xxx

/ Беларусь на парозе новай хвалі “уцечкі мазгоў”?

/ Беларусь на парозе новай хвалі “уцечкі мазгоў”?

Не паспелі сціхнуць жарсці вакол ініцыятывы ўладаў адмяніць адтэрміноўку ад вайсковай службы для студэнтаў-завочнікаў, як тут жа з’явілася новая ідэя – адмяніць адтэрміноўку таксама для студэнтаў-платнікаў і навучэнцаў платных аддзяленняў.

Ініцыятыва гэта зыходзіць ад старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Здановіча.

Як інфармуе БЕЛТА, дэпутат Здановіч заявіў, што Мінадукацыі распрацавала законапраект, які прадугледжвае адмену адтэрміноўкі ад службы для студэнтаў ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў завочнай формы навучання, і гэты дакумент, са словаў парламентара, выклікаў бурлівае абмеркаванне ў Авальнай залі, бо дэпутаты пыталіся аб прычынах выбару менавіта гэтай катэгорыі студэнтаў, а не, да прыкладу, “вячэрнікаў” ці студэнтаў стацыянару.

Па словах Здановіча, студэнты-платнікі атрымліваюць больш нізкія балы на тэсціраванні, яны не падпадаюць пад размеркаванне і ў большасці выпадкаў не працуюць па атрыманай спецыяльнасці. “Вось з гэтай катэгорыі можна фарміраваць кантынгент жаўнераў для тэрміновай службы”, - упэўнены Уладзімір Здановіч. Паводле яго слоў, гэтая прапанова выклікала цікавасць у Міністэрства абароны. У выпадку яе прыняцця, адтэрміноўка на перыяд навучання будзе прадастаўляцца толькі тым навучэнцам і студэнтам, хто атрымлівае адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага (мясцовага) бюджэтаў. 

Падаецца, што наша дзяржава ўсё менш і менш зацікаўлена ў адукаваных людзях. З пачатку затлумілі галаву пераходам на дванаццацігадовае навучанне ў школе, потым зноў вярнуліся да адзінаццаці год. Паадмянялі профільныя класы ў школах, зліквідавалі спецшколы з паглыбленым навучаннем прадметаў. Цяпер напоўніцу ўзяліся за студэнтаў.

Не сакрэт, што далёка не ўсе дастойныя абітурыенты трапляюць на бюджэтнае навучанне: яшчэ застаўся мэтавы набор (а па ім далёка не самыя здатныя “накіраванцы” становяцца студэнтамі-бюджэтнікамі), да таго ж, колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ пастаянна скарачаецца, як бы гэта не абвяргалі дзеячы ад адукацыі. Выйсце для тых, хто сапраўды хоча вучыцца, але не патрапіў на бюджэтныя аддзяленні, - заплаціць немалыя грошы і ўсё ж атрымаць адукацыю. І не мае тут рацыі спадар Здановіч, калі чэша ўсіх пад адзін грэбень, кажучы, што большасць “платнікаў” не працуюць па спецыяльнасці – за што ж яны свае грошы плацілі? Не, большасць з іх свядома абірала спецыяльнасць, каб потым па ёй працаваць. А вось колькі “бясплатнікаў” даязджае да месц размеркавання? – лепш бы гэтым пытаннем задаўся дэпутат Здановіч і ачоленая ім камісія.

І яшчэ пытанне? Якое ж па колькасці войска патрэбна нашай Беларусі, што туды пачынаюць грэбсці ўсіх, хто падыходзіць па ўзросце? Прычым, і “прамых” і “крывых” (я маю на ўвазе, што ў войсука трапляе вялікая колькасць навабранцаў, якія маюць па некалькі адхіленняў у стане здароўя)?

Не так даўно былы міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў выказаў меркаванне, што сярод тых дзяржаўных структур, якія можна было б зліквідаваць з-за іх непатрэбнасці, знаходзіцца і міністэрства абароны, паколькі Беларусь ні з кім ваяваць не збіраецца і не здольная гэта рабіць, як і з Беларуссю ніхто не збіраецца гуляць у ваенны тэатр. Ці такім чынам дэпутаты разам з чыноўнікамі ўжо рыхтуюць патэнцыйны беларускі кантынгент для Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ?

Мяркую, што праз такія ідэі і праекты ачоленай Уладзімірам Здановічам камісіі ПП НС РБ можа істотна павялічыцца колькасць здольных  маладых людзей, якія будуць імкнуцца атрымаць адукацыю па-за межамі сваёй Бацькаўшчыны. Так што, відаць, мы на парозе новай хвалі “уцечкі мазгоў” з Беларусі.


 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).