/ Вікторыя – гэта перамога!

/ Вікторыя – гэта перамога!

Субота, 28 студзеня 2012 года, увойдзе не толькі ў гісторыю беларускага тэніса, але і айчыннага спорту ўвогуле. У гэты дзень 22-гадовая беларуска Вікторыя Азаранка атрымала першую ў гісторыі нашай краіны перамогу ў турніры “Вялікага шлема” – Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі - першым сёлетнім з чатырох штогадовых самых прэстыжных спаборніцтваў майстроў вялікае ракеткі. А з панядзелка, 30 студзеня, Віка стане Нумарам Адзін у табелі аб рангах прафесійнага жаночага тэніса.   
 
Ад 11.30 аматары тэніса не адрываліся ад тэлеэкранаў. Канал “Еўраспорт-2” вёў жывую трансляцыю з Мельбурна, дзе ў фінальным паядынку Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі сустрэліся нумар тры сусветнага рэйтынгу сярод жанчын беларуска Вікторыя Азаранка і нумар чатыры сусветнае кваліфікацыі расіянка Марыя Шарапава. Да гэтай гульні суперніцы сустракаліся шэсць, і лік іх сустрэч быў роўны – 3:3.
 
Абедзве тэнісісткі цягам усяго турніра паказвалі роўную і даволі моцную гульню. Ад фінала чакалася сапраўдная драма з нервамі, крыкамі (і Марыя, і Вікторыя лічацца самымі галасістымі тэнісісткамі планеты). І Шарапава, і Азаранка, як паказваў ранейшы досвед, могуць гуляць як вельмі роўна, гэтак і са зрывамі. Але гэтая субота сталася суботай беларускі.
 
Хоць пачыналася ўсё для Вікі даволі няпроста. Наша суайчынніца адразу “здала” Шарапавай сваю падачу, дапусціўшы ўжо на самым пачатку гульні дзве падвоеныя памылкі. Больш вопытная Марыя Шарапава, якая, дарэчы, ужо перамагала на гэтым турніры чатыры гады таму, павяла 1:0 і адразу ж узяла сваю падачу. 2:0 на карысць расіянкі (да слова, з беларускімі каранямі).
 
І вось тут увесь свой байцоўскі характар праявіла Віка. Яна зраўняла лік (3:3), і гэтая “тройка” сталася апошнім выйграным геймам для Шарапавай у гэтым фінале. Азаранка злавіла сваю гульню і не адпусціла яе да самага канца. Першы сэт скончыўся з лікам 6:3 на карысць Азаранкі, а ў другім сэце Віка не аддала Машы аніводнага гейма. “Баранка” у фінале – такое здараецца, мякка кажучы, нячаста! Тым больш з такімі майстрамі, як Марыя Шарапава, былая першая ракетка свету.
 
Віка атрымала самую важную (пакуль што) перамогу ў сваім спартыўным жыцці. Адным махам стала пераможцай турніра “Вялікага шлема” і першай ракеткай свету! Спартыўны каментатар (расійскі), які “вёў” гульню, выказаў меркаванне, што для Вікторыі Азаранкі перамога ў Мельбурне – гэта толькі пачатак вялікага тэніснага шляху. У гэта вельмі верым і мы. Бравісіма, Віка!!!   

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/