе таленавітыя фотаэцюды Марыны Бацюковай. Цікавыя працы прадставілі і вядомыя мастакі Алег Скавародка, Алесь Марачкін, Міхась Цыбульскі, Святлана Баранкоўская, Чэслаў Шамшур, Юрась Платонаў, Яўген Шатохін, Валеры Шчасны. Пасля Віцебску выстава наведае шмат іншых гарадоў Беларусі.


Косава. Адзначылі ўгодкі нараджэння

Ва ўрочышчы Марачоўшчына (Івацэвіцкі раён) у сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі прайшлі ўрачыстасці з нагоды 264-х угодкаў нараджэння славутага земляка, змагара за свабоду, вядомага не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

Традыцыйна ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дыпламаты амбасадаў тых краінаў, якія таксама ўшаноўваюць памяць Тадэвуша Касцюшкі. Ва ўрачыстасцях удзельнічалі жыхары Берасцейшчыны, прадстаўнікі ўладаў і дэмакратычнай грамадскасці.


Вілейка. Адбылася прэзентацыя

Прайшла прэзентацыя кніжак, выдадзеных аўтарамі з Вілейскай літаратурнай суполкі “Натхненне”. Імпрэза адбылася ў Зале выставаў. На сустрэчы з аўтарамі прысутнічалі як местачкоўцы, так і госці з Маладзечна, што прадстаўлялі творчую суполку “Агмень”. Да сорам гаспадароў, атрымалася так, што гасцей з суседняга райцэнтра завітала больш за мясцовых аматараў прыгожага слова і, па-сутнасці, прэзентацыя прайшла для “агменцаў”. На сустрэчу завітаў знакаміты рупліўца на ніве беларушчыны Міхась Казлоўскі, укладальнік шматлікіх краязнаўчых зборнікаў і галоўны рэдактар часопіса “Куфэрак Віленшчыны”.


Мёры. Сезон аховы помнікаў

30 студзеня Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры распачала новы сезон рэгіянальных мерапрыемстваў 2010 года ў межах агульнанаацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”. У гэты раз акцыю распачалі старшыня Рэспубліканскага савета БДТАПГК Антон Астаповіч, адзін з самых актыўных сяброў Таварыства Зміцер Яцкевіча і выконваючы абавязкі намесніка старшыні Мінскага абласнога аддзялення аб’яднання і пры гэтым каардынатара кампаніі “Будзьма” Ігар Лялькоў. Мерапрыемства пры падтрымцы райвыканкама і пры ўдзеле прадстаўнікоў раённай выканаўчай улады прайшло ў сярэдняй школе № 3. А непасрэдным арганізатарам круглага стала, у ходзе якога былі плённа абмеркаваны пытанні краязнаўчага вывучэння Міёраў і ваколіц ды інтэрпрэтацыі гісторыка-культурнай спадчыны ва ўстойлівым развіцці рэгіёна, з’явіўся настаўнік гісторыі дадзенай школы, вядомы рэгіянальны краязнаўца і энтузіяст-даследчык Вітальд Ермалёнак.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).