/ Бунін па-беларуску

/ Бунін па-беларуску

Прэзентуючы 10 лютага ў кнігарні Галерэі «Ў» зборнік выбраных твораў Івана Буніна на беларускую мову, прафесар Вячаслаў Рагойша трапна вызначыў сакральную сутнасць працы перакладчыка: «Пераклад адыгрывае літаратуратворчую, моватворчую, нацыятворчую ролю…»

І калі перакладаць на беларускую з рускай, складанасць задачы знайсці адпаведную рытміку, інтанацыю ў мове перакладу павышаецца.

У фаліянт з 846 старонак, надрукаваны выдавецтвам І. П. Логвінава, увайшлі лепшыя апавяданні са знакамітага зборніка “Цёмныя алеі”, аповесці “Вёска”, “Сухадол”, раман “Жыццё Арсеннева”.

Перакладчык — вядомы спецыяліст па сцэнічнай мове, тэатральны педагог і актор, прафесар Андрэй Каляда, да літаратурнага перакладу прыйшоў болей 20 гадоў таму. Тады ён адчуў востры недахоп твораў сусветнай класікі для працы з уласнымі навучэнцамі ў тагачасным Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, прарэктарам якога стаў напачатку часоў беларусізацыі. За апошнія гады двойчы выходзілі зборнікі пераўвасобленых ім твораў Дастаеўскага, кніга тэатральных п’ес “Лялечны дом”, перакладаліся тэксты Астроўскага, Чэхава, Гогаля, маладых беларускіх аўтараў, што пішуць па-руску.

Яшчэ больш выйшла аўдыёкніг, запісаных унікальным голасам Андрэя Андрэевіча, у якім прысутны на вечарыне гісторык кнігі Мікола Нікалаеў з Пецярбургу, па нараджэнні зямляк Каляды з Наваградчыны, адчуў “аўтэнтычныя інтанацыі мовы Статуту ВКЛ”. Перажыць думку, інтанацыю, рух душы аўтара — і вымавіць па-беларуску — творчы метад Каляды, заснаваны на акторскай практыцы.

У яго планах — падступіцца да іншых нобелеўскіх вяршынь рускай літаратуры — Барыса Пастэрнака, Аляксандра Салжаніцына, Міхаіла Шолахава. Беларусь і Расія справядліва ганарацца роднаснасцю сваіх культур, але агульная культурная прастора духоўна існуе толькі тады, калі ўзнікае яе матэрыяльная падстава, узаемны пераклад шэдэўраў нацыянальнага пісьменства.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).