/ Алеся Бяляцкага пераабвінавацілі

/ Алеся Бяляцкага пераабвінавацілі

Кіраўніку зачыненага ўладамі ў 2003 годзе Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму, крымінальная справа якога разглядаецца ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска, 16 лістапада мусілі вынесці новае абвінавачанне. Як аказалася, новы яго варыянт, агучаны пракурорам, з’яўляецца крыху падкарэктаваным старым.

Працяг разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да праваабаронцы, якога вінавацяць ва ўтойванні прыбытку ў асабліва буйным памеры, 16 лістапада пачаўся з нечаканай просьбы пракурора Уладзіміра Сайкоўскага абвесціць перапынак на 20 хвілін, бо яму патрэбны час для “больш дакладнага фармулявання абвінавачання”. У запоўненай прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу, палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, журналістамі зале ўзнікла маўклівае, але ледзь стрыманае пытанне: хіба дзяржаўнаму абвінаваўцу не хапіла шасці дзён, каб напісаць тэкст? Ці да апошняй хвіліны былі  магчымы іншыя варыянты?

Яшчэ больш пытанняў узнікла пасля таго, як спадар Сайкоўскі агучыў новы тэкст абвінавачання. Аказалася, практычна нічога новага пракурор не сказаў, толькі змяніў некалькі фармуліровак. Напрыклад, ён па гадам распісаў “запазычанасць” Бяляцкага перад дзяржаваю ў выглядзе нясплочаных падаткаў з пералічаных на рахункі праваабаронцы сродкаў ад заходніх донараў. Апроч таго, як гаворыцца ў новым тэксце абвінавачання, Бяляцкі атрымліваў частку прыбыткаў з грошай, што паступалі на яго замежныя банкаўскія рахункі, у сувязі з выкананнем ім дамоўных абавязацельстваў перад заходнімі фондамі. У папярэднім варыянце казалася, што ўсе сродкі, якія знаходзіліся на літоўскіх і польскіх рахунках Бяляцкага, былі ягоным прыбыткам. Вось і ўсе адрозненні.  

Ранейшым застаўся і артыкул Крымінальнага кодэксу, паводле якога абвінавачваюць віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (ч. 2 арт. 243 КК), і сума ўтойвання прыбытку — 567 721 еўра, і памер быццам бы нанесенага Бяляцкім урону дзяржаве — 352,3 мільёна беларускіх рублёў.

Па словах намесніка старшыні “Вясны” Валянціна Стэфановіча, у справе дзіўным чынам засталіся матэрыялы, перададзеныя беларускаму боку Мінюстам Літвы, якія той жа літоўскі Мінюст днямі зняпраўдзіў, заявіўшы, што яны не могуць выкарыстоўвацца падчас разгляду “справы Бяляцкага”. “Нічога новага мы не пачулі. Абвінавачанне засталося фактычна старым, толькі з некаторымі непрынцыповымі карэктыроўкамі. Я ўвогуле не разумею, навошта пракурору спатрэбілася шэсць дзён, каб фактычна паўтарыць тое, што мы чулі ў першы дзень судовага працэса?” — задаецца пытаннем Валянцін Стэфановіч.      

Атрымаўшы копіі новага-старога абвінавачання, Алесь Бяляцкі і яго адвакат Зміцер Лаеўскі падалі хадайніцтва — абвесціць у судовым пасяджэнні перапынак дзеля азнаямлення з тэкстам і выпрацоўкі стратэгіі абароны. Суд над апальным праваабаронцам працягнецца 22 лістапада ў 10 гадзін раніцы. 
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/