/ Вось і восень

/ Вось і восень

Надышла восень. Неяк зацішыліся летнія жарсці, неяк з публічнай палітыкі ўсе знакавыя (якія былі раней) рэчы перайшлі ў нейкую «барацьбу пад дываном». Трэба думаць пра зіму. І як жыць узімку. Пакуль што гэта і абмяркоўваецца.

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што Беларусь гатова прадаць «Газпраму» прадпрыемствы, у якіх газ выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны. Такое меркаванне ён выказаў падчас сустрэчы з журналістамі 28 верасня ў Мінску.

Паводле слоў Сурыкава, гэта могуць быць вытворчасці хімічных і сінтэтычных валокнаў, а таксама прадпрыемствы ў сферы энергетыкі. У прыватнасці, пасол назваў прадпрыемства «Гродна Азот». На пытанне, ці прапаноўвае беларускі бок «Газпраму» набыць Бярозаўскую ДРЭС, Сурыкаў адказаў, што пра гэта яму нічога не вядома. «Гэта прадмет перамоў з улікам пажаданняў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і згоды ці жадання «Газпрама», — заявіў ён.

Нагадаем, 23 верасня на сустрэчы ў Мінску са старшынёй праўлення ААТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Газпрам» можа ўдзельнічаць у куплі акцый не толькі «Белтрансгаза», але і іншых беларускіх прадпрыемстваў на ўмовах Беларусі. «Усе прывыклі гаварыць, што ў нас з «Газпрамам» ёсць адна праблема — гэта цэны на будучыя пастаўкі прыроднага газу. Але я ведаю, што вельмі даўно, яшчэ да вашага прыходу ў «Газпрам», ішлі перамовы пра тое, што нам трэба пашырыць супрацоўніцтва з «Газпрамам», і вызначаліся цікавыя праекты. Я схільны да таго, каб і іх абмеркаваць, бо мы з вамі ўжо вельмі даўно не сустракаліся, а праектаў можа быць дастаткова для абмеркавання», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «праектаў шмат». «У тым ліку я абсалютна не выключаю, гэта адно з пытанняў — акцыянаванне і купля акцый «Белтрансгаза», магчыма, і іншых прадпрыемстваў, якія будуць цікавіць «Газпрам», і калі «Газпрам» пагодзіцца на тыя ўмовы, якія сёння прапаноўваюцца ў Беларусі. Ёсць пакет пытанняў, якія мы гатовы разглядаць», — паабяцаў Лукашэнка.

Пытанне толькі, што за ўмовы Беларусь выставіць «Газпраму». Але тое, што Мілер сам двойчы прылятаў у Беларусь (зазвычай, «беларускі дэсант» з урадаўцаў высаджваўся ў Маскве) сведчыць аб тым, што зараз не Беларусь з яе крызісам і недахопам валюты, а «Газпрам» зацікаўлены ў Беларусі. Што можа выклікаць такую цікавасць? Выключна «Гродна-Азот»? Наўрад ці. Купля акцый «Белтрансгаза»? Гэтае пытанне амаль вырашанае. Хутчэй, гэта тыя «шмат праектаў», пра якія казаў Лукашэнка. Можа стацца так, што нас чакае непразрыстая прыватызацыя замежным капіталам. Як казалі ў «ліхія 90-я» — «прыхватызацыя».

Пакуль Расія заклапочаная сваімі меркантыльнымі праблемамі. Захад, здаецца, не збіраецца адступацца ад маральных імператываў. Выступаючы на нарадзе па чалавечым вымярэнні ў Варшава 26 верасня, кіраўнік камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай асамблеі АБСЕ Матэа Мекачы заклікаў афіцыйны Мінск вызваліць усіх вязняў сумлення.

Як паведаміла прэс-служба ПА АБСЕ, Мекачы адзначыў той факт, што рабочая група ПА АБСЕ па Беларусі так і не змагла наведаць Мінск пасля разгону апазіцыйнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года для сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Дуня Міятавіч


Мекачы ўказаў на шматлікія праблемы з правамі чалавека ў Беларусі, уключаючы свабоду СМІ, свабоду сходаў, а таксама справядлівыя выбары і смяротную кару.

У сваю чаргу, прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова Дуня Міятавіч заявіла: за апошні год сітуацыя са свабодай слова ў рэгіёне АБСЕ пагоршылася — журналістаў арыштоўваюць, СМІ закрываюць.

«АБСЕ каштоўная тым, што здольная да самакрытыкі. Сёння патрэбны канкрэтныя захады для таго, каб змяніць сітуацыю. Абавязацельствы АБСЕ ўніверсальныя. Я ж бачу тэндэнцыю: некаторыя краіны АБСЕ прымаюць заканадаўства аб СМІ з агаворкамі, спасылаюцца на нейкія асаблівасці нацыянальнага заканадаўства. Трэба мяняць нацыянальнае заканадаўства, калі яно супярэчыць прынцыпам АБСЕ», — мяркуе прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова.

Міятавіч упэўнена, што ўрадам трэба прыцягваць да адказнасці тых, хто ўчыняе злачынствы супраць журналістаў. «Мы павінны пастаянна паўтараць імёны мужных людзей, якія страцілі свае жыцці за словы, якія яны напісалі. Яны — авангард за свабоду слова, свабоду выказвання і, нарэшце, свабоднае і дэмакратычнае грамадства», — заявіла яна.

А тым часам сітуацыя з палітзняволенымі не змяняецца. І нават пагаршаецца. Родныя і праваабаронцы апасаюцца за жыццё Андрэя Саннікава, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, і Дзмітрыя Дашкевіча, лідара зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай арганізацыі «Малады фронт». 28 верасня жонка Саннікава, журналістка Ірына Халіп, і праваабаронца Алена Танкачова правялі ў Мінску прэс-канферэнцыю, на якой расказалі аб прычынах такіх апасенняў.

Што да самога Саннікава, то, як заявіў палітык адвакату, у дачыненні да яго рыхтуюцца правакацыі. Сакамернікі Саннікава па магілёўскім СІЗА выказалі здагадкі, што да Бабруйска ён можа не даехаць.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/