/ Вацлаў Гавэл не можа памерці, бо гэты чалавек нясе свабоду

/ Вацлаў Гавэл не можа памерці, бо гэты чалавек нясе свабоду

У 35-ю гадавіну абвяшчэння чэхаславацкай Хартыі-77 ў офісе Руху “За Свабоду” прайшла беларуская вечарына памяці апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела. У гэты дзень ва ўсім свеце ўшаноўваюць памяць Вацлава Гавела: 6 студзеня 1977 года яго арыштавалі за подпіс пад гэтым дакументам. 

 
Хартыя-77 –  праграмны дакумент, які стаў нагодай для фарміравання групы палітычных дысыдэнтаў у Чэхаславакіі, што праіснавала з 1976 па 1992 год. Яе заснавальнікі сталі вядучымі грамадскімі і палітычнымі фігурамі ў краіне пасля аксамітнай рэвалюцыі 1989 года. 
 
Прэса ўжо які дзень піша пра смерць Гавэла. І ў матэрыялах, каментарах можна сустрэць супрацьлеглыя меркаванні. Многія ўдзячныя яму за пераход ад таталітарнага строю да дэмакратыі. Іншыя называюць яго ідэалістам, звязваюць яго імя з цяжкасцямі, з якімі сутыкнулася Чэхія ў пераходны перыяд. Але гісторыя даказала, што Гавэл меў рацыю і дэмакратычны шлях з павагаю да правоў чалавека ёсць верным шляхам, -- сказала прадстаўніца чэшскай амбасады ў Мінску Дагмар Дзідзенка-Наваградска у сваёй прамове. -- Ідэю дэмакратыі Вацлаў Гавэл распаўсюджваў у сваіх кнігах і спектаклях, якія на той час былі забароненыя ў Чэхаславакіі. Палітыка для яго была другаснай. Першая яго задача і сэнс дзейнасці -- гэта рэалізацыя права асобы на свабоду."
 
Фота Арцёма Лявы
 
Кіраўнік руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч меў некалькі сустрэчаў з Вацлавам Гавелам. Першая такая сустрэча адбылася, калі Мілінкевіч у статусе адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2006 наведаў Прагу ў 2005 годзе.
 
-- Калі я прыляцеў у Прагу, то перад сустрэчаю з Гавэлам хваляваўся больш, чым перад сустрэчамі з кіраўнікамі дзяржаў. Гэты чалавек для мяне быў чалавекам вялікай асобы, чалавекам Еўропы, ён зрабіў вельмі многа, каб слова “дэмакратыя” стала зразумелым у краінах посттаталітарных краінах Еўропы. Мы гулялі па Празе, і кожны другі мінак падыходзіў павітацца з былым прэзідэнтам Чэхіі, усміхаўся. Мне запала ў думкі такая яго фраза: “Вы без Еўропы не будзеце паўнавартаснай дзяржавай, як і Еўропа не будзе без вас цэласным аб’яднаннем”. І ён многа рабіў для таго, каб далучыць нас да Еўропы, прапагандаваць Беларусь на Захадзе. Я думаю, яго можна лічыць паслом Беларусі на Захадзе. Гэты чалавек быў прыняты большасцю людзей, быў сімбалем, сапраўдным лідэрам. Я зайздрошчу чэхам, што яны мелі такога грамадзяніна. Вацлаў Гавэл не можа памерці, бо гэты чалавек нясе свабоду,  -- падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.
 
Фота Арцёма Лявы 
 
На вечарыне памяці таксама выступілі шэф-рэдактар газеты “Наша ніва” Андрэй Дынько, паэт-палітык Уладзімір Някляеў, журналістка Ірына Халіп, жонка зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, праваабаронца Таццяна Равяка, літаратар і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, кіраўнік мінскага бюро радыё “Свабода” Валянцін Жданко.
 
Валянцін Жданко зачытаў апошні прыжыццёвы ліст Вацлава Гавела. Гэты ліст быў адрасаваны беларускім палітвязням, яго Вацлаў Гавел напісаў 15 снежня, праз тры дні легенды еўрапейскай палітыкі і грамадскага жыцця не стала.  
 
Ліст Гавэла да беларускіх палітвязняў: 
“Дарагія сябры! Хацеў бы сардэчна вас павіншаваць на парозе новага году і пажадаць вам і вашым блізкім, каб ён быў лепшым, чым мінулы. Выказваю салідарнасць з вашай пазіцыяй і буду і надалей выкарыстоўваць усе магчымасці, каб разам са сваімі сябрамі звяртаць увагу міжнароднай грамадскасці на парушэнне грамадзянскіх правоў у Беларусі. Жадаю усяго добрага вам і свабоды вашай краіне”.
 
Важна дадаць: сёлета Вацлаў Гавэл далучыўся да міжнароднага камітэта па вылучэнні на Нобелеўскую прэмію міру 2012 года зняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/