/ Ва Украіне распачынаецца кампанія ў падтрымку беларускіх палітвязняў (відэа)

/ Ва Украіне распачынаецца кампанія ў падтрымку беларускіх палітвязняў (відэа)

Ініцыятарам яе з'яўляецца міжнародная арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".

У межах кампаніі, у падтрымку беларускіх палітвязняў з відэа-зваротамі выступяць вядомыя ўкраінцы.

Першым з іх стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі, Раман Бязсмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнка і іншым беларускім палітвязням.

Як паведаміў каардынатар Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў" Ігар Гузь, арганізацыя сваёй кампаніяй спадзяецца таксама актывізаваць звычайных украінцаў на падтрымку беларускіх палітвязняў. 

Гузь: "Мы спадзяемся, што ўбачыўшы відэа, украінцы зацікавяцца, за што менавіта асуджаны той ці іншы беларускі палітык ці актывіст, пра якога ідзе размова ў відэа-звароце. Думаем, некаторыя з украінцаў пасля прагляду відэа захочуць неяк падтрымаць гэтых палітвязняў, напрыклад напісаць ім ліста. Кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў пастаянна праходзяць у Еўропе. У гэтым сэнсе Украіна не такая актыўная. Гэта вядома ж тлумачыцца адсутнасцю на дадзены момант дэмакратыі і ў самой Украіне. Але калі ў турмах працягваюць заставацца такія нашыя даўнія сябры, як Зміцер Дашкевіч, мы не можам застацца ў баку ад  іх падтрымкі ў межах тых магчымасцяў, якія ў нас маюцца".

У канцы кожнага роліка будуць размяшчацца адрэсы, на якія беларускім палітвязням можна напісаць ліст.





 Прэс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў"

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 


 

Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 Яны вас чакаюць!

Ладушка — добры сабачка-піражок

Дзіўная бабуля — калекцыянерка жывёл трымала Ладу ў сутарэнні. Без прагулак і сонечнага святла сабака стаў падобным на круглы піражок. Зараз Лада жыве ў валанцёра прытулку «СуперПёс». Яна вельмі хутка прызвычайваецца да людзей, за добрае стаўленне гатовая плаціць бясконцай адданасцю і шчырым сяброўствам. Праўда, канкурэнтаў — іншых жывёлаў — не вельмі шануе. Затое добра ладзіць з дзецьмі. Зараз Лада на дыеце, рыхтуецца да стэрылізацыі. Нягледзячы на лішнія кілаграмы, скача як козачка. А яшчэ не развучылася радавацца як шчаня. Калі вы шукаеце добрага, ласкавага і мудрага сабаку — знаёмцеся з Ладай!

8-029-7755753 Анастасія



Гек — гонар прытулку «СуперКот»

Гека забралі з пункту адлову. Вялізны чорны прыгажун паддаецца дрэсіроўцы і ўжо ведае каманду «месца». Гэта кот з інтэлектам і ўласным стылем, вельмі любіць быць побач з чалавекам, цікавіцца ягонымі справамі і рабіць нешта разам. Калі пазнаёмішся з гэтым катом, дакладна,ніколі яго не забудзеш. Гек цалкам гатовы да прыстройства ў новую сям’ю: кастрыраваны і прызвычаены да латку. Гек — кот для тых, хто імкнецца да дасканаласці.

8-044-7224009, 8-029-5082624 Алена; 8-029 1999915 Юлія.

Болей жывёл у каталогах на форуме http://forum.superkot.com/