xxx

/ Ашмяны. Паставы. Германовічы. Наваполацк. Валожын. Гродна

/ Ашмяны. Паставы. Германовічы. Наваполацк. Валожын. Гродна

Ашмяны. Пленэр мастакоў

З нагоды 140-годдзя мастака Фердынанда Рушчыца ў Ашмянскім раёне пройдзе рэгіянальны пленэр мастакоў, прысвечаны яго памяці. Ініцыятарам і арганізатарам пленэру стала мясцовая дзіцячая школа мастацтваў. Пленэр павінен паспрыяць праяве талентаў і творчых здольнасцяў дзяцей і моладзі  Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў.


Паставы. Памяці паэта

23 красавіка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася вечарына памяці вядомага мясцовага пісьменніка і журналіста Алеся Касцяня, якому споўнілася б 55 гадоў. Сустрэча была падрыхтавана сябрамі таварыства беларускай мовы і літаратурнага аб’яднання «Світанак» пры рэдакцыі газеты «Пастаўскі край» — тых арганізацый, у жыцці якіх Алесь актыўна ўдзельнічаў.

Алесь Касцянь — адметная асоба для Пастаўшчыны. Ён вядомы як таленавіты журналіст, глыбокі і тонкі паэт, майстар займальнай прозы, а таксама як кіраўнік літаратурнага аб’яднання і арганізатар выдання калектыўных зборнікаў мясцовых аўтараў «Рунь». Аўтар зборнікаў паэзіі «Зруб»(1983), «Правінцыялы»(1992), «Лязо душы»(2005), кніг прозы «Золата дзядулі»(1992) і «Вясковыя і местачковыя гісторыі»(2001), «Каменьчыкі ў кірзавым боце»(2009).

На вечарыне з успамінамі выступілі сябры і калегі пісьменніка. Да дня нараджэння паэта яго сябры выдалі невялікі паэтычны зборнік А. Касцяня «Трынаццаць чарачак і гляк».


Германовічы. Сустрэча з мясцовым бардам

У літаратурнай гасцёўні культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча (Германовічы) адбылася сустрэча з таленавітым паэтам і бардам Георгіем Станкевічам, які жыве ў Бешанковічах і працуе настаўнікам нямецкай мовы. Ён ужо бываў у Германовічах. У першы прыезд прэзэнтаваў свой зборнік вершаў «Званы». На гэты раз прывёз зборнік «Мая зорка». Многа вершаў Георгій прысвячае выбітным сынам Беларусі: Максіму Багдановічу, Янку Купалу, Якубу Коласу, Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу. 


Наваполацк. Культурнае жыццё працягваецца

27 красавіка на Полаччыну па запрашэнні суполкі «Рубон» гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны завіталі вядомыя маладыя журналісты газеты «Звязда»: паэт і літаратар Глеб Лабадзенка ды лідэр гурта “HandmadE” Яўген Валошын. На працягу дня вядомыя творцы гасцілі ў гімназіі №2 Полацка і гімназіі №2 Наваполацка, а ў 17.00 творчая сустрэча з маладымі журналістамі адбылася ў бібліятэцы імя Я.Коласа ў Наваполацку. У праграме — вершы, спевы, цікавыя і смешныя аповеды з жыцця журналістаў, прэзентацыя дыска «Галасы Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год», факсімільнага выданнння да 75-годдзя Рыгора Барадуліна яго першага зборніка «Маладзік над стэпам». Сустрэчы адбылася ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі».


Валожын. Птушкі Налібокскай пушчы

Выстава з такой назвай будзе праходзіць у раённым музеі ў рамках праекта «Ахова птушак Бацькаўшчыны» на працягу месяца. Праект «Ахова птушак Бацькаўшчыны» накіраваны на стварэнне сеткі тэрыторый важных птушак (ТВП) у Беларусі, распрацаваны пры падтрымцы партнёраў са Швецыі і Літвы. Гэта унікальны, першы ў гісторыі праект, калі да актыўнага ўдзелу ў захаванні каштоўных прыродных тэрыторый і біяразнастайнасці далучыліся аматары прыроды і жыхары тэрыторый, важных для птушак. Адной з такіх тэрыторый стала Налібоцкая пушча. Захаванне гэтага дзівоснага куточка немагчыма без удзелу неабыякавых людзей. На адкрыццё выставы былі запрошаны: Вольга Лукшыц,  супрацоўнік АПБ па стварэнню сеткі захавальнікаў ТВП. Алесь Белы, уладальнік аграсядзібы «Марцінова Гусь», захавальнік ТВП «Налібоцкая пушча»; Васіль Шакун, вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы ПРУП «Белдзяржпаляванне». На выставе прадстаўлены каляровыя фотаздымкі птушак Налібоцкага краю, плакаты, буклеты па дадзенай тэме. Змешчана шмат цікавых матэрыялаў пра «Птушку года» — сокала-пустальгу.


Гродна. Хавайся ў бульбу


Міжнародны рок-байк-фэст «Хавайся ў бульбу» з 30 красавіка па 2 мая праходзіць у двух кіламетрах ад горада на беразе Нёмана побач з аднайменнай базай адпачынку. На фестываль прыехала болей за 1000 байкераў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны, Казахстана, нават Канады. У праграме — разнастайныя конкурсы, атракцыёны, пейнтбол, файершоу, маладзёвыя акцыі, канцэрты рок-выканаўцаў. Па словах арганізатараў, у гэтым годзе акцэнт быў зроблены выключна на ўдзел беларускіх рок-каманд. Запланаваны праезд калоны байкераў у суправаджэнні ДАІ па вуліцах абласнога цэнтра. Арганізатарамі мерапрыемства ўжо шосты год запар выступаюць мясцовыя матаклубы «Насарогі», «Грызлі» і Rolling Anarchy пры падтрымцы Асацыяцыі мотаклубаў Беларусі.

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).