xxx

/ Ахоўваць помнікі разам

/ Ахоўваць помнікі разам

6 сакавіка ў Музеі беларускага народнага мастацтва (філіі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі), у будынку былога касцёла святога Мацвея ў Раўбічах, прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры. Узаемадзеянне грамадскасці і дзяржавы”.

Тэма засведчыла неардынарнасць падзеі: дзяржаўныя і грамадскія структуры ўпершыню за доўгі час працягнулі адно аднаму рукі.

Зацікаўленасць у практычным дыялогу была падкрэслена ў і вітанні яе ўдзельнікаў міністра культуры Паўла Латушкі, агучаным загадчыцай сектара аховы помнікаў Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі МК Наталляй Хвір: “З невядомых прычынаў была парушана сувязь паміж грамадствам і людзьмі, якія прымаюць рашэнні, але на сённяшні дзень Міністэрства культуры вельмі зацікаўлена ў наладжванні дыялога паміж Міністэрствам культуры і грамадствам”.

Пажаданне аднаўляць сувязі адрасавалася як шырокай грамадскасці, так і канкрэтнай арганізацыі, актыўнасць якой апошнім часам навідавоку — Беларускаму добраахвотнаму таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК). Менавіта яно і выступіла арганізатарам канферэнцыі ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.


Кіраўнік БДТАПГК Антон Астаповіч, гаворачы пра тэорыю і практыку дзяржаўнай палітыкі па ахове спадчыны, звярнуў увагу на драматычнае сутыкненне двух працэсаў. Практычнай рэгенерацыі гістарычнай культурнай прасторы супярэчаць камерцыйнае выкарыстанне і хаатычнае будаўнічае засваенне ахоўных аб’ектаў і тэрыторый. У сітуацыі, калі адсутнічае дзейсная інспекцыя па ахове помнікаў, закон не спрацоўвае. Прыкладам, уключэнне летам мінулага года каля 270 аб’ектаў у ахоўны спіс у Брэсце не выратавала некалькі з іх ад выстаўлення на аўкцыён. Спробы БДТАПГК ратаваць ад варварскай перабудовы гістарычны цэнтр Мінска зваротамі ў пракуратуру пра парушэнне закона пакуль ні разу не прывялі да рэальнага пакарання парушальнікаў.

Аляксандр Ярашэвіч, вядомы спецыяліст у гісторыі старажытнабеларускага мастацтва, прывёў цэлы мартыралог твораў скульптуры і іканапісу, якія загінулі ў апошнія дзесяцігоддзі ў полымі пажараў, у асноўным у драўляных храмах.

Археолаг і гісторык Міхась Чарняўскі закрануў тэму разбурэння археалагічных помнікаў “чорнымі капальнікамі”. Колішні настаяцель раўбіцкай каталіцкай парафіі Ігар Лашук узняў праблему вяртання былых храмаў, у якіх размясціліся свецкія ўстановы, царкве. У прыватнасці, гутарка ішла пра касцёл у Раўбічах, зачынены яшчэ расійскімі ўладамі ў 1866 годзе за спяванне прыхаджанамі патрыятычных гімнаў падчас паўстання Каліноўскага.


Адказ на сфармуляванае Антонам Астаповічам пытанне, што чакае Беларусь у будучыні — “ці небыццё нашай спадчыны, ці яе захаванне і паступовае адраджэнне” — залежыць ад уліку інтарэсаў усіх яго ўдзельнікаў.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).