xxx

/ Брэст. Свіслач. Дзяржынск. Зэльва

/ Брэст. Свіслач. Дзяржынск. Зэльва

Брэст. За свае правы

Брэсцкія грамадскія арганізацыі вырашалі паўплываць на мясцовыя ўлады з мэтай удасканалення заканадаўства, інфраструктуры для развіцця веласіпеднага транспарту ў горадзе. Яны заклікалі тых, хто любіць актыўны адпачынак, чыстае паветра і веласіпеды, прыняць удзел у акцыі «Вела-Берасце», падпісацца пад адпаведным зваротам да мясцовых уладаў, а таксама паўдзельнічаць у веласіпедным прабегу ў падтрымку ініцыятывы. Акцыя адбудзецца 4 верасня.


Свіслач. «Народныя дэпутаты»

Кандыдаты ў дэпутаты ад дэмакратычных плыняў Гродзеншчыны стварылі аб’яднанне «Народныя дэпутаты», якое ўзначаліў мастаўчанін Дзмітрый Кухлей. Яно паставіла на мэце вырашэнне сацыяльных праблем. У вёсцы Грынкі, якая знаходзіцца ў 10 кіламетрах ад Свіслачы і мае болей за 100 двароў, даўно актуальная праблема вывазу смецця. Раней жыхары вёскі звярталіся ў мясцовы камунгас з просьбай дапамагчы вырашыць праблему. Аднак гэта пытанне было перададзена ў мясцовы сельсавет, які арганізоўваў утылізацыю цвёрдых бытавых адыходаў (ЦБА) раз на месяц, што не адпавядае санітарна-тэхнічным нормам. Сябры аб’яднання “Народныя дэпутаты” Віктар Пяцельчыц і Валянціна Пяцельчыц з вёскі Грынкі Свіслацкага раёна накіравалі ў мясцовыя органы ўлады калектыўны зварот грамадзян за арганізацыю сістэматычнай утылізацыі ЦБА з падворкаў вёскі і просьбай усталяваць адмысловыя кантэйнеры для смецця ды арганізаваць вываз ЦБА не радзей як раз на тыдзень.


Дзяржынск. «Стоп 193.1!» на гару

Актывісты Асамблеі НДА ўзняліся на самую высокую кропку краіны з расцяжкай кампаніі «Стоп 193.1!» — на гару Святую (афіцыйная назва — гара Дзяржынская). З гэтай сімвалічнай акцыі пачынаецца новы этап змагання за адмену адыёзнага артыкула Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Гара Святая — вышэйшая кропка ў Беларусі, якая знаходзіцца на ўзроўні 345 метраў над узроўнем мора. Менавіта з яе вяршыні і было вырашана звярнуць увагу на праблему абмежавання свабоды асацыяцыяў.

Актывісты Асамблеі НДА запэўнілі, што кампанія «Стоп 193.1!» будзе працягвацца да моманту скасавання ганебнага артыкула.


Зэльва. Адраджэнне традыцый

Адроджаны «Анненскі кірмаш» сабраў у Зэльве каля 6 тысяч удзельнікаў і гасцей. Названы ён так у гонар святой Ганны і ў XVIII стагоддзі быў адным з самых вялікіх і знакамітых кірмашоў у Еўропе. У свой час сюды з’язджаліся гандляваць да 5 тысяч купцоў. Кірмаш цягнуўся месяц. Яго ўдзельнікі прывозілі на продаж коней, тытунь, спецыі, адзенне, абутак, мастацкія вырабы і іншыя тавары з розных краін, у тым ліку Грэцыі, Турцыі, Персіі. У часы «Аннескага кірмашу» гаварылі, што зэльвенцы 11 месяцаў сумуюць, а месяц жывуць.

Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).